be
pdf

Наша слова.pdf 106 / 2024

Пра стагоддзе з дня нараджэння свайго мужа, беларускага пісьменніка Алеся Савіцкага, нагадвае яго 89-гадовая ўдава Людміла Барысаўна Савіцкая, былы дзіцячы кардыёхірург. 54 гады пражыла яна разам з Алесем Ануфрыевічам, і да гэтага часу яна беражліва захоўвае ўсе ягоныя лісты і рукапісы. Успамінае, як яна, маладзенькая доктарка-хірург Людачка Сакалова, якая адважылася паехаць працаваць па размяркаванні ў Сібір, пазнаёмілася на вяселлі сяброў з беларускім героем - былым партызанам, аспірантам Маскоўскага літаратурнага інстытута, і як пазней ён прыехаў да яе ў Тайшэт у камандзіроўку. Праз некалькі гадоў яны ўжо жылі на Беларусі з дачкой Наташай. У Беларусі, доктар працавала ў клініцы, а пісьменнік - у выдавецтве "Ураджай". А ў 1953 годзе спіс прынятых у Літаратурны інстытут імя Горкага завяршала яго прозвішча, з удакладненнем - залічаны ўмоўна, без інтэрната, без стыпендыі, з абавязковым прадстаўленнем атэстата сталасці да 30 верасня. На першую практыку ён паехаў у шматыражку Іркуцкай ГЭС, адтуль перабраўся на Байкал, а потым пераехаў на будаўніцтва Брацкай ГЭС. Там малады літаратар усё лета працаваў напарнікам шафёра самазвала і напісаў пра гэтага беларускага хлопца поўную маладой рамантыкі аповесць" Кедры глядзяць на мора". Пасля франтавога ліхалецця ён пабачыў у сібірскіх вандроўках Енісей і Лену, Ангару і Амур, Хакасію і Магадан, Дудзінку і Мінусінск. Але многія падзея ў яго іншых кнігах разгортваліся ў азёрна-лясным маляўнічым кутку, на Падзінні, ці на беразе Дзвіны.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2024-01-10
  • Copyright: © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org