Алег Латышонак: Канфлікт выкарыстоўваецца, каб нічога не рабіць

Алег Латышонак: Канфлікт выкарыстоўваецца, каб нічога не рабіць


Прэзідэнт Украіны падпісаў закон аб увядзенні ваеннага становішча на 30 дзён у 10 абласцях Украіны ў сувязі з „чарговым актам агрэсіі Расейскай Федэрацыі 25 лістапада ў раёне Керчанскай пратокі супраць караблёў Вайскова-марскіх сілаў Украіны”.

Каментуючы сітуацыю ва Украіне прафесар Алег Латышонак адзначыў, што ваеннае становішча можа пайсці на карысць цяперашняй украінскай уладзе, а таксама не выключае, што тэрмін ваеннага становішча можа быць працягнуты:

– Праблема Украіны ў тым, што гэты канфлікт выкарыстоўваецца, каб нічога не рабіць, апрача нарошчвання сілы, пабудовы арміі. Звяртаючы ўвагу, што гэтая ўкраінская ўлада не праводзіць рэформы, якія неабходныя. Яна поўнасцю карумпаваная, калі на тых 30-ці днях скончыцца, то ўжо будзе ненармальная сітуацыя. Ніякай гарантыі, што гэтае ваеннае становішча не будзе працягнута. Сітуацыя нестабільная і на жаль усё можа быць.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле.

Ваеннае становішча закране толькі вобласці, якія мяжуюць з Расеяй і Прыднястроўскай малдаўскай рэспублікай, а таксама прыбярэжныя з Азова-Керчанскай акваторыяй. Асаблівы рэжым будзе дзейнічаць да 14-й гадзіны 26 снежня.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя