be

Навіны

Творы Дуніна-Марцінкевіча выключылі са сьпісу «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

2024-04-26 20:01

Творы Дуніна-Марцінкевіча выключылі са сьпісу «экстрэмісцкіх» матэрыялаў Летась у лістапада збор твораў клясыка беларускай літаратуры Вiнцэнта Дунiн-Марцiнкевiча прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Аднак 11 сакавіка 2024 году гэтае рашэньне адмяніў Гомельскі абласны суд, заўважыла «Вясна Брэст».8 лістапада суд Жыткавіцкага раёну прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» двухтамовы... Болей »

“Іліяда” Гамера ўпершыню выходзіць на беларускай мове

2024-04-26 19:01

“Іліяда” Гамера ўпершыню выходзіць на беларускай мове У выдавецтве “Энцыклапедыкс” выйшаў з друку першы том “Іліяды” Гамера, які ўключае 12 з 24 песень старажытнай гераічнай паэмы. Пераклад са старагрэцкай мовы здзейсніў філолаг і паліглот Лявон Баршчэўскі.“Іліяда” — гэта міфалагічна-гераічны эпас, які быў створаны прыкладна ў сярэдзіне 8 ст. да н.э. і... Болей »

«Гэта пра тое, што краіна ляжыць у коме». Саша Філіпенка — пра раман «Былы сын», які выйшаў па-беларуску

2024-04-26 17:56

«Гэта пра тое, што краіна ляжыць у коме». Саша Філіпенка — пра раман «Былы сын», які выйшаў па-беларуску Саша Філіпенка — рускамоўны беларускі пісьменнік і пры гэтым адзін з тых аўтараў нашай краіны, якіх найчасцей перакладаюць на іншыя мовы. Яго кнігі можна пачытаць на 15 мовах, нават на такіх, як харвацкая, венгерская, тайская і турэцкая. Але да гэтага часу не было ніводнага перакладу на беларускую. І... Болей »

«За кратамі не дазваляюць пісаць, знішчаюць рукапісы». Таццяна Нядбай – пра лёс беларускай кнігі

2024-04-25 19:50

«За кратамі не дазваляюць пісаць, знішчаюць рукапісы». Таццяна Нядбай – пра лёс беларускай кнігі «Белсат» пагутарыў з беларускай паэткай, перакладчыцай, прэзідэнткай беларускага ПЭНу Таццянай Нядбай. Запыталіся, як рэпрэсіі, якія працягваюцца ў нашай краіне з 2020 года, адбіліся на беларускай літаратуры і пісьменніках і ці ёсць нагоды для аптымізму.«Ёсць уражанне, што ў Беларусі не засталося нічога... Болей »

Кніжнай серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” — 20 гадоў

2024-04-25 15:09

Кніжнай серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” — 20 гадоў Кніжная серыя “Бібліятэка Бацькаўшчына”, заснаваная Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў 2004 годзе, сёлета адзначае 20-гадовы юбілей. Серыя стваралася з мэтай папулярызацыі ведаў пра беларускую дыяспару, што ў святле вялікай новай хвалі эміграцыі пасля 2020-га зрабілася яшчэ больш актуальным.Яшчэ... Болей »

Валянціна Трыгубовіч: Сістэматызацыя таго, што ў нас ёсць, ідзе паступова

2024-04-24 21:32

Валянціна Трыгубовіч: Сістэматызацыя таго, што ў нас ёсць, ідзе паступова Над чым цяпер працуюць і якія архівы захоўваюць прадстаўнікі Фундацыі Крачэўскага ў ЗША? Ці інфармацыя пра беларусаў і беларускую спадчыну некалі была сістэматызаваная? Якія скарбы цяпер там можна знайсці? Над адказамі на такія ды іншыя пытанні разважала нашая сённяшняя Госця Рацыі – сябра Рады дырэктароў... Болей »

У Варшаве адзначылі 95-годдзе з дня нараджэння Юры Туронка

2024-04-24 21:21

У Варшаве адзначылі 95-годдзе з дня нараджэння Юры Туронка У Варшаве адзначылі 95-годдзе з дня нараджэння Юрыя Туронка – гісторыка і дзеяча беларускай меншасці ў пасляваеннай Польшчы. Ён стаў вядомы і як заснавальнік асобнага напрамку ў беларускай гістарычнай школе.“Падзея мела важнае значэнне для ўдзельнікаў”, – перакананыя гісторык Алена Глагоўская і вядучы... Болей »

Яўгенія Доўгая пра ўмовы для палітвязняў: У мужчынскую калонію можна дасылаць кнігі, у жаночую — нельга

2024-04-24 19:05

Яўгенія Доўгая пра ўмовы для палітвязняў: У мужчынскую калонію можна дасылаць кнігі, у жаночую — нельга Пра змрочную рэальнасць беларускіх жанчын, якія патрапілі пад кола рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі, паразмаўлялі з аўтаркай праекта «Палітвязынкі» Яўгеніяй Доўгай.Паводле дадзеных ад праваабаронцаў цэнтра «Вясна», з 2020-га года не менш за восем тысяч жанчын прайшлі праз палітычны пераслед — гэта і крымінальныя... Болей »

У Талачыне з’явілася памятная дошка ў гонар беларускага мастака Лявона Баразны

2024-04-24 17:00

У Талачыне з’явілася памятная дошка ў гонар беларускага мастака Лявона Баразны У Талачыне, на хаце, у якой з 1936-га да 1945-га года жыў знакаміты беларускі мастак Лявон Баразна, з’явілася памятая дошка. Пра адкрыццё памятнай дошкі ў гонар мастака паведамляе Сяргей Плыткевіч на сваёй старонцы ў Фэйсбук.З’яўленне памятнай дошкі стала магчымам дзякуючы ініцыятыве мясцовага краязнаўцы... Болей »

Пабачыў свет «Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020 – 2023»

2024-04-23 22:10

Пабачыў свет «Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020 – 2023» Пабачыў свет "Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020 – 2023". Яго першая прэзентацыя адбудзецца ў Вільні 25 красавіка, дзе можна будзе бясплатна атрымаць кнігу.У анатацыі "Турэмнага зборніку", які выдалі праваабаронцы, напісана:"«Краты – толькі хэштэг» – гэта радок з верша, дасланага медыяменеджарам... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org