У галерэі „Ў” адкрылася выстава, прысвечаная Першай сусветнай

У галерэі „Ў” адкрылася выстава, прысвечаная Першай сусветнай


Выстава “100 гадоў пасля Вялікай вайны: спадчына і памяць пра Першую сусветную вайну ў Беларусі і Еўропе” адкрылася ў сталічнай галерэі “Ў”.

Кажа намеснік кіраўніка місіі Амбасады Германіі ў Беларусі Аня Лютэр:

– Беларускаму народу падчас Першай сусветнай вайны давялося перанесці найбольш пакут. Таму ў праекце Міністэрства замежных спраў Германіі не магло не быць заяўкі з Беларусі. Павінны былі быць такія праекты, у якіх гаворка ішла б не толькі пра рэтраспектывы не памяці, але і такія, якія далі б нам штуршок падумаць пра сённяшняе значэнне вайны.

Выстава пакуль экспануецца ў Менску, яе суправаджаюць штодзённыя лекцыі ад беларускіх і замежных гісторыкаў. Праз тыдзень экспазіцыя пераедзе ў Берасце.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя