be

Навіны

6-9 кастрычніка фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» будзе праходзіць у Варшаве

2023-10-03 13:34

6-9 кастрычніка фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» будзе праходзіць у Варшаве Ён ужо праходзіў у Грузіі, а пасля Варшавы накіруецца ў Вільню і Беласток, а таксама ў канцы кастрычніка пройдзе анлайн-выданне фестывалю.Урачыстае адкрыццё варшаўскай «Прадмовы» адбудзецца пасля абеду ў пятніцу. У той жа дзень будзе адкрытая выстава фіналістаў і пераможцаў конкурсу маладых ілюстратараў... Болей »

Слова як тэрапія: паэзія пратэстаў у Беларусі

2023-10-03 13:24

Слова як тэрапія: паэзія пратэстаў у Беларусі Андрэй Хадановіч распавядае пра паэзію пратэстаў і салідарнасьці ў 20-м і трохі пазьней. Пра суцінскую "Еву" і верш Мікіты Моніча, пра дакумэнтальную паэзію Дзьмітрыя Строцава, пра творы Насты Кудасавай і Тацяны Нядбай, пра турэмныя тэксты Ўладзя Лянкевіча. Пра тое, як сам напісаў "На беразе Волі". ... Болей »

Памерла беларуская паэтка Надзея Артымовіч

2023-10-03 10:46

Памерла беларуская паэтка Надзея Артымовіч Сёння ў Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла беларуская паэтка Надзея Артымовіч.Нарадзілася ў 1946 годзе ў Аўгустове пад Бельскам. Вырасла ў Бельску, да якога ставілася як да роднага горада і адводзіла яму шмат месца ў сваёй творчасці. Скончыла Агульнаадукацыйны ліцэй... Болей »

Чым Рада БНР напалохала КДБ і Генпракуратуру? Расказвае сябра Рады Алесь Чайчыц

2023-10-02 21:53

Чым Рада БНР напалохала КДБ і Генпракуратуру? Расказвае сябра Рады Алесь Чайчыц Генэральная пракуратура распачала крымінальную справу супраць Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. У паведамленьні пракуратуры гаворыцца, што справа заведзеная «па факце супрацьпраўнай дзейнасьці пранацысцкага экстрэмісцкага фармаваньня „Рада Беларускай Народнай Рэспублікі“».Навошта сілавікам гэты працэс... Болей »

Лявон Вольскі пра „Лісты палітвязням”

2023-10-02 16:53

Лявон Вольскі пра „Лісты палітвязням” Толькі ў верасні Лявон Вольскі прэзентаваў праект “Emihranty”, як музыка ўжо анансаваў новы альбом ад Volski. Лонгплэй будзе мець назву “Лісты палітвязням”. Што будзе ўяўляць сабой рэліз? Якія зняволенныя трапілі пад увагу артыста? Якая будучыня чакае абодва альбомы?Пра гэта і не толькі Сённяшні Госць... Болей »

Андрэй Янушкевіч: Беларуская літаратура мае сур’ёзныя праблемы

2023-10-02 16:42

Андрэй Янушкевіч: Беларуская літаратура мае сур’ёзныя праблемы    У грузінскі Батумі на фэст Pradmova ўпершыню завітаў беларускі выдавец Андрэй Янушкевіч, які выступіў падчас дыскусіі аб ролі беларускай кнігі ў сучаснасці.Для выдаўца не важна, дзе будзе выдавацца беларуская кніга і хто будзе яе пакупнік: – Для мяне важна, каб кніга стала фактам. Каб яна прысутнічала... Болей »

Батумі: два дні фэсту Pradmova

2023-10-02 16:28

Батумі: два дні фэсту Pradmova   30 верасня – 1 кастрычніка ў грузінскім Батумі праходзіў фэст інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Сярод выступоўцаў быў Зміцер Лукашук і Зміцер Бартосік, Стась Карпаў і Ева Вежнавец, грузінскія паэты і літаратары.Сваімі ўражаннямі ад фэсту дзеліцца Зміцер Бартосік: – Прадмова — гэта марафон, калі не заўжды... Болей »

Люцыя Німеровіч пра статус беларускай мовы ў Гайнаўскім і Бельскім белліцэях

2023-10-02 16:22

Люцыя Німеровіч пра статус беларускай мовы ў Гайнаўскім і Бельскім белліцэях   Люцыя Німеровіч – педагог са звыш 30-гадовым працоўным досведам. Шматгадовая дырэктарка самаўрадавага прадшколля №14 з беларускімі групамі, а зараз праваслаўнага пры непублічнай  пачатковай школе святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку. Прадстаўніца беларускай нацыянальнай меншасці балатуецца на сёлетніх... Болей »

Тры аўдыёкнігі ад Камуніката на восеньскія вечары!!!

2023-10-01 12:29

Тры аўдыёкнігі ад Камуніката на восеньскія вечары!!! Заканчваем верасень трыма аўдыёкнігамі!!!Да нашай аўтарскай групы далучыліся дзве пісьменніцы Людміла Рублеўская і Маргарыта Латышкевіч. Таксама мы запісалі яшчэ адну кнігу Барыса Пятровіча!Жадаем прыемных уражанняў у чаканні нашых наступных аўдыёкніг!!!Людміла Рублеўская — Пантофля Мнемазіны. Чытае... Болей »

«Разам лепей!» Уроцлаў прымае фестываль незалежнай беларускай культуры

2023-09-30 12:02

«Разам лепей!» Уроцлаў прымае фестываль незалежнай беларускай культуры У гэтую нядзелю, 1 кастрычніка, ва Уроцлаве распачнецца Фестываль незалежнай беларускай культуры. З 2011 года арганізацыяй імпрэзы займаецца фонд «Za Wolność Waszą i Naszą». Сёлетні слоган форуму – «Разам лепей». Бо гэта падзея яднае не толькі беларусаў, а і распавядае пра нашую культуру палякам.XI Фестываль... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org