be

Навіны

Хто такая нявеста з пратэстаў?

2020-09-27 14:08

Хто такая нявеста з пратэстаў? Іна Зайцава — прыгажуня, якая зьяўляецца на суботніх і нядзельных мірных акцыях пратэсту ў белай вясельнай сукенцы з намаляванай на ёй чырвонай паласой.«Сьцягі адбіраюць, дык я сама вырашыла стаць сьцягам», — расказвае Іна. Яна замужам другі раз, сымбалем мірных пратэстаў стала сукенка менавіта зь першага... Болей »

Сто год таму атрад Булак-Балаховіча выбіў бальшавікоў з Пінска

2020-09-27 13:48

Сто год таму атрад Булак-Балаховіча выбіў бальшавікоў з Пінска   Знакавая гістарычная падзея – роўна сто год таму, 26-га верасня 1920 года, Асобны атрад БНР начале з генералам Булак-Балаховічам выбіў бальшавікоў з Пінска. Балахоўцы рассеклі чацвёртую армію Саветаў, перарвалі сувязь паміж яе часткамі. Змаганне за Пінск лічыцца адной з самых удалых аперацыяй беларускага... Болей »

Абвешчаны доўгі спіс прэміі Шэрмана

2020-09-26 21:47

Абвешчаны доўгі спіс прэміі Шэрмана Журы зацвердзіла доўгі спіс намінантаў на прэмію імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў. Журы будзе абіраць трох пераможцаў у трох намінацыях: пераклад прозы, пераклад паэзіі і пераклад дзіцячай кнігі. Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае прыз у 1500 даляраў у эквіваленце.“У гэтым годзе намінацыя “пераклад... Болей »

У Варшаве адбываецца канцэрт «Салідарныя з Беларуссю»

2020-09-26 21:08

У Варшаве адбываецца канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» 26 верасня на Нацыянальным Стадыёне ў Варшаве (Stadion Narodowy, Warszawa) – самай маштабнай пляцоўцы ў краіне – адбудзецца канцэрт у падтрымку беларускай дэмакратычнай супольнасці "Салідарныя з Беларуссю" ("Solidarni z Białorusią"). На сцэну выйдуць NIZKIZ, Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, "Петля... Болей »

«Не забывайце пра зьніклых». Валерыя Красоўская — Ціханоўскай, лідэрам апазыцыі і пратэстоўцам

2020-09-26 20:27

«Не забывайце пра зьніклых». Валерыя Красоўская — Ціханоўскай, лідэрам апазыцыі і пратэстоўцам Дачка зьніклага 21 год таму бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, дыетоляг і грамадзкая дзяячка Валерыя Красоўская — пра будучы суд над замоўнікамі і выканаўцамі злачынства, пра прызнаньні былога собраўца Гараўскага і пра тое, чаму лідэры апазыцыі і людзі на мірных пратэстах у Беларусі мала згадваюць пра справы... Болей »

На жаночым маршы ў Менску затрымалі цэлы кавэр-гурт

2020-09-26 20:25

На жаночым маршы ў Менску затрымалі цэлы кавэр-гурт У падземным пераходзе на плошчы Якуба Коласа затрымалі вулічных музыкаў.Калі туды спусьціліся ўдзельніцы жаночай акцыі, яны зайгралі песьню Віктара Цоя «Перемен». Пасьля гэтага праваахоўнікі запатрабавалі, каб яны разам з інструмэнтамі падняліся на паверхню для «высьвятленьня асобаў».Праваабаронцам «Вясны»... Болей »

Як прайшла рэпэтыцыя «народнай інаўгурацыі» Ціханоўскай

2020-09-26 20:21

Як прайшла рэпэтыцыя «народнай інаўгурацыі» Ціханоўскай Свой суботні марш жыхаркі Менска прымеркавалі да рэпэтыцыі «народнай інаўгурацыі» Сьвятланы Ціханоўскай. Спачатку збор быў заплянаваны а 14-й гадзіне на плошчы Перамогі. Але калі туды падцягнуліся сілавікі, месца было апэратыўна зьмененае — пляцоўка перад Камароўскім рынкам.... Болей »

Галадаваньне адваката ў СІЗА — беспрэцэдэнты выпадак

2020-09-26 18:59

Галадаваньне адваката ў СІЗА — беспрэцэдэнты выпадак Чатыры адвакаты палітвязьня Максіма Знака, які ўжо тыдзень трымае галадоўку пратэсту ў СІЗА, запісалі відэазварот.Абаронцы Знака Дзьмітры Лаеўскі, Надзея Знак, Яўген Пыльчанка і Сяргей Зікрацкі перакананыя, што галадаваньне адваката ў СІЗА, — беспрэцэдэнты выпадак.Вядомы беларускі адвакат, кандыдат юрыдычных... Болей »

Гародня: падтрымайма “рублём” Ігара Банцэра

2020-09-26 16:35

Гародня: падтрымайма “рублём” Ігара Банцэра   Ігар Банцэр, музыка й грамадскі актывіст, звярнуўся праз сацыяльныя сеткі па дапамогу.Музыку няма за што жыць і ён доўгі час праз сваю грамадзянскую пазіцыю не можа знайсці сабе працу. Кажа Ігар Банцэр: – Мне банальна няма за што жыць – гэта праўда жыцця. Тры гады я не магу знайсці нармальную працу ў... Болей »

У Кіеве паставілі п’есу Андрэя Курэйчыка «Пакрыўджаныя. Беларусь (сія)»

2020-09-26 13:58

У Кіеве паставілі п’есу Андрэя Курэйчыка «Пакрыўджаныя. Беларусь (сія)»  Адна з самых папулярных творчых труп Кіева – «Дзікі тэатр» і рэжысёр Максім Голэнко прадставілі п’есу беларускага драматурга Андрэя Курэйчыка «Пакрыўджаныя. Беларусь (сія)».Твор распавядае пра драматычныя падзеі у Менску пасля выбараў 9 жніўня, — расказаў пасля завяршэння спектакля аўтар Андрэй Курэйчык.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org