Тыдзень нулявой дыскрымінацыі #zerodiscriminationweek 1-8 сакавіка 2021
2021-02-28 12:49
1 сакавіка свет адзначае Zero Discrimination Day, альбо Дзень нулявой дыскрымінацыі, — штогадовы дзень, які ініцыяваны ААН і накіраваны на павышэнне роўнасці ўсіх людзей перад законам і на практыцы.
У 2021 годзе каманда "Жывой бібліятэкі" вырашылі адзначыць гэта свята цэлым тыднем мерапрыемстваў нулявой дыскрымінацыі ў розных гарадах і анлайн.
"Мы лічым, што #ZeroDiscriminationWeek — гэта падыходзячы фармат як для асвятлення праблем дыскрымінацыі, так і для пошуку шляхоў іх вырашэння. Цэлы тыдзень з 1 па 8 сакавіка у нас будуць праходзіць розныя мерапрыемствы ў партнёрстве з ініцыятывай «Журналісты за талерантнасць» і беларускімі арганізацыямі, для якіх недыскрымінацыя з’яўляецца важнай каштоўнасцю і накірункам працы", - гаворыцца на сайце арганізацыі.
Арганізатары спадзяюцца, што ўдельнікам мерапрыемстваў будзе цікава і неверагодна карысна.
Карыстайцеся тэгам #ZeroDiscriminationWeek для дапамогі асвятлення падзей і вашых уражанняў!