- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Эпідэміі ў розныя эпохі, жыццё да Міндоўга: як выглядала ранняя Літва і 1945 — усё гэта тэмы новага нумара «Нашай гісторыі». Пра раннюю Літву піша спецыяліст па гэтым перыядзе — кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч. З іншых матэрыялаў звярну ўвагу на артыкул Валера Каліноўскага пра «Чатыры каханні Барыса Кіта». А таксама на артыкул Сяргея Астанковіча пра Паўла Растаргуева, які даследаваў беларускія гаворкі Севершчыны, гэтага далёкага ўсходу беларускага масіву. І яшчэ — на біяграфію Яна Паўла ІІ, якую напісаў Андрэй Вашкевіч.