be

Навіны

Канстанцыя Буйло і сталінскі тэрор

2024-02-17 15:08

Канстанцыя Буйло і сталінскі тэрор У новай серыі, прысвечанай Канстанцыі Буйло, мы раскажам пра трагічныя старонкі з яе жыццяпісу, калі пачаліся актыўныя рэпрэсіі, падчас якіх быў арыштаваны яе муж, многія сябры і знаёмыя адвярнуліся, а сама яна знаходзілася ў штодзённым чаканні самага страшнага. Не кінулі нашу гераіню толькі Янка Купала... Болей »

Адкрыццё фестывалю “Вершы на асфальце” і Прэмія імя М. Стральцова

2024-02-16 21:05

Адкрыццё фестывалю “Вершы на асфальце” і Прэмія імя М. Стральцова У Вільні пачаўся трохдзённы міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце”, прайшлі выступы арганізатараў, адыбылося абвяшчэнне лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова 2023 г.  Ім стаў паэт Усевалад Сцебурака з фармулёўкай: “за развіццё і захаванне нацыянальных літаратурных традыцый, за... Болей »

Прэзентацыя кніг Фонда Kamunikat.org на паэтычным фэсце “Вершы на асфальце”

2024-02-16 16:35

Прэзентацыя кніг Фонда Kamunikat.org на паэтычным фэсце “Вершы на асфальце” Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова стартуе ў Вільні ў пятніцу 16 лютага ў беларускім музеі імя Івана Луцкевіча. Мерапрыемства будзе праходзіць тры дні з 16 па 18 лютага на розных пляцоўках і аб’яднае дзясяткі ўдзельнікаў з розных краінаў. Сёлетні фестываль (XІII-ты... Болей »

Напісаць дыктоўку ды ўшанаваць памяць пра Васіля Быкава

2024-02-16 16:24

Напісаць дыктоўку ды ўшанаваць памяць пра Васіля Быкава Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык запрашае беларусаў далучыцца да агульнай дыктоўкі, якую традыцыйна праводзяць у Дзень роднай мовы.Сёлета тэкст прапануюць прымеркаваць да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Як... Болей »

Інга Пэтц: Дэкадаваць Беларусь для нямецкай аўдыторыі — гэты звышдаўгі марафон і не з адразу бачнымі вынікамі

2024-02-16 15:43

Інга Пэтц: Дэкадаваць Беларусь для нямецкай аўдыторыі — гэты звышдаўгі марафон і не з адразу бачнымі вынікамі На нядаўняй сустрэчы з беларускімі журналістамі ў Вільні, што зладзіла Беларуская асацыяцыя журналістаў, Інга Пэтц, знаны нямецкі публіцыст, які «з 1994 года наведаў Беларусь незлічоную колькасць разоў», сказаў, што нашая краіна зараз сышла з інфармацыйнага парадку дня Нямеччыны. Але гэта не значыць... Болей »

Чытацкая сустрэча з паэткай Настай Кудасавай у Вільні

2024-02-16 15:22

Чытацкая сустрэча з паэткай Настай Кудасавай у Вільні У панядзелак 19 лютага ў бібліятэцы беларускай кнігі “Чытальня” ў Вільні адбудзецца сустрэча чытацкага клубу: наведнікам прапануюць абмеркаваць вершы Насты Кудасавай са зборнікаў “Я працягваю” і “Побач” і падзяліцца ўражаннямі ад прачытанага. Госцяй сустрэчы будзе сама аўтарка.Арганізатары прапануюць... Болей »

Анталогія сучаснай драматургіі адкрывае серыю памяці Стрэльнікава

2024-02-16 14:08

Анталогія сучаснай драматургіі адкрывае серыю памяці Стрэльнікава У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла з друку анталогія сучаснай беларускай драматургіі “Внутри слов” (Унутры слоў). Кніга запачаткоўвае серыю “Стрэлы цішыні”, прысвечаную памяці вядомага дзеяча беларускай культуры і ў прыватнасці тэатру Аляксея Стрэльнікава, які трагічна загінуў два гады таму.У зборнік... Болей »

Святлана Курс: Нашы нябачныя трагедыі павінны стаць бачнымі — і тады ніхто не вырасце на бяспамяцтве

2024-02-16 12:20

Святлана Курс: Нашы нябачныя трагедыі павінны стаць бачнымі — і тады ніхто не вырасце на бяспамяцтве Пісьменнікі і пісьменніцы — народ асаблівы: гэта людзі, якія бачаць свет аб'ёмным, яны ўмеюць адным позіркам ухапіць і мінулае, і перспектыву. Са Святланай Курс (яна ж — вядомая пісьменніца Ева Вежнавец) размаўляць заўсёды цікава. Што б ні было сказана, яно атрымліваецца глыбокім і шчырым. Як і гэтае... Болей »

Рамантычны канцэрт: пра рэпрэсіі, эміграцыю, вайну і каханне

2024-02-14 23:23

Рамантычны канцэрт: пра рэпрэсіі, эміграцыю, вайну і каханне Ёсць у гурта J:МОРС добрая традыцыя, якой ужо не адзін год, — ладзіць спецыяльны рамантычны канцэрт 14 лютага да Дня закаханых. Прыхільнікаў у гэтай традыцыі гурта заўсёды было шмат, яшчэ калі яны мелі магчымасць выступаць у Беларусі. Але сёння музыкі J:МОРС, як і вялікая колькасць беларусаў, жывуць... Болей »

Перавыданне кнігі “Жаўнеры БНР” прафесара Алега Латышонка

2024-02-14 12:55

Перавыданне кнігі “Жаўнеры БНР” прафесара Алега Латышонка Выйшла чацвертае перавыданне кнігі “Жаўнеры БНР” прафесара Алега Латышонка. Чакаць кнігу давядося 10 год. Кніга Алега Латышонка “Жаўнеры БНР” змяшчае пад сваёй вокладкай шматгадовы даробак аўтара ў галіне беларускай вайсковай справы. Яе перадгісторыяй стаў пераклад кандыдацкай працы гісторыка пра беларускія... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org