- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уладзімір Някляеў — беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч, лаўрэат шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць. Намінант на Нобелеўскую прэмію (2011).
Нарадзіўся 11 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракоп Мікалаевіч, рускі, па прафесіі механік. Маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пракоп Някляеў, ураджэнец Сібіры, па сканчэнні вайны быў накіраваны ў Заходнюю Беларусь ствараць калгас у Смаргонскім раёне. Там ён пазнаёміўся з маці Уладзіміра і пабраўся з ёю шлюбам. Працаваў старшынёй сельсавету ў вёсцы Крэва.
Дзіцячыя гады пражыў у Крэве. У 1962—1966 г. вучыўся ў Мінскім тэхнікуме сувязі. Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Займаўся на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Завочна скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). У 1972—1975 — літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Знамя юности», у 1975—1978 — рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск». З 1978 — старшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1987 — галоўны рэдактар часопіса «Крыніца» («Родник»), штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1978). Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1999 г. выехаў у Польшчу.
З 2010 г. узначальвае грамадзянскую кампанію «Гавары праўду». 18 мая 2010 г. адбыліся обшукі ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду» па ўсёй Беларусі, Уладзімір Някляеў затрыманы.
Дэбютаваў вершамі ў 1970 г. Аўтар кніг паэзіі «Адкрыццё» (Мн., 1976), «Вынаходцы вятроў» (Мн., 1979), «Знак аховы» (Мн., 1983), «Местное время» (М., 1983), «Наскрозь» (вершы і паэмы, 1985), «Дерево боли» (М., 1986), «Галубіная пошта» (Мн., 1987), «Вежа» (Мн., 1989), «Прошча» (Мн., 1996), «Выбранае» (Мн., 1998), «Так» (Мн., 2004). Апошнім часам выступае пераважна як празаік (апавяданні «Хайбах», «Чмель і вандроўнік», «Меў Марык бомбу», аповесці «Прага», «Няхай жыве 1 Мая» і інш.). Аўтар раману «Лабух» (Мн., 2003).
У перыядычным друку выступае з празаічнымі творамі (паводле аповесці «Вежа», часопіс «Полымя», 1988, А. Дударавым была напісана фантасмагарычная камедыя «Вавілон», пастаўленая Мікалаем Мацкевічам у 1990), літаратурнымі эсэ, крытычнымі артыкуламі.
Крыніца: www.be.wikipedia.org
Дзіна любіла казаць: “У вярблюда два гарба, Патаму што жызнь барба!” Тадзік слухаў і думаў: “А калі адзін? Ёсць жа вярблюды з адным гарбом. Дык што тады? У жыцці барацьбы няма?” Ён увогуле любіў паразважаць. Не пра нешта там дробнае: ці аспірын дапамагае ад галавы, ці сама яна балець перастае? – а пра... Болей »
Шмат хто з літаратуразнаўцаў заўважаў, што паэзія Уладзіміра Някляева не страчвае з гадамі энергетыкі, толькі набірае глыбіню. Чарговае сведчанне таму — новая кніга вершаў, што складаецца з двух раздзелаў: болей лірычнага, “Падманы празрыстай вады”, і больш эпічнага, “Турэмная бібліятэка”. Шмат у якіх... Болей »
Žinomo baltarusių poeto knyga, kurioje spausdinami rinktiniai eilėraščiai ir poema „Polonezas" prisodrinta Baltarusiją, Lietuvą ir Lenkiją siejančių istorinių realijų. Talentingas nacionalinių aspiracijų kupinas poetas stebina pilietinio aktyvumo užmoju, - yra kandidatavęs į Baltarusijos prezidento postą... Болей »
Цыкл “Знакі прыпынку” быў распачаты Уладзімірам Някляевым яшчэ ў 2004 годзе і доўгі час друкаваўся на старонках “Нашай Нівы”, а праз пяць год быў часткова сабраны пад вокладкай “Выбраных твораў” Някляева. Мне было вельмі шкада тых “Знакаў”, бо, раскіданыя па часе, яны губляліся ў гэтым самым часе. Таму... Болей »
Раман Уладзімера Някляева шмат у чым зьяўляецца аўтабіяграфічным, і апавядае пра фарміраваньне ідэалаў някляеўскага пакаленьня ў часы хрушчоўскай адлігі. У кнізе апісаныя рэальныя падзеі 1960-х і 2010-х гадоў: існаваньне ў Менску стылягаў, якія слухалі Булата Акуджаву, захапляліся радыёаматарствам і... Болей »
Творца — ён творца ва ўсім, паўсюль і заўсёды. I ў маладым веку, і ў сталым, і на радзіме, і ў эміграцыі. Нават у турме (гл. «Апошняе слова...»; стар. 264-275). Гэтым «credo» Уладзімір Някляеў кіраваўся праз усё няпростае й не такое ўжо і кароткае жыцьцё (нарадзіўся 9 ліпеня 1946 г. у Крэве), калі з... Болей »
Творы, напісаныя падчас зняволення ў СІЗА КДБ - вершы і паэма "Турма". Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў выдаў новую кнігу «Лісты да Волі», у якую ўвайшлі дзясяткі вершаў, напісаных ім падчас судовага працэсу па "справе 19 снежня". Кніга таксама ўтрымлівае прадмову... Болей »
To pierwszy w Polsce tak obszerny wybór wierszy Uładzimira Niaklajewa, jednego z najgłośniejszych współczesnych poetów białoruskich. Urodzony w 1946 roku, debiutował tomem wierszy w ojczystym języku w 1976 roku. Był redaktorem naczelnym głównych czasopism literackich kraju, prezesem Związku Pisarzy... Болей »
"За 2010 год у шорт-ліст прэміі патрапілі кнігі: Міхася Андрасюка "Вуліца Добрай Надзеі", Леаніда Галубовіча "Сыс і калуары", Юрыя Станкевіча раман "П’яўка", Андрэя Хадановіча зборнік вершаў "Несіметрычныя сны" і зборнік вершаў Уладзіміра Някляева "Кон". Пасля з’яўлення шорт-ліста адбываюцца кансультацыі... Болей »
Уладзімір Някляеў - паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька - Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці - Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме... Болей »