be

Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура. Выданьні

Выбраныя творы
mobi pdf epub fb2

Выбраныя творы

у двух тамах
Быкаў Васіль

Гэта быў звычайны чыгуначны пераезд, якіх нямала параскідана на сталёвых шляхах зямлі. Ён абраў тут зручную мясціну пуці, дзе скончыўся насып, што пралёг па асакаватай голай балацявіне, і рэйкі ўезджанай аднапуткі беглі па жвіры амаль на ўзроўні зямлі. Гасцінец, споўзшы з пагорка, пераскакваў чыгунку... Болей »

Дарога ў сто год
epub pdf

Дарога ў сто год

Нарыс
Цвірка Кастусь

Нарыс Кастуся Цвіркі напісаны ў выніку экспедыцый па мясцінах, звязаных з жыццём i творчасцю вядомага польска-беларускага паэта XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі (Людовіка Кандратовіча). У сваім падарожжы аўтар сустракаўся з людзьмі самых розных прафесій, знаёміўся з ix працай, з сённяшнім побытам... Болей »

Дзень ранняй восені

Дзень ранняй восені

Выбраныя апавяданні
Адамчык Вечаслаў

Параўнаўча нядаўна прыйшоў у беларускую літаратуру Вечаслаў Адамчык, але яго апавяданні добра вядомы чытачу. Пра што б ні пісаў аўтар — пра вёску, пра свае пасляваеннае дзяцінства, пра маральна-этычныя праблемы сучаснай моладзі,— піша ён шчыра, у даверлівай манеры. У кнігу «Дзень ранняй восені» ўвайшло... Болей »

Збор твораў у пяці тамах
pdf

Збор твораў у пяці тамах

вершы
Куляшоў Аркадзь

Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў належыць да тых выдатных і сапраўдных мастакоў слова, чыя творчасць і лёс шматлучна і неадрыўна звязаны з лёсам свайго народа і сваёй Радзімы. Шматлікія чытачы добра ведаюць і творчасць паэта і пройдзены ім праз гады і дзесяцігоддзі вялікі шлях. На гэтым шляху ўсё галоўнае... Болей »

Збор твораў у чатырнаццаці тамах

Збор твораў у чатырнаццаці тамах

Новая зямля, Сымон музыка - паэмы
Колас Якуб

Збор твораў у чатырнаццаці тамах падрыхтаваны Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Ён з'яўляецца найбольш поўным і ў навуковых адносінах найбольш дасканалым за ўсе папярднія выданні спадчыны вялікага паэта. У яго ўключаны як шырока вядомыя творы, так і тыя, што даўно не перавыдаваліся... Болей »

Мне трэба ехаць

Мне трэба ехаць

Апавяданні, аповесць
Арабей Лідзія

Лідзія Львоўна Арабей (пісьменніца ; кандыдат філалагічных навук; 1925—2015).... Болей »

Назаўжды
epub pdf

Назаўжды

Вершы і паэма
Разанаў Алесь

«Назаўжды» — новая кніга маладога паэта. У ёй змешчаны вершы і паэма. Аднайменная паэма напісана ў ліра-эпічным плане і расказвае пра гераічную эпапею Брэсцкай крэпасці. Вершы — аб прыгажосці роднага краю, чалавечай мудрасці, а таксама на гістарычныя тэмы.... Болей »

Начныя тэлеграмы
pdf

Начныя тэлеграмы

Вершы і паэмы
Дайнека Леанід

У новым зборніку вершаў паэт працягвае распрацоўваць тэму ўзаемаадносін Чалавека і Прыроды — усяго таго, што завём мы роднай зямлёй. Любоў да Радзімы не абстрактнае паняцце — гаворыць паэт. Яна змацавана крывёй герояў, якія баранілі родны край у часіну ліхалецця, яна ў працы рабочага, хлебароба, які... Болей »

Непрыкаяны маладзік

Непрыкаяны маладзік

Раман
Асіпенка Алесь

Новы раман А. Асіпенкі — аб пачатку шасцідзесятых гадоў. У ім падняты пытанні далейшага развіцця сельскай гаспадаркі, неабходнасці цеснай сувязі з дасягненнямі навукі, што ў сваю чаргу патрабавала ад вучоных перабудаваць работу ў адпаведнасці з патрабаваннямі жыцця, у якім неабходна асабістая адказнасць... Болей »

Рамонкавы бераг
pdf

Рамонкавы бераг

Вершы
Баравікова Раіса

Аўтар з цяплом i пранікнёнасцю піша аб роднай Беларусі, аб добрым праменным свеце чалавечых узаемаадносін, аб дружбе i каханні. Уражанні юнацтва, роздум аб сэнсе жыцця, аб пошуках свайго месца ў ім робяць вершы Баравіковай цікавымі i запамінальнымі.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org