- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Другі том выбраных твораў Кастуся Кірэенкі склалі паэмы розных год, апавяданні, а таксама аповесць «Сум і радасць дзеда Рэпкі». Лірызм, веданне прыроды і душы чалавека выгодна вылучае Кастуся Кірэенку як майстра паэмы, паэтычнай прозы.... Болей »
Іван Грамовіч — вядомы беларускі пісьменнік, які пачаў сваю творчасць у даваенную пару. Любімыя яго героі — маладыя працаўнікі — юнакі і дзяўчаты, студэнты. воіны. У цэнтры ўвагі пісьменніка іх даваенныя, франтавыя і пасляваенныя будні, іх гераізм, дружба і каханне. Першы том складаюць лепшыя апавяданні... Болей »
Другі том складаюць аповесці «На Крутой гары» — пра шэфскую дружбу горада і вёскі, пра лепшых людзей завода і калгаса ў цяжкі аднаўленчы перыяд — і «Сям’я Вішнёвых», дзе пісьменнік ставіць маральна-этычныя пытанні, праблему ўмацавання сям’і.... Болей »
Кніга “З вякоў мінулых” Уладзіміра Караткевіча змяшчае надрукаваныя раней – часам досыць даўно – гістарычныя творы пісьменніка. Гэта старонкі гісторыі беларускага народа, дзеянні нашых продкаў, іх мужнасць у барацьбе супраць прыгнятальнікаў, іх вера ў святую свабоду, іх высокароднасць і духоўная прыгажосць. Край... Болей »
Аўтар гэтай кнігі зачараваны прыгажосцю роднай зямлі, мужнасцю і дабрынёю сваіх сучаснікаў і папярэднікаў, тры¬вожыцца за лёс усяго прыгожага і жывога на зямлі. Але вершы нельга пераказаць. Іх трэба чытаць. Кнігу завяршаюць паэмы «Бяссмертнік!», «Спаленыя масты» і «Трывожны маналог зямлі».... Болей »
Збор твораў у чатырнаццаці тамах падрыхтаваны Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Ён з'яўляецца найбольш поўным і ў навуковых адносінах найбольш дасканалым за ўсе папярднія выданні спадчыны вялікага паэта. У яго ўключаны як шырока вядомыя творы, так і тыя, што даўно не перавыдаваліся... Болей »
Пятро прагаласаваў. Машына не спынілася. Мабыць, выгляд падарожнага не зрабіў на шафёра належнага ўражання. Але сам пасажыр думаў аб сабе інакш: у свае васемнаццаць год ён быў поўны высокіх мараў і надзей, без гонару і зазнайства лічыў, што ён чалавек цікавы і апрануты для студэнта прыстойна, а таму... Болей »
Надзя засталася сіратой. Бацька памёр, калі яна была яшчэ зусім малая. Пасля — не стала маці. З вёскі ў горад дзяўчынку забірае цётка, сквапная і набожная. Цётчына падчарыца, легкадумная Таська, спрабуе ўцягнуць Надзю ў сваю кампанію. Але забіць веру ў дабрыню і справядлівасць ні цётцы, ні яе падчарыцы... Болей »
У зборнік увайшлі аповесць і апавяданні, прысвечаныя шыццю нашага сучасніка. Герой аповесці «Чужую бяду...» — малады спецыяліст Лапіч, якх пачынае свой працоўны шлях на заводзе. Сумленна адносячыся да сваіх абавязкаў, ён усё ж не знаходзіць у сабе сілы быць цвёрдым да канца...... Болей »
«Лёс Дункана» — празаічная кніга вядомага беларускага пісьменніка Віталя Вольскага. У ёй аўтар працягвае сваю асноўную тэму — прырода і чалавек. Што адбываецца ў прыродзе сёння, як паводзяць сябе ў ёй звяры і птушкі. умяшанне чалавека ў іх жыццё — вось аб чым кніга.... Болей »