- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За 2022 год прэмію атрымала Наста Кудасава за кнігу «Побач» (выдавецкая ініцыятыва «Skarynyčy»). За 2023 год прэмію атрымала Ганна Шакель за кнігу «Цела мігдалу» (выдавецкая ініцыятыва «Вільма»). Пра гэта паведамляе penbelarus.org.Найлепшая паэтычная кніга 2022 года «Побач» — Насты Кудасавай!Наста Кудасава —...
Болей »
Выдавецтва hochroth Minsk выпусціла з друку новую кнігу паэзіі — дэбютны зборнік Марыны Хобель (Marina Hobbel), беларускі, якая жыве ў Нарвегіі. Кніга мае назву “(не)магчымасць пісьма”.Марына Хобель дагэтуль была вядомая перадусім як перакладчыца з беларускай, украінскай і расійскай на нарвежскую мову....
Болей »
“Спачатку было Слова…” Ёсць спакуса менавіта адсюль весці адлік існавання пісьмовага выказвання. І бачыць пісьменнікаў носьбітамі найвышэйшых сэнсаў. Але не ўсё так проста. Бо слова ратуе і забівае. Будуе ды разбурае. Лямантуе і праклінае. Што з ім рабіць? Як быць пачутым? І ўвогуле — ці захаваліся хрысціанскія...
Болей »
У Камяніцы Тызенгаўза ў Сакольцы прайшла прамоцыя двух тамоў кніжкі „Традыцыйныя строі Падляшскага ваяводства“.Багаты ілюстрацыйны матэрыял складаюць як архіўныя, так і сучасныя фотаздымкі людзей, апранутых у народныя строі, фатаграфіі і малюнкі саміх строяў, дэталяў дэкаратыўнага ўзору і ўзораў. Хаця...
Болей »
У эфіры Еўрарадыё — дырэктарка беларускамоўнай школы ў Батумі, заснавальніца беларускай прасторы “аКсяродак” Аксана Акуневіч.Каб захавацца як нацыя, нам вельмі важна захаваць і распаўсюдзіць як мага шырэй веданне беларускай мовы, нашай гісторыі і традыцый. Гэта той падмурак, на якім мы зможам пабудаваць...
Болей »
Беларуская перакладчыца Вольга Яноўская заснавала ў Канадзе выдавецтва Grunwald Publishing, каб друкаваць родную літаратуру на англійскай мове, піша «Наша Ніва».Grunwald Publishing, выдавецтва Яноўскай, з’явілася ў 2023-м. А два месяцы таму атрымалася выдаць першую кнігу — пераклад аповесці «Дзве душы»...
Болей »
У дзясятым выпуску падкаста «Спіс на лета» выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Даша Бялькевіч абмяркоўваюць галоўнага падпольшчыка беларускай літаратуры. Вершы Максіма Танка – паэзія дзіцячага здзіўлення і захаплення жыццём. Іронія і свабода, Дантэ і Майн Рыд, верлібры і хоку – гэты пісьменнік адчувае...
Болей »
Выйшаў вераснёўскі нумар “Літаратурнай Беларусі”, які часткова прысвечаны памяці паэта і празаіка Міколы Купрэева. Таксама чытачы знойдуць у выпуску традыцыйныя рубрыкі: “Чытальня”, “Паэзія”, “Пераклады” і г.д.ЗМЕСТ:ПАМЯЦЬ: да 20-годдзя з дня смерці Міколы КУПРЭЕВА — нізка малавядомых вершаў паэта «Зямля...
Болей »
19 верасня спаўняецца 20 гадоў з дня смерці пісьменніка Міколы Купрэева. З гэтай нагоды Bellit.info выкладае ў адкрыты доступ кнігу “Вандроўнік. Дарогамі Міколы Купрэева”, у якую ўвайшлі ўспаміны, эсэ, прысвячэнні, вершы і проза пісьменніка.Кніга прысвечана памяці Міколы Купрэева (1937–2004), таленавітага...
Болей »
Maldzis скіраваны на вяртанне культурных каштоўнасцяў Беларусі, вызначэнне «беларускіх мясцін» у свеце, а таксама наадварот — фактам замежнай прысутнасці ў гісторыі Беларусі.«Maldzis бачыць сваю місію ў аб’яднанні беларусаў вакол культурнай спадчыны і ўмацаванні вобраза Беларусі як еўрапейскай краіны....
Болей »