be

Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура. Выданьні

Адкрыццё
pdf epub mobi fb2

Адкрыццё

Вершы
Някляеў Уладзімір

Час і месца чалавека ў жыцці, Радзіма і каханне, адказнасць маладога сучасніка перад памяццю папярэднікаў — такі абсяг тэм зборніка лірыкі Уладзіміра Някляева «Адкрыццё». Дакладнае, узважанае слова, высветленая глыбокім пачуццём думка — усё гэта робіць радкі паэта непаўторна прывабнымі.... Болей »

Васіль Быкаў

Васіль Быкаў

Нарыс творчасці
Буран В.

Кніга «Васіль Быкаў» — першае манаграфічнае даследаванне творчасці вядомага беларускага празаіка. Разглядаючы шлях пісьменніка ад яго ранніх апавяданняў да аповесці «Дажыць да світання», крытык паказвае фарміраванне творчай індывідуальнасці мастака.... Болей »

Векапомнае поле
pdf

Векапомнае поле

Вершы
Голуб Юрка

«Векапомнае поле» — трэцяя кніга паэта. Наша радзінная зямля, якая нясе ў сабе балючую памяць пра барозны варожых танкавых гусеніц, а цяпер, абходжаная людскімі рукамі, дае чалавеку сілу і хлеб. У зборнік уключаны вершы двух апошніх гадоў.... Болей »

Вершы пяці кніг
pdf

Вершы пяці кніг


Бураўкін Генадзь

За гады творчай працы з-пад пяра Г. Бураўкіна выйшлі зборнікі паэзіі «Майская просінь», «З любоўю і нянавісцю зямною», «Дыханне», «Жніво» і «Выток». Лепшыя вершы з гэтых пяці кніг і складаюць змест яго новай кнігі. У іх — высокі грамадзянскі пафас і чысты інтымны свет маладога сучасніка — выказнікам... Болей »

Выбранае

Выбранае


Аўрамчык Мікола

Аўрамчык Мікола (14 студзеня 1920, в. Плёсы, цяпер Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць — 8 мая 2017, Мінск) — беларускі паэт, пісьменнік, перакладчык. Дэбютаваў вершамі ў 1937 у бабруйскай газеце «Камуніст». На літаратурную дзейнасць маладога паэта з Бабруйшчыны блаславілі Якуб Колас і Янка Купала.... Болей »

Выбранае

Выбранае


Вярба Вера

Кнігу складаюць вершы і паэмы папярэдніх зборнікаў паэтэсы: «Вочы вясны», «Белыя пісьмы», «Высакосны год», «Сіняя бухта», а таксама новыя вершы. Любоў да Радзімы, гераізм савецкіх людзей у гады вайны, працоўныя будні нашай моладзі, барацьба за мір — гэтым і іншым тэмам прысвечаны вершы.... Болей »

Выбраныя творы

Выбраныя творы

у 2-х тамах. Том 2
Агняцвет Эдзі

У другі том выбраных твораў Эдзі Агняцвет уключаны новыя вершы паэтэсы, а таксама пераклады з творчасці А. Пушкіна, М. Някрасава, Ул. Маякоўскага, Л. Украінкі, Я. Судрабкална, М. Ісакоўскага, М. Бажана і іншых выдатных паэтаў нашай Радзімы. Шырока прадстаўлена ў томе творчасць французскіх паэтаў — Пера... Болей »

Выбраныя творы

Выбраныя творы

у 2-х тамах. Том 1. Вершы і паэмы
Агняцвет Эдзі

Вядомая беларуская паэтэса Эдзі Агняцвет (Эдзі Сямёнаўна Каган) больш сарака гадоў працуе ў паэзіі. Першыя вершы яе з’явіліся ў друку яшчэ задоўга да вайны. З таго часу яна напісала шмат твораў для дарослых і для дзяцей. Паэтэса шмат працуе ў галіне мастацкага перакладу. Творы яе вызначаюцца надзённасцю... Болей »

Гандлярка i паэт. Шлюбная ноч.
pdf epub

Гандлярка i паэт. Шлюбная ноч.

Аповесці
Шамякін Іван

Простая жанчына з аповесці «Гандлярка i паэт», якая да вайны толькі i ведала гандляваць на базары, пабачыўшы жахі фашысцкае акупацыі, актыўна ўключаецца ў падпольную работу i гіне, узрываючы сябе i ворагаў гранатаю... Пра трагічны лёс маладых падпольшчыкаў, іх нязломную волю да перамогі расказваецца... Болей »

Добрай раніцы, Алесь!
pdf

Добрай раніцы, Алесь!


Геніюш Ларыса

Геніюш Ларыса , нарадзілася 09.08.1910 г. у маёнтку Жлобаўцы Ваўпянскай воласці Гарадзенскага павета (цяпер Ваўкавыскі раён Гарадзенскай вобласці) у сялянскай сям'і. Ратуючыся ад першай сусветнай вайны, бацькі разам з дачкою пакінулі родныя мясціны. Вярнуліся дадому ў 1919 г. Скончыла Ваўкавыскую польскую... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org