be

Навіны

Kamunikat і яго сацсеткі сталі «экстрэмісцкімі». Быць падпісаным на іх, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі або ездзіце туды, — небяспечна

2025-10-30 22:05

Kamunikat і яго сацсеткі сталі «экстрэмісцкімі». Быць падпісаным на іх, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі або ездзіце туды, — небяспечна Як паведамляе ў сваім Telegram-канале Праваабарончы цэнтр «Вясна», Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» — у яго дадалі больш за 30 старонак. Такім чынам у Беларусі «экстрэмісцкімі» прызналі ўжо сотні інтэрнэт-сайтаў.Сярод дадзеных апошнім часам у спіс «экстрэмісцкіх»... Болей »

Хутка выйдзе фотаальбом Касі Паласаткі — перадзаказ

2025-10-22 18:15

Хутка выйдзе фотаальбом Касі Паласаткі — перадзаказ Дызайнерка і фатографка Кася Паласатка анансавала выхад кнігі з фотаздымкамі Беларусі 2020–2025 гадоў. Фотаальбом з назвай «Belarus» можна перадзамовіць проста цяпер праз сайт Kolerbooks.com з дастаўкай у розныя краіны свету.«...Новага матэрыялу назбіралася вельмі шмат. Штосьці выходзіла ў якасці паштовак... Болей »

Дубавец у новым падкасце разбіраецца, ці можна напісаць менскую кнігу пра Варшаву і Познань

2025-10-22 16:10

Дубавец у новым падкасце разбіраецца, ці можна напісаць менскую кнігу пра Варшаву і Познань У новым выпуску падкасту «Літаратурныя зацемкі» Сяргей Дубавец рэфлексуе па прачытанні кнігі Аляксея Правалоцкага «Цягнік да Познаня». Ці сапраўды перад чытачом — зборнік эсэ? І ці ўдалося нейкім магічным чынам аўтару, апавядаючы пра польскія мясціны і перадусім Варшаву, напісаць менскую кнігу?Выпуск... Болей »

Ганна Комар: «Кожны год на сцэне Барбікана — Беларусь! Мне здаецца, гэта нагода ганарыцца ці цешыцца»

2025-10-22 14:49

Ганна Комар: «Кожны год на сцэне Барбікана — Беларусь! Мне здаецца, гэта нагода ганарыцца ці цешыцца» Беларуская паэтка Ганна Комар, якая зараз жыве ў Лондане, узяла ўдзел у першым у Вялікабрытаніі фестывалі моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Карэспандэнт Budzma.org пагаварыў з Ганнай пра сам фэст у славутым арт-цэнтры Барбікан, адаптацыю ў Лондане, пра кнігі і няясныя перспектывы ды задачку... Болей »

Зміцер Вішнёў: Я атрымаў задавальненне ад працы над гэтым раманам

2025-10-21 14:08

Зміцер Вішнёў: Я атрымаў задавальненне ад працы над гэтым раманам Лонданскім выдавецтвам «Скарына» ў фармаце кніжнага праекта «33 кнігі для іншай Беларусі» выдадзены новы раман Змітра Вішнёва «Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер». Гэта ўжо трэці раман пісьменніка. Першы буйны празаічны твор аўтара «Замак пабудаваны з крапівы» ў 2014 годзе выйшаў і па-нямецку.Кажа... Болей »

Абраныя лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды» – 2025

2025-10-21 11:57

Абраныя лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды» – 2025 З вялікай павагай і радасцю прадстаўляем вам лаўрэатак і лаўрэатаў прэміі «Голас пакалення свабоды». Прэмія заснаваная ў 2025 годзе Беларускім ПЭНам у партнёрстве з Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Прэс-клубам Беларусь і Фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы».... Болей »

Беларуская ілюстратарка Кацярына Дубовік намінавана на прэстыжную еўрапейскую прэмію

2025-10-21 11:39

Беларуская ілюстратарка Кацярына Дубовік намінавана на прэстыжную еўрапейскую прэмію Беларуская мастачка і ілюстратарка Кацярына Дубовік намінавана на Прэмію памяці Астрыд Ліндгрэн (швед. Litteraturpriset till Astrid Lindgrens minne) — міжнародную дзіцячую літаратурную прэмію, заснаваную шведскім урадам у 2002 годзе ў гонар шведскай дзіцячай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн.Прэмія Ліндгрэн... Болей »

Яны застануцца (Не)расстраляныя...

2025-10-20 14:22

Яны застануцца (Не)расстраляныя... Больш за 130 беларускіх дзеячаў культуры, літаратуры, навукі і палітыкі былі расстраляны саветамі ў Мінску ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Сярод іх 22 літаратараў - між іншым: Міхась Чарот, Валеры Маракоў, Алесь Дудар, Юрка Лявонны, Тодар Кляшторны, Сяргей Мурзо, Зяма Півавараў, Юлі Таўбін, Анатоль... Болей »

Фіналісты Прэміі Гедройця. «Гульні Цырцэі»: рэтра-крымінал з атмасферай аршанскага нуару

2025-10-19 16:09

Фіналісты Прэміі Гедройця. «Гульні Цырцэі»: рэтра-крымінал з атмасферай аршанскага нуару «Культурны фронт» сумесна з Беларускім ПЭНам і Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў працягвае серыю публікацый пра шорт-лістараў галоўнай літаратурнай узнагароды. Трэці аўтар — Зміцер Дзядзенка — увайшоў у кароткі спіс Прэміі Гедройця з рэтра-крымінальным раманам пра Оршу 1920-х «Гульні Цырцэі».Зміцер... Болей »

Anastasia Rydlevskaya стварыла гіпнатычны саўндтрэк да новага рамана Макара «Ніці»

2025-10-19 15:29

Anastasia Rydlevskaya стварыла гіпнатычны саўндтрэк да новага рамана Макара «Ніці» У беларускага пісьменніка Макара, вядомага па кнізе «Апошняе пакаленне», выходзіць новы раман «Ніці» — дэтэктыўны габелен, у якім сплятаецца фальклор і сучаснасць, будзённая злабадзённасць і магічны рэалізм, гарадскія абстракцыі і вясковая хтонь.Каб узбагаціць досвед чытання, мультыдысцыплінарная мастачка... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org