be

Навіны

«Усе абставіны кажуць пра тое, што гэта палітычны матыў». Адвакаты Віктара Бабарыкі пра яго апошняе слова ў судзе

2021-06-28 21:32

«Усе абставіны кажуць пра тое, што гэта палітычны матыў». Адвакаты Віктара Бабарыкі пра яго апошняе слова ў судзе Палітвязень, экс-старшыня «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка выступіў 28 чэрвеня з апошнім словам у судзе. Ён сказаў, што не зьдзяйсьняў ніякіх супрацьпраўных дзеяньняў і яму ня сорамна перад дзецьмі, калегамі і паплечнікамі. Прысуд будзе агучаны 6 ліпеня.Дзяржаўны абвінаваўца запрасіў для палітыка 15... Болей »

Прысуд Віктару Бабарыку агучаць шостага ліпеня

2021-06-28 21:19

Прысуд Віктару Бабарыку агучаць шостага ліпеня   Прысуд Віктару Бабарыку агучаць шостага ліпеня.Сёння падчас апошняга слова ў судзе Віктар Бабарыка сказаў: “Я не магу прызнацца ў злачынстве, якога я не здзяйсняў. Мне не сорамна перад маімі блізкімі, таму што не было дапушчана ніякіх супрацьзаконных дзеянняў і нават намёку на здзяйсненне супрацьзаконных... Болей »

У Беластоку ўшанавалі памяць ахвяр “чорнай пятніцы”

2021-06-28 12:45

У Беластоку ўшанавалі памяць ахвяр “чорнай пятніцы”  У Беластоку ўшанавалі памяць ахвяр “чорнай пятніцы”. 27 чэрвеня 1941 года гітлераўскія карнікі пасля ўваходжання ў горад учынілі пагром габрэйскага насельніцтва. За адзін дзень загінулі каля трох тысяч чалавек. Пра гэта казаў прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі на ўрачыстасці каля помніка-купала на... Болей »

“Саветы” расстралялі, а нацысты забіралі чарапы на сувеніры

2021-06-28 12:20

“Саветы” расстралялі, а нацысты забіралі чарапы на сувеніры   31 год таму ў вёсцы Мікалаёва Шумілінскага раёна быў усталяваны першы мемарыяльны крыж у памяць пра расстраляных 26-га чэрвеня 1941-га году вязняў глыбоцкай турмы. Згодна з архіўнымі дакументамі, у пачатку вайны было прынятае рашэнне эвакуяваць усіх вязняў з заходніх рэгіёнаў углыб СССР. У калоне, якая... Болей »

Валер Карбалевіч: Для Беларусі гэта беспрэцэдэнтныя санкцыі

2021-06-28 11:24

Валер Карбалевіч: Для Беларусі гэта беспрэцэдэнтныя санкцыі  Наколькі моцныя эканамічныя санкцыі ўвёў, супраць уладаў Беларусі Еўрапейскі звяз і ці здолеюць яны паўплываць на беларускі рэжым, абмяркоўваюць эксперты.Палітолаг Валер Карбалевіч у прыватнасці кажа, што ўсё залежыць ад таго, з якімі раней уведзенымі санкцыямі параўноўваць. – Калі параўноўваць з тымі... Болей »

«Ці літаратура – літаратура?»: Агляд і змест 112-га «Дзеяслова»

2021-06-27 19:46

«Ці літаратура – літаратура?»: Агляд і змест 112-га «Дзеяслова» У свежым “Дзеяслове” – заканчэнне рамана Уладзіміра Някляева “Гэй бэн гіном” (пачатак ужо можна пачытаць на сайце, вершы Леаніда Галубовіча, апавяданне Леаніда Дранько-Майсюка, пераклады твораў Станіслава Лема (да стагоддзя фантаста) і Фёдара Цютчава, запісы Сяргея Ваганава, эсэ Адама Глобуса, прысвечанае... Болей »

У ЕС можа з'явіцца ўніверсітэт для рэпрэсаваных Лукашэнкам і Пуціным

2021-06-27 19:40

У ЕС можа з'явіцца ўніверсітэт для рэпрэсаваных Лукашэнкам і Пуціным З адпаведнай просьбай да Еўракамісіі звярнуліся навукоўцы і дзеячы культуры х розных краін.Міжнародная група навукоўцаў і дзеячаў культуры, сярод якіх нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Вольга Такарчук, амерыканскі гісторык Цімаці Снайдэр і расійскі эканаміст Сяргей Гурыеў, звярнулася з адкрытым лістом... Болей »

«Апошні крок перад стратай улады». Аналітык – пра вынік ваеннага становішча

2021-06-27 19:35

«Апошні крок перад стратай улады». Аналітык – пра вынік ваеннага становішча Еўрасаюз увёў новыя, персанальныя і сектаральныя, санкцыі ў дачыненні да беларускага рэжыму. Афіцыйны Мінск адрэагаваў дзіўна: папярэдзіў, што адказам на санкцыі будзе ўвядзенне ваеннага становішча спачатку ў Гродзенскай вобласці, а потым і па ўсёй Беларусі.Як звязаныя санкцыі і ваеннае становішча? Якія... Болей »

Заснавальніца польскіх школ для сляпых стане блаславёнай

2021-06-27 17:14

Заснавальніца польскіх школ для сляпых стане блаславёнай 12 верасня ў храме Божага Провіду ў Варшаве адбудзецца беатыфікацыя кардынала Стэфана Вышынскага і маці Лізаветы Ружы Чацкай. Маці Лізавета з’яўляецца заснавальніцай школьна-адукацыйнага цэнтру для сляпых у Лясках пад Варшавай. Яна пачала працаваць на карысць сляпых пасля страты свайго зроку ў 1896 годзе.Штогод... Болей »

Рост Еўфрасінні Полацкай быў 137 см? Ці чакаць яшчэ сенсацый пра святую?

2021-06-27 15:32

Рост Еўфрасінні Полацкай быў 137 см? Ці чакаць яшчэ сенсацый пра святую? Гісторык, даследчык гісторыі Полацкага княства Сяргей Тарасаў выдаў “кнігу ўсяго свайго жыцця”: "Еўфрасіння — Офрасіння — Афрасіння Полацкая. Яе час, яе Крыж".Якія нечаканыя старонкі жыцця Еўфрасінні Полацкай здолеў разгарнуць даследчык? Якімі крыніцамі ён карыстаўся? Ці стала зразумелая таямніца знаходжання... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org