be
pdf

Настаўнік 05

інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў

Школа вяртаецца да 11-годкі і не толькі... Тэндэнцыя апошніх гадоў сведчыць, што школа ўсё менш і менш выконвае адукацыйныя функцыі i ўсё больш нагадвае ўстанову тыпу дзённага стацыянару для ўтрымання вучняў і настаўнікаў. Зніжэнне агульнага ўзроўню адукацыйных паслугаў школы прывяло да таго, што без рэпетытарскай дапамогі амаль немагчыма здаць тэсты і паступіць ў ВНУ. Але і гэтага паказалася мала. Зараз рыхтуецца новая рэформа адукацыі, якая, паводле словаў дэпутата Уладзіміра Здановіча з’яўляецца «сапраўднай дыверсіяй». Старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч у інтэрв’ю БЕЛАПАН заявіў, што «становіцца відавочным, што зварот да 11-гадовага тэрміну навучання азначае пачатак новай рэформы, прычым рэформы, якая вядзе ў пячорнае стагоддзе». Ён паведаміў, што ва ўсіх краінах у школе вучацца 12—13 гадоў, у асобных — 14. «У Кітаі, Польшчы, Іспаніі, Германіі колькасць навучальных тыдняў — 40, аб’ём нагрузкі на вучня — ад 1.100 да 1.600 заняткаў у год пры 12—13-гадовым тэрміне навучання. А у Беларусі — 800 заняткаў за год, ды яшчэ плануюць іх колькасць паменшыць. Пры далейшым паніжэнні гэтых паказчыкаў наступства для дзяржавы будуць незваротнымі”, — лічыць дэпутат.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Настаўнік
Выдаўцы і выдавецтвы: Ініцыятыўная група стваральнікаў сайта Nastaunik.info
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2008-05
  • Выдавец: Ініцыятыўная група стваральнікаў сайта Nastaunik.info
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: http://nastaunik.info Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org