be

Навіны

Ціхан Чарнякевіч: «Знаходжу апірышча ў беларускай мове, а найбольш камфортна пачуваюся ў спазнаньні літоўскай літаратуры і культуры»

2023-11-19 20:00

Ціхан Чарнякевіч: «Знаходжу апірышча ў беларускай мове, а найбольш камфортна пачуваюся ў спазнаньні літоўскай літаратуры і культуры» Пра беларускі літаратурны працэс у замежжы, цэхавую еднасьць ды пошукі творчага апірышча на выгнаньні пагаварылі зь літаратарам, галоўным рэдактарам сайту bellit.info Ціханам Чарнякевічам.«Прыхінацца лепей да людзей, якім ужо давяраеш адсоткаў на восемдзесят»— На чужыне многім важна знайсьці нейкае прафэсійнае... Болей »

«Яваровы людзі»: як гучыць беларуская народная песня ў Канадзе

2023-11-17 22:02

«Яваровы людзі»: як гучыць беларуская народная песня ў Канадзе Як бы далёка ад радзімы ні закінула беларусаў, Беларусь так проста з сэрца не выкінуць. Выяўляецца гэта ў кожнага эмігранта па-рознаму: хтосьці перачытвае беларускую літаратуру, хтосьці ўважліва сочыць за навінамі з Бацькаўшчыны, хтосьці далучаецца да беларускіх актыўнасцяў за мяжой праз беларускія суполкі... Болей »

Новую кнігу Уладзіміра Мацкевіча ужо можна перадзамовіць

2023-11-17 13:00

Новую кнігу Уладзіміра Мацкевіча ужо можна перадзамовіць Кніга “Уводзіны ў філасофію” (Введение в философию) Уладзіміра Мацкевіча – гэта філасофская размова ад першай асобы пра мысленне, індывідуальнасць, ідэі і філасофіі. Кніга пабудаваная на аснове цыклу лекцы, прачытаных у 2008–2009 гадах.Гэта не падручнік па філасофіі, гэта не даведнік для пачаткоўцаў... Болей »

У Жыровічах зьнішчылі фрэску, над якой працаваў Раман Бандарэнка

2023-11-17 12:28

У Жыровічах зьнішчылі фрэску, над якой працаваў Раман Бандарэнка Падчас рамонтных работ у кавярні-трапезнай для паломнікаў Сьвята-Ўсьпенскага манастыра ў Жыровічах зьнішчылі фрэску, у стварэньні якой браў удзел мастак Раман Бандарэнка, які загінуў пасьля пабіцьця на «плошчы Перамен» у Менску ў лістападзе 2020 году.Пра зьнішчэньне фрэскі даведалася ініцыятыва «Хрысьціянская... Болей »

«Літвіны» ня ведаюць, што пра Літву пішуць беларускія гісторыкі», — Андрэй Катлярчук

2023-11-17 11:47

«Літвіны» ня ведаюць, што пра Літву пішуць беларускія гісторыкі», — Андрэй Катлярчук Якія ў ХХ стагодзьдзі існавалі варыянты назвы для радзімы беларусаў? Што ведаюць і чаго ня ведаюць беларускія «літвіны»? Як у Швэцыі зьмянілі назву «Белай Расеі» на «Беларусь»?Пра гэта мы гаворым з гісторыкам, які апошнім часам займаецца палітычнымі сымбалямі Беларусі, доктарам гістарычных навук, дацэнтам... Болей »

Валянціна Трыгубовіч: свабода, мова, камфорт — такая мая нацыянальная ідэя

2023-11-16 20:27

Валянціна Трыгубовіч: свабода, мова, камфорт — такая мая нацыянальная ідэя Валянціна Трыгубовіч - палітычная, грамадская і культурніцкая дзяячка, былая сяброўка Сойма Беларускага Народнага Фронта “Адраджэнне”, сяброўка Рады дырэктароў Фундацыі Крычэўскага, архівістка.Для любога чалавека найбольш важнай з’яўляецца магчымасць свабоднага і камфортнага жыцця на роднай зямлі. Апроч... Болей »

Уладзімер Арлоў узнагароджаны прэміяй маршалка Падляскага ваяводзтва

2023-11-15 21:40

Уладзімер Арлоў узнагароджаны прэміяй маршалка Падляскага ваяводзтва Адзін з самых вядомых і папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзімер Арлоў узнагароджаны штогадовай прэміяй маршалка Падляскага ваяводзтва за дасягненьні ў галіне мастацкай творчасьці ды пашырэньня і аховы культуры. Прэмія была прызнаная за дасягненні ў галіне прозы і паэзіі. Рашэньне аб прызнаньні... Болей »

«Cвабодныя людзі расказваюць, як ня быць рабамі». Старшыня ПЭН-цэнтру і заснавальнік прэміі за турэмную літаратуру — пра пераможцаў

2023-11-15 21:38

«Cвабодныя людзі расказваюць, як ня быць рабамі». Старшыня ПЭН-цэнтру і заснавальнік прэміі за турэмную літаратуру — пра пераможцаў Радыё Свабода і Беларускі ПЭН назвалі сёлетніх ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча за турэмную літаратуру. У гэтыя ж дні ўлады прызналі экстрэмісцкімі творы клясыка беларускай літаратуры Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, які ў свой час адбываў зьняволеньне ў Пішчалаўскім замку.Пра рэпрэсаваную літаратуру... Болей »

Дзень пісьменніка ў зняволенні

2023-11-15 21:29

Дзень пісьменніка ў зняволенні Кожны год, пачынаючы з 1981-га, Міжнародны ПЭН абірае некалькі пісьменнікаў/пісьменніц, якія зазнаюць пагрозы, напады, зняволенні, а часам і смерць толькі за тое, што карыстаюцца сваім правам на свабоду выказвання. У Беларусі, паводле дадзеных Беларускага ПЭНа, сёння ўвязненыя не менш за 30 Людзей Слова.ПЭН... Болей »

Кніга паэзіі на трох мовах. «Маланкі над Вільняй» Ванды Марцін душ Рэйш

2023-11-15 16:00

Кніга паэзіі на трох мовах. «Маланкі над Вільняй» Ванды Марцін душ Рэйш Адным з выдаўцоў трохмоўнай кнігі Ванды Марцін душ Рэйш стаў Kamunikat.org. Кніга паэзіі "Маланкі над Вільняй" была выдадзены на беларускай, польскай і літоўскай мовах да 700-годдзя гэтага цудоўнага мультыкультурнага горада, сталіцы Літвы.Ідэя кнігі належыць Альме Лапінскене, яна ж - перакладчык на літоўскую... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org