be

Навіны

Максім Знак увайшоў у шорт-ліст намінантаў на прэмію Цэнтра Вацлава Гавэла

2025-07-05 22:06

Максім Знак увайшоў у шорт-ліст намінантаў на прэмію Цэнтра Вацлава Гавэла Абвешчаны кароткі спіс штогадовай Прэміі «Парушэнне спакою» адважнаму пісьменніку ў небяспецы, якую арганізуе Цэнтр Вацлава Гавэла. Сярод чатырох шорт-лістараў — беларускі юрыст, пісьменнік і палітычны актывіст Максім Знак, заўважыў Беларусі ПЭН.«Максім Знак быў арыштаваны ў верасні 2020 годаі пазней... Болей »

Поўны спіс прэміі імя Алеся Адамовіча – 2024: творы, якія гавораць пра сучаснасць

2025-07-05 10:05

Поўны спіс прэміі імя Алеся Адамовіча – 2024: творы, якія гавораць пра сучаснасць Беларускі ПЭН абвяшчае поўны спіс намінантаў на прэмію імя Алеся Адамовіча за 2024 год — узнагароду, якая ўжо амаль тры дзесяцігоддзі адзначае творы, што гучаць у такт нашай сучаснасці. Прэмія была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам і масмедыя ў студзені 1995 года ў памяць пра пісьменніка, грамадскага... Болей »

Камунікат аддаў у друк чатыры новыя кнігі

2025-06-30 15:23

Камунікат аддаў у друк чатыры новыя кнігі Вось так у нас пачаліся вакацыі! Фонд Kamunikat.org аддаў у друк ажно 4 кнігі!!!Палітычны трылер Leszek Szerepka «Беларускі снайпер» у перакладзе Алеся Плоткі; вокладка Arthur Vakarov.Раман Лешэка Шэрэпкі «Беларускі снайпер» натхнёны найлепшымі творамі Тома Клэнсі і Роберта Ладлума. Ён выдатна адлюстроўвае... Болей »

«Чалавек – проста лісток, ён памірае, падае, але дрэва расце»: рэжысёр Аляксандр Гарцуеў пра «Валізку» — новы спектакль «Купалаўцаў»

2025-06-29 20:12

«Чалавек – проста лісток, ён памірае, падае, але дрэва расце»: рэжысёр Аляксандр Гарцуеў пра «Валізку» — новы спектакль «Купалаўцаў» У 2005 годзе француз Мішэль Леві-Лелё знаходзіць чамадан свайго загінулага ў Асвенцыме бацькі ў мемарыяле Халакоста ў Парыжы. Гэта быў экспанат, пазычаны ў Музея Аўшвіц-Біркенаў. І сын стаў змагацца за тое, каб прадмет, прадастаўлены ў арэнду музеем лагера, застаўся ў Францыі.Аднак польскую драматургіню... Болей »

Алесь Камоцкі выдаў зборнік вершаў “Неўпрыкмет”

2025-06-28 18:13

Алесь Камоцкі выдаў зборнік вершаў “Неўпрыкмет” У выдавецтве «Прынтбук» выйшаў новы, шосты па ліку, зборнік вершаў музыкі і паэта Алеся Камоцкага з назвай «Неўпрыкмет».«Кніжка адчуванняў і разважанняў, якія не заўсёды адпавядаюць узросту, — гаворыцца ў анатацыі. — Даніна даўняму захапленню пераспяваннем таго, што нехта праспяваў раней у другім раздзеле.... Болей »

“Тужліва-салодкія мроі пра колішнюю Беларусь” у падкасце Сяргея Дубаўца

2025-06-26 22:33

“Тужліва-салодкія мроі пра колішнюю Беларусь” у падкасце Сяргея Дубаўца Сяргей Дубавец у новым выпуску «Літаратурных зацемак», падкаст-праекта спецыяльна для Bellit. info, апавядае пра кнігу ўспамінаў Мельхіёра Ваньковіча «Шчанячыя гады» і следам за аўтарам разважае пра сялян і «паноў» на самым зыходзе эпохі апошніх у першай палове ХХ стагоддзя.Выпуск можна слухаць на soundcloud.... Болей »

Да дня нараджэння Кузьмы Чорнага выдалі 3 том Збору твораў

2025-06-26 22:25

Да дня нараджэння Кузьмы Чорнага выдалі 3 том Збору твораў У 2023 годзе распачалося выданне Збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (1900–1944) у 12 тамах. Напярэдадні 24 чэрвеня, калі адзначаецца 125-годдзе з нараджэння пісьменніка, з’явілася навіна пра выхад у выдавецтве “Беларуская навука” трэцяга тому.У трэці том навукова каментаванага... Болей »

«Праект быў вельмі паспяховым, на жаль», — кіраўнік Kamunikat.org

2025-06-25 19:15

«Праект быў вельмі паспяховым, на жаль», — кіраўнік Kamunikat.org Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat. org будзе перададзена ў Нацыянальную Бібліятэку Беларусі, калі Беларусь стане сапраўды незалежнай дзяржавай, - заявіў стваральнік праекта.Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat. org, якую заснаваў і каардынуе Яраслаў Іванюк, працуе ўжо 25 гадоў. Задума парталу нарадзілася... Болей »

Хто забіў Янку Купалу? Распавядаем пра раман Уладзіміра Някляева

2025-06-25 19:02

Хто забіў Янку Купалу? Распавядаем пра раман Уладзіміра Някляева Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.Гібель Янкі Купалы... Болей »

Хутка выйдзе з друку «Дзённік» — ананімная кніга, якая напісана ў Беларусі пра жыццё ў краіне пасля падаўленай рэвалюцыі

2025-06-25 18:08

Хутка выйдзе з друку «Дзённік» — ананімная кніга, якая напісана ў Беларусі пра жыццё ў краіне пасля падаўленай рэвалюцыі Гэта ананімны дзённік жанчыны, якая апісвае сваё жыццё ў Беларусі з сакавіка 2021 года па люты 2022-га. Падзеі адбываюцца ўжо пасля асноўнай хвалі пратэстаў, але рэпрэсіі і страх працягваюцца. Аўтарка паказвае не толькі палітычны і грамадскі кантэкст, але і як гэта ўплывае на асабістае.«Дзённік» быў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org