be

Навіны

Беларускія кнігі ў Любліне падчас тэатральнага фэсту

2025-12-05 14:32

Беларускія кнігі ў Любліне падчас тэатральнага фэсту З 8 па 12 снежня ў Любліне пройдзе чарговы фестываль «Bliski Wschód» (Блізкі ўсход), які гэтым разам амаль цалкам будзе прысвечаны беларускай незалежнай тэатральнай супольнасці і перадусім згуртаванню «Вольныя Купалаўцы». Таксама ў межах фэсту 13 снежня (субота) пройдзе кніжны кірмаш ад фонда «Камунікат».Кнігі... Болей »

На якой мове пішуць на Падляшшы? Творчасць Яна Максімюка, Сакрата Яновіча, Надзеі Артымовіч

2025-12-05 10:05

На якой мове пішуць на Падляшшы? Творчасць Яна Максімюка, Сакрата Яновіча, Надзеі Артымовіч Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.Ці існуе асобная «падляшская... Болей »

“Дзеці Аліндаркі” Альгерда Бахарэвіча выйшлі па-ўкраінску

2025-12-05 10:00

“Дзеці Аліндаркі” Альгерда Бахарэвіча выйшлі па-ўкраінску Раман Альгерда Бахарэвіча «Дзеці Аліндаркі» (2014) выйшаў ва ўкраінскім выдавецтве «Стилос». Пераклад здзейснілі Лэсік Панасюк і Дарына Гладун. Гэта першая кніга Альгерда Бахарэвіча на ўкраінскай мове.«А ўкраінская мова — чацвертая (ці нават пятая), на якой існуе гэты раман», — дзеліцца навіной у сацсетках... Болей »

Беларускі дзіцячы часопіс «Вясёлка» пазбавілі дзяржпадтрымкі

2025-12-02 15:48

Беларускі дзіцячы часопіс «Вясёлка» пазбавілі дзяржпадтрымкі Дзяржаўнага фінансавання на наступны год пазбаўлены дзіцячы часопіс «Вясёлка», які выдаецца з 1957 года. На сёння гэта ў краіне фактычна адзінае беларускамоўнае дзіцячае выданне для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.Спіс выданняў, якія атрымаюць дзяржпадтрымку, зацверджаны пастановай Савета міністраў... Болей »

Крама OZ.by стала выдавецтвам і шукае маладых беларускіх аўтараў

2025-12-02 15:37

Крама OZ.by стала выдавецтвам і шукае маладых беларускіх аўтараў Вядомы інтэрнэт-рэсурс і сетка крамаў OZ. by абвясціла пра запуск уласнага выдавецтва, якое ўжо прымае рукапісы. Гэтая ініцыятыва стала магчымай дзякуючы паспяховага супрацоўніцтва з творчым аб’яднаннем «Шуфлядка пісьменніка», вынікам якога стаўся выхад кніг «(Не)зримая Беларусь» і «Крама Цудаў».«Цяпер... Болей »

«МохнАРТэ» распачынае новы сезон

2025-12-02 14:30

«МохнАРТэ» распачынае новы сезон Фундацыя «МохнАРТэ», якая займаецца падтрымкай беларускіх мастакоў за мяжой, распачынае новы сезон сваёй дзейнасці.Пра тое, якія планы ў новым сезоне, кажа стваральнік фундацыі і мецэнат беларускага мастацтва Валянцін Сельвясюк:- Ёсць у нас ужо заяўкі на 2026 год. Ёсць адзін праект, можа ён яшчэ ў стадыі... Болей »

«Беларускія галасы з Познані»: гісторыі, пра якія нельга маўчаць

2025-12-01 17:03

«Беларускія галасы з Познані»: гісторыі, пра якія нельга маўчаць Кніга паказвае беларусаў у Польшчы, якія не спыняюцца, вучацца, адаптуюцца, падтрымліваюць іншых, ствараюць супольнасць і вераць у лепшую будучыню.Кніга «Беларускія галасы з Познані» — гэта жывыя сведчанні тых, хто быў вымушаны пакінуць радзіму пасля падзей 2020 года і распачаць жыццё наноў у незнаёмай... Болей »

“Караткевіч стварыў тую Беларусь, якой можна захапіцца”

2025-12-01 13:13

“Караткевіч стварыў тую Беларусь, якой можна захапіцца” У Варшаве, Гданьску і іншых гарадах Польшчы адбыліся вечары, прысвечаныя 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. На імпрэзах чыталі вершы паэта і распавядалі пра яго жыццё і творчасць.Пра след пісьменніка ў беларускай гісторыі распавядае прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па нацыянальным... Болей »

У Мінску зачыняецца творчая прастора «Монохром» — адна з апошніх культурніцкіх незалежных пляцовак

2025-12-01 12:12

У Мінску зачыняецца творчая прастора «Монохром» — адна з апошніх культурніцкіх незалежных пляцовак Мінская творчая прастора «Монохром», якая стала пляцоўкай для многіх культурных мерапрыемстваў, абвясціла пра сваё закрыццё.30 лістапада ў сваім звароце да аўдыторыі стваральнікі незалежнай інстытуцыі адзначылі, што вымушаны паставіць кропку ў гэтай гісторыі.«3 гады праляцелі як адно імгненне, насычанае... Болей »

Лекцыя амерыканскага гісторыка Тымаці Снайдэра пра гісторыю беларускіх земляў з’явілася ў сеціве на беларускай мове

2025-11-30 22:02

Лекцыя амерыканскага гісторыка Тымаці Снайдэра пра гісторыю беларускіх земляў з’явілася ў сеціве на беларускай мове Беларускі інстытут публічнай гісторыі выклаў у сеціва лекцыю амерыканскага гісторыка Тымаці Снайдэра «Беларусь: Старажытная і сучасная. Новы погляд на гісторыю Цэнтральнай Еўропы» ў беларускамоўнай версіі.Лекцыю, прачытаную прафесарам Ельскага ўніверсітэта ў чэрвені ў Венскім музеі, агучыў на беларускай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org