75 гадоў таму ў Лідзе былі закатаваныя 9 ксяндзоў

75 гадоў таму ў Лідзе былі закатаваныя 9 ксяндзоў


75 гадоў таму – 10 сакавіка 1943 года нямецкімі салдатамі былі закатаваныя 9 ксяндзоў з Лідчыны. Яны былі арыштаваныя акупацыйнымі ўладамі ў час рэйду супраць каталіцкага духавенства польскага паходжання.

Тады толькі ў Лідскай і Навагрудскай акругах былі арыштаваныя агулам 35 святароў. Некаторых з іх, што былі беларусамі ці літоўцамі, пазней вызвалілі. А астатніх у выніку – расстралялі.

Кажа кіраўнік Таварыства польскай культуры на Лідчыне – Аляксандр Колышка:

— У ваколіцах Лідчыны было арыштавана 16 ксяндзоў. Прычыны арышту называюць розныя. У межах антыпольскай акцыі, калі арыштоўвалі ксяндзоў-палякаў на Наваградчыне было арыштавана каля 19 ксяндзоў. Падставай арышту была нацыянальнасць. Пра гэта сведчаць тыя факты, што было звольнена некалькі ксяндзоў менавіта па прычыне нацыянальнай прыналежнасці.

Адразу пасля расстрэлу вернікі знайшлі месца пахавання святароў і таемна перапахавалі іх у ваколіцах Ліды. І толькі ў 1960 годзе прах мучанікаў быў афіцыйна перапахаваны на парафіяльных каталіцкіх могілках у Лідзе, дзе ім зладзілі памятны манумент.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя