У Гайнаўцы аддалі пашану загінулым ад рук Рамуальда Райса
2021-02-27 23:54
„Мы тут, каб прадэмантсраваць нашы каштоўнасці, памяць і тоеснасць”, – казала сёння, 27 лютага, у Гайнаўцы адна з арганізатараў “Вечнай памяці” Ева Мароз-Кечынькая.
Каля сотні чалавек сабраліся сёння на пляцы Дзмітрыя Васілеўскага ў Гайнаўцы, каб аддаць пашану загінулым суграмадзянам ад рук польскага ўзброенага падполля.
Кажуць удзельнікі імпрэзы:
– Мы тут ля помніка сустракаемся ўжо пяты год, каб паказаць, што мы памятаем пра ахвяраў Бурага і яго аддзела. – Шмат людзей прыехала, але большасць, напэўна, з Гайнаўкі. – Майго мужа дзед быў важаком і загінуў бязвінна ў Пухалах.
У сённяшняй урачыстасці бралі ўдзел прадстаўнікі мясцовага самакіравання, стараста Гайнаўкі Анджэй Скепка, віцэ-бургамістр Гайнаўкі Ірэнеўш Кендыс. Сёлета ўпершыню за апошнія 6 гадоў не змаглі зладзіць марш памяці Бурага мясцовыя нацыяналісты.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя