115 гадоў з дня нараджэння паэта Тодара Кляшторнага

115 гадоў з дня нараджэння паэта Тодара Кляшторнага


Беларуская літаратура сёння адзначае 115-годдзе з дня нараджэння паэта Тодара Кляшторнага. Ён быў адным з самых адметных паэтаў Беларусі 20-х гадоў. Лёсам яму наканавана пражыць толькі 34 гады.

У 1936-ым паэт трапіў і крывавыя жорны сталінскага тэрору. Як сведчыць даследчык беларускай літаратуры Міхась Скобла, уся віна расстраляных у Курапатах пісьменнікаў была ў тым, што яны з’яўляліся беларускімі пісьменнікамі. Міхась Скобла:

— Па ўспамінах Максіма Лужаніна перад вайной у Саюзе беларускіх пісьменнікаў было, калі я не памыляюся 112 сяброў. Пасля вайны, калі ўсе з’ехаліся ў Менск, прыехала крыху больш за сорак. Больш за 60 чалавек загінула. Аказалася, што на вайне загінулі лічаныя, астатнія былі загубленыя ў трыццатыя гады: расстраляныя, знішчаныя.

29 кастрычніка 1937 года Тодар Кляшторны быў асуджаны пазасудовым органам НКУС як «член антысавецкай арганізацыі» да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8 чэрвеня 1957 года.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя