- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мінкін Алег Гаўрылавіч – беларускі пісьменьнік, перакладчык паэзіі, выдавец – нарадзіўся 31 сакавіка 1952 г. ў в. Чарнаўка, Хоцімскага раёну, Магілёўскай вобл. У 1969 г. скончыў Бабруйскую сярэднюю школу-інтэрнат №1. У 1975 г. скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў с/г вытворчасьці ім. Гарачкіна. З 1975 па 1987 гг. працаваў электрамантажнікам, брыгадзірам, інжынерам-электрыкам у разнастайных мясцовасьцях былога СССР: Бурація, Беларусь, Літва, Латвія, Валагодзкая, Бранская, Арлоўская, Пскоўская вобласьці, Хантамансійскі нацыянальны вокруг. З 1981 па 1991 г. пражываў у Берасьці, з 1991 г. і пагэтуль – у Вільні.
Вершы па-беларуску пачаў пісаць з 1979 г. Сябра Саюзу пісьменнікаў Беларусі з 1989 г. У Вільні быў сталым аўтарам газэты “Наша Ніва”, галоўным рэдактарам газэты беларусаў Літвы “Рунь”, выдаўцом беларускіх кніжак (выдавецтва “Рунь”). Тры апошнія гады працуе электрамантажнікам на будоўлях Літвы.
Алег Мінкін аўтар трох зборнікаў паэзіі “Сурма”(1985), “Расколіна”(1991) і “Пэнаты”(2007). Аўтар кнігі прозы “Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў”(1994) і кнігі прозы й вершаў для дзяцей “За месяцам месяц”(1994). Займаецца перакладніцкай дзейнасьцю. Выйшлі тры кнігі ягоных перакладаў з польскай паэзіі: Цыпрыян Норвід “Ідзі за мною”(1993), Леапольд Стаф “Высокія дрэвы”(1994), Баляслаў Лесьмян “Пан Блішчынскі”(1994). Укладальнік трохтомнай чытанкі-запамінанкі для дзяцей “Добрыя вершы” (першы том анталёгіі “Побач з намі на Зямлі” выйшаў у 2005 г.). Укладальнік “Слоўніка рыфмаў беларускай мовы”.
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »
Новы Запавет. Багданава Галіна, Травесці Вайцяшонак Марыя, Чаму крот чорны Гальпяровіч Навум, Вершы. Дранчук Валерый, Ровар імчыць на "чырвоны" Жалязоўскі Анатоль, Давайце падумаем цвяроза Жарнасек Ірына, Прад вечнасцю Зінкевіч Галіна, Беларускія кветкі Карызна... Болей »
* Аксак Валянціна, Вершы * Арэхва Мікалай, Калеснік Уладзімір, Макаль Пятрусь, Бічэль-Загнетава Данута, Белакоз Алесь, 1939 — 1989. Праз 50 гадоў: успамін * Гальпяровіч Навум, Вершы * Глушакоў Уладзімір, Арандатары і гаспадары * Дзялец Міхась, Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася * Дранько-Мансюк... Болей »