- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Новая кніга лірыкі К. Камейшы — гэта кніга дарог. Адны з іх вядуць у братнюю Літву, другія — да падножжа Каўказа, трэція — у сонечны Крым. А самыя дарагія шляхі-пуцявіны скрыжаваліся на роднай беларускай зямлі, у блізкім сэрцу паэта краі — пушчанскай Налібоччыне.... Болей »
Да старое Тацяны прыязджае нявестка з дачкою Алачкаю. Не адразу Тацяна даведваецца, што яе сын Алёша стаў благім чалавекам, пакінуў жонку. Тацяна ўспамінае ўсё сваё жыццё, верыць і не верыць сказанаму. Але прыязджае сын, і Тацяна зразумела, што нявестка сказала праўду. Тацяна выганяе сына з хаты. Такі... Болей »
Анатоль Астрэйка — наш старэйшы пісьменнік. У гэтую кнігу ўвайшлі яго новыя вершы.... Болей »
У рамане Вячаслава Адамчыіш «Чужая бацькаўшчына» расказваецца пра падзеі ў заходне-беларускай вёсцы напярэдадні вялікіх сацыяльных псрамен. У цэнтры рамана вобраз маладой жанчыаы, якая, эастаўшыся ўдавою, хоча знайсці сваё каханне, сваю страчаную маладосць, але па сутнасці губіць сваё жыццё.... Болей »
У новую кнігу Янкі Брыля ўвайшла аповесць «Ніжнія Байдуны», вясёлы, a месцамі i сумнаваты расказ пра сваіх землякоў, асветлены здаровым народным аптымізмам i гумарам, а таксама апавяданні, лірычныя запісы. Пэўна ж, ёсць і ў мяне паваротка з гасцінца на палявую дарогу, у родную вёску. Нават не адна, а... Болей »
Пра родную Астравеччыну, цікавы і маляўнічы куток Беларусі, пра яе мінулае і цяперашняе, культурныя і этнаграфічныя традыцыі, пра людзей і прыроду з захапленнем ўлюбёнасцю расказвае аўтар.... Болей »
Клаз Илья Семёнович (17 марта 1922, Могилёв — 22 декабря 1980) — советский писатель. Писал на белорусском и русском языках. Учился в Минском педагогическом институте (1939-41). Работал в редакциях газет (в 1956-1966 годах в газете «Літаратура і мастацтва»), с 1974 в бюллетене «Помнікі гісторыі і культуры... Болей »
Заходняя Беларусь з першай паловы 20-х да пачатку 30-х гадоў. Менавіта ў гэты перыяд актыўна развіваецца Уладзімір Жылка. Развіваецца як паэт, як творца. Аўтар кнігі вядзе расповяд пра Жылку, але гаворка пра яго – гэта гаворка пра ўсю тагачасную грамадскую атмасферу, пра жыццё і барацьбу, пра палітычную... Болей »
У гэты свет — у свет паэзіі Максіма Багдановіча — уваходзіш наперш, як у зачарованае царства. «У зачарованым царстве» — так бо і назваў М. Багдановіч цыкл вершаў, якім адкрываўся першы і адзіны прыжыццёвы зборнік паэта «Вянок». І гэтае царства населена ў яго не толькі міфалагічнымі вобразамі лесуна... Болей »
Другі том склалі аповесць «Тацяна Ларына», кінааповесць «Першы стрэчны», а таксама апавяданні. Добра ведаючы жыццё сваіх герояў, Я. Васілёнак стварыў цікавыя вобразы сучаснікаў.... Болей »