Каляда не абмінае нікога

Каляда не абмінае нікога


На Піншчыне з мэтаю падарыць навагодне-калядны настрой дзецям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі (трапілі ў шпіталі, інтэрнаты...)

Неабыякавыя пінчукі сумесна з супрацоўнікамі сацыяльных службаў ладзяць прадстаўленні па сюжэтах з казак.

Па словах удзельніцы акцыі Святланы Кравіцкай, каляднага цуда чакаюць усе:

– Кожны чалавек: і маленькі, і вялікі, і дарослы, і дзіцяці, і бабулі, і дзядулі – усе хочуць віншаванняў, усе хочуць паверыць у казку, хочуць, каб іх мары здзяйсняліся. Усе людзі вераць у казку. І мы падрыхтавалі для іх віншаванне з гульнямі і танцамі, а таксама невялікія падарункі.

Такія дабрачынныя акцыі на Піншчыне працягнуцца да завяршэння калядных святаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя