Цяперашнія пратэсты ў Армэніі — гэта паўстаньне народу супраць дыктатара? Ці ёсьць цяпер у Армэніі аналяг Ціханоўскай, Бабарыкі ці Навальнага? Ці прыйдуць да ўлады ў Армэніі вайскоўцы? Якая роля Расеі ў армянскіх пратэстах? Ці катуюць пратэстоўцаў у Армэніі?Свае адказы на гэтыя пытаньні прапануюць палітычны аналітык, дырэктар Ерэванскага прэс-клюбу
Барыс Навасард'ян і палітычны аглядальнік радыё «Эхо Кавказа»
Вадзім Дубноў.
Навасард'ян Вайна 2020 году ўвяла ў стрэс армянскае грамадзтва і актывізавала працэсы, якія былі схаваныя
Адзін зь іх — гэта шырокае расчараваньне рэвалюцыйнай уладай
Гэтым спрабуе скарыстацца папярэдняя ўлада, і яна актывізавала вулічныя пратэсты
Тры катэгорыі ўдзельнікаў акцый у падтрымку Пашыньяна: тыя, каго мабілізавалі адміністрацыйным рэсурсам, тыя, хто ня хоча вяртаньня ранейшай улады — Качар'яна і Саргсьяна, і тыя, хто зараджаны папулісцкімі прамовамі Пашыньяна
Паводле апытаньняў, падтрымка Пашыньяна ў параўнаньні з выбарамі зьнізілася ўдвая
Але электаральны патэнцыял у Пашыньяна і цяпер самы вялікі
Калі б выбары адбыліся сёньня, Пашыньян і яго каманда выйгралі б іх, хоць і не набралі б абсалютнай большасьці
Асноўныя апанэнты Пашыньяна — былы прэзыдэнт Робэрт Качар'ян, «народны алігарх» Гагік Царук'ян, былы прэм’ер 90-х гадоў Вазген Манук'ян
Я не характарызаваў бы заяву генэралаў як вайсковы пераварот
Гэтая заява антыканстытуцыйная, але гэта не пераварот, бо намеру выкарыстаць сілу генштаб і войска ня мелі
Нагодай для заявы генэралаў стала інтэрвію Пашыньяна, дзе ён зганіў расейскія «Іскандэры»
Усе гэтыя гады Пашыньян рабіў стаўку на расейскую падтрымку, адкідаючы альтэрнатыўныя варыянты
Апазыцыя, як і Пашыньян, імкнецца абапірацца на падтрымку Масквы
Нават калі апазыцыя пераможа, перагляду дамовы з Азэрбайджанам і Расеяй наконт Карабаху ня будзе, гэта немагчыма
Апазыцыя абяцае пільней сачыць за выкананьнем умоваў гэтай дамовы
Такой прагі ўлады, як у Пашыньяна, няма ні ў кога
Судовая сыстэма Армэніі не знаходзіцца пад кантролем цяперашняй улады
Спробы рэпрэсіўнага ціску на апазыцыю ў Армэніі абсалютна беспэрспэктыўныя
Праваабарончы рух у Армэніі мае даволі глыбокія карані, ёсьць праваабаронцы і ў шэрагах апазыцыі
У сэнсе катаваньняў, жорсткага абыходжаньня з затрыманымі ў Армэніі ня можа адбывацца нічога падобнага да таго, што адбывалася і адбываецца ў Беларусі
Гэта можа адбыцца ў выпадку кансалідацыі ўлады — цяперашняй ці новай, калі адбудзецца вяртаньне да практыкі, якая існавала да рэвалюцыі 2018 году
Сёньняшняя сытуацыя вельмі далёкая ад такой
Дубноў «Драконам», дыктатарам, ня быў і Сэрж Саргсьян
Рэжым Саргсьяна ня ціснуў краіну, проста смактаў зь яе ўсе сокі
У Пашыньяна ў 2018 годзе прыхільнікамі былі ўсе, бо ўсе хацелі зрынуць ранейшую ўладу
Але вайна ўсё памяняла, у тым ліку і рэвалюцыйную легітымнасьць
Пашыньян, акрамя падтрымкі плошчы, нічога ня выбудаваў сабе ў інстытуцыйным пляне
У Беларусі летась, як ва Ўкраіне падчас Майдану, быў рэальна масавы пратэст большасьці, падобны да таго, што быў у Армэніі ў 2018 годзе
Цяпер у Армэніі няма нічога падобнага, большасьці там не падабаюцца ні адны, ні другія, там няма вострага палітычнага расколу
Большасьць дагэтуль ня выйшла з вайны, грамадзтва ў глыбокай дэпрэсіі
Нават 40 генэралаў, якія запатрабавалі адстаўкі Пашыньяна, — гэта ня тая сіла, якая здольная яго зрынуць, гэта не Турэччына, дзе ёсьць традыцыя вайсковых пераваротаў
Адсутнасьць волі да ўлады — гэта таксама праблема апазыцыі
Я мяркую, што Пашыньян цалкам задавальняе Маскву, яна атрымала ад Армэніі ўсё, чаго хацела