be

Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура. Выданьні

Прызнанне ў нянавісці і любві

Прызнанне ў нянавісці і любві

Апавяданні і ўспаміны
Карпаў Уладзімір

Апавяданні і ўспаміны, змешчаныя ў гэтай кнізе — даніна гераічнаму мінуламу. 3 твора ў твор пісьменнік прасочвае, як нараджаецца подзвіг, як мужае і мацнее духоўна савецкі чалавек у цяжкія гады выпрабаванняў, што смяротным цяжарам абрынуліся на нашы гарады і вёскі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Значнае... Болей »

Радавішча

Радавішча

Вершы
Аўрамчык Мікола

«Радовішча» — зборнік новых вершаў Міколы Аўрамчыка. Радовішча карыснага выкапня ў нетрах роднай зямлі, скарб яе прыроды, душэунае багацце у сэрцы чалавека, яго няўтольная прага адкрыц-цяў роздумам пра гэта прасякнуты вершы паэта. Гэта — дэённік сустрэч і развітанняў, у якім адчуваецца дарога, дарога... Болей »

Ралля суровая
pdf epub

Ралля суровая

Вершы і пераклады
Мацяш Ніна

Зборнік Ніны Мацяш «Ралля суровая» склалі вершы аб мужнасці чалавека, аб радасці жыцця, аб роднай прыродзе. У другі раздзел паэтэса ўключыла пераклады, сярод якіх творы польскіх (Юліюш Славацкі, Уладзіслаў Бранеўскі, Ян Гушча) і французкіх (П'ер Жан Беранжэ, Луі Арагон, Поль Элюар, Крысціна дэ Пізан... Болей »

Спелыя яблыкі

Спелыя яблыкі

Апавяданні
Гігевіч Васіль

Роздум над жыццём свайго сучасніка, яго радасці, трывогі, неспакой — усё, без чаго немагчымы наш імклівы час, прыцягвае ўвагу маладога пісьменніка. Яго апавяданні вызначаюцца псіхалагічнай напоўненасцю вобразаў, выразнасцю думак.... Болей »

Суровая вымова
pdf

Суровая вымова

Вершы
Барадулін Рыгор

Вершы аб нашай цудоўнай Радзіме, аб справах піянерcкix, сур'ёзных i вясёлых, аб прыгодах з ягонымі аднагодкамі знойдзе юны чытач. Большая частка твораў можа быць выкарыстана для школьнай мастацкай самадзейнасці.... Болей »

Ты - гэта ты
pdf

Ты - гэта ты

паэзія
Бічэль-Загнетава Данута

Гэты зборнік пра жыццё сучасніка, больш правільна, сучасніцы, лірычны герой вершаў Дануты Бічэль-Загнетавай — жанчына, звязаная сваімі пачуццямі з прыродай, з сучаснымі дасягненнямі ў навуцы і тэхніцы, з мінуўшчынай і будучыняй, з чалавецтвам.... Болей »

У полі зроку

У полі зроку

Літаратурна-крытычныя артыкулы і эсэ
Стральцоў Міхась

У кнізе разглядаецца творчасць Я. Коласа, М. Гарэцкага, К. Чорнага, Ул. Дубоўкі, Я. Брыля, А. Куляшова, П. Панчанкі, робіцца спроба вызначыць адзінства мастацкага стылю пісьменніка, зыходзячы з сукупнасці як біяграфічнага, так і сацыяльна-гістарычнага, светапогляднага фактараў. Форма выкладання сціслая.... Болей »

Упоравень з векам
pdf

Упоравень з векам

Артыкулы, эсэ, штрыхі да партрэтаў
Гніламёдаў Уладзімір

У новай кнізе беларускага крытыка і лігаратуразнаўцы разглядаюцца многія пытанні: які адбітак у літаратуры знаходзяць праблемы навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, як фарміруецца духоўнае і маральнае аблічча героя сучаснай беларускай паэзіі, што вызначае ягоную ідэйную пераконанасць, грамадзянскую годнасць... Болей »

Устань да сонца
pdf epub mobi fb2

Устань да сонца

вершы i паэма
Законнікаў Сяргей

Клопаты пра бацькоўскую зямлю, захапленне працоўнымі справамі сучаснікаў, шчырая лірычная паэтызацыя родных краявідаў— такія ў асноўным матывы новага зборніка паэта.... Болей »

Хуткасць
pdf epub

Хуткасць

Кніга паэзіі
Куляшоў Аркадзь

«Хуткасць» — новая кніга паэзіі выдатнага майстра пранікнёнага слова, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Хуткабежнасць часу і спрадвечнасць жыцця, клопат нашага дня і незабыўныя старонкі гісторыі прасякнуты глыбокім роздумам і даверлівым лірызмам, выкрышталізаваны ў дакладных і акрыленых радках.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org