- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яўген Мірановіч у 1980 годзе закончыў гісторыю на Факультэце Гуманітарных Навук Філіялу Варшаўскага Ўнівэрсытэту ў Беластоку. Пасьля працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдніх школах. Доктарскую дысэртацыю на тэму Беларуская нацыянальная меншасьць у Народнай Польшчы 1944-1949 (Białoruska mniejszość narodowa w Polsce Ludowej 1944-1949) абараніў у 1990 г. на Факультэце Журналістыкі й Палітычных Навук Варшаўскага Ўнівэрсытэту, а габілітацыйную працу „Нацыянальная палітыка Польскай Народнай Рэспублікі” (Polityka narodowościowa PRL) ў 2000 годзе на Факультэце Гістарычных Навук Варшаўскага Ўнівэрсытэту.
У гадох 1992-1997 быў галоўным рэдактарам Тыднёвіка Беларусаў у Польшчы „Ніва”. Зараз зьяўляецца прафэсарам Ўнівэрсытэту ў Беластоку ды рэдактарам Беларускага Гістарычнага Зборніка (Białoruskie Zeszyty Historyczne).
Ягоныя кнігі: Беларусы ў Польшчы (Białorusini w Polsce 1944-1949, Warszawa 1993); Нацыянальныя меншасьці ў Польшчы — суаўтар (Mniejszości narodowe w Polsce, Warszawa 1998); Гісторыя дзяржаваў сьвету ў XX ст. Беларусь (Historia państw świata w XX wieku. Białoruś, Warszawa 1999); Навейшая гісторыя Беларусі, Беласток 2000, Нацыянальная палітыка Польскай Народнай Рэспублікі (Polityka narodowościowa PRL, Białystok 2000); падручнік для агульнаадукацыйных ліцэяў Гісторыя Беларусі ІX-XX ст.ст. (Historia Białorusi IX-XX w., Białystok 2001); падручнік для студэнтаў Гісторыя Беларусі ад паловы XVІІІ да канца XX ст. (Historia Białorusi od połowy XVIII do końca XX wieku, Białystok 2002), ды 60 іншых навуковых публікацыяў.
Кніга беластоцкага гісторыка Яўгена Мірановіча "Беларусы ў Польшчы. 1918-1949 гг." — гэта дапрацаваная, папраўленая вэрсія доктарскай дысэртацыі гісторыка, якая пабачыла сьвет у 1993 годзе ў прэстыжным варшаўскім выдавецтве Польскай Акадэміі навук.... Болей »
Polska w okresie międzywojennym była jednym z państw w Europie posiadających największy odsetek mniejszości narodowych. Ponad 11 mln ludzi, około 35 proc. obywateli, posługiwało się w życiu codziennym innym językiem niż polski . Najliczniejsze narody mieszkające w granicach II Rzeczypospolitej to Ukraińcy... Болей »
Historia Białorusi na tle historii innych sąsiadów Polski zajmuje wyjątkowo mało miejsca w polskiej historiografii. W podręcznikach szkolnych nie ma na przykład wzmianki o Państwie Połockim, które skutecznie opierało się integracji w ramach średniowiecznego mocarstwa zwanego Rusią Kijowską. Przez kilka... Болей »
Pogranicze etniczne polsko-białoruskie w XX w. to dość szeroki pas ziemi między Białymstokiem i Mińskiem, gdzie występowały obok siebie lub nakładały się na siebie elementy kultury i języka polskiego, i białoruskiego. Wschodnią Białostocczyznę oraz zachodnią Białoruś można traktować jako obszar pogranicza... Болей »
Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым. Для ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.... Болей »
Выданьне ў суаўтарстве беларускіх гісторыкаў з Польшчы Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча дае магчымасьць даведацца пра гісторыю Беларусі для беларусаў у Польшчы ды проста жыхароў гэтай краіны. Аўтары прапаноўваюць гісторыю Беларускага народу ад моманту далучэньня Беларускіх земляў да Расейскай імпэрыі... Болей »
Падручнік па гісторыі Беларусі Яўгена Мірановіча адрасаваны ліцэістам, у першую чаргу беларусам. Яны менавіта павінны пазнаць свае гістарычныя карані. Ліцэістам палякам можа ён дапамагчы вызваліцца з-пад улады міфаў, стэрэатыпаў і прадузятасцей, якія нараслі ў дачыненні да беларусаў - блізкага палякам... Болей »
Podręcznik historii Białorusi Eugeniusza Mironowicza jest adresowany do licealistów, przede wszystkim Białorusinów. Oni bowiem powinni poznać swe historyczne korzenie. Licealistom Polakom może on ułatwić uwolnienie się spod władzy mitów, stereotypów i uprzedzeń, jakie narosły wobec Białorusinów - narodu... Болей »
Niniejszy raport to czwarte z serii planowanych opracowań, które prezentować będą głos polskich środowisk pozarządowych na temat ważnych, z punktu widzenia integracji europejskiej, zagadnień międzynarodowych. Inicjatorem przedsięwzięcia jest Fundacja im. Stefana Batorego. Do współpracy nad kolejnymi... Болей »
Перад тым, як аналізаваць палітыку Польскай Народнай Рэспублікі (ПНР) у справе нацыянальных мяншыняў, аўтар робіць агляд польскай палітычнай думкі ў папярэдні пэрыяд (1900—1944). Выснова гісторыка несуцяшальная: “Адной зь нявырашаных праблемаў ІІ Рэчы Паспалітай была справа нацыянальных мяншыняў”. Эпоху... Болей »