Беларускія вершы ў выкананьні вучняў гучалі ў Орлі на Беласточчыне

Беларускія вершы ў выкананьні вучняў гучалі ў Орлі на Беласточчыне


Тут прайшоў раённы этап дэкляматарскага конкурсу «Роднае слова», які ўжо 47 раз арганізуе Таварыства беларускай культуры ў Польшчы.

У адборы прымалі ўдзел каля 60 дзетак, ня толькі з пачатковых школ і гімназій, але і зь дзіцячых садкоў.

Бліжэйшымі днямі раённыя адборы пройдуць у Гайнаўцы і Беластоку. Пераможцы сёлетняга дэкляматарскага конкурсу «Роднае слова» вызначаць падчас фіналу конкурсу 23 сакавіка.

У далучаным гукавым файле рэпартаж З. Косьціна

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё