Створаны „Офіс дапамогі і падтрымкі занятасці моладзі”

Створаны „Офіс дапамогі і падтрымкі занятасці моладзі”


У Беларусі зарэгістравана інфармацыйна-практычная ўстанова „Офіс дапамогі і падтрымкі занятасці моладзі „ЮларКансалт”. Яе заснавальнікі ўжо тры гады працуюць у гэтай сферы.

Мэтай новага праекту з’яўляецца садзейнічанне вырашэнню праблем з працаўладкаваннем моладзі і абарона яе працоўных правоў.

Змена працоўнага заканадаўства Беларусі не панацэя, перакананая адна з кіраўнікоў арганізацыі Крысціна Рыхтэр.

– Можна зрабіць ідэальна змененае заканадаўства, але гэта не будзе працаваць. Чыноўнікі часам не разумеюць як тлумачыць нормы. І яны гэта робяць па-свойму. Гэта ў тым ліку звязана з тым, што ў іх нізкі ровень прававой адукацыі.

У межах установы „Офіс дапамогі і падтрымкі занятасці моладзі „ЮларКансалт” функцыянуе гарачая лінія і анлайн-кансультацыя па пытаннях размеркавання выпускнікоў і працоўных правах моладзі.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя