- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
W latach 2022-2023 w ramach realizacji zadania publicznego pn.: «Digitalizacja i udostępnienie archiwalnych numerów białoruskiego tygodnika „Niwa”», współfinansowanego ze środków Województwa Podlaskiego, zostało poddane digitalizacji 357 numerów białoruskiego tygodnika „Niwa” z lat 1956-1962.
W roku 2024 w ramach realizacji zadania publicznego pn.: «Digitalizacja i udostępnienie archiwalnych numerów białoruskiego tygodnika „Niwa” z lat 1966-1968», współfinansowanego ze środków Województwa Podlaskiego, zostało poddane digitalizacji 120 numerów tygodnika "Niva" z lat 1966-1967 oraz część numerów rocznika 1968.
W roku 2024 w ramach realizacji zadania publicznego pn.: «Digitalizacja i udostępnienie archiwalnych numerów białoruskiego tygodnika „Niwa” z lat 1963-1965», współfinansowanego ze środków Ministerstwa Spraw Wewnętrznych i Administracji, zostało poddane digitalizacji 165 numerów białoruskiego tygodnika „Niwa” z lat 1963-1965.
Напрыканцы красавіка, калі настаўніца Альжбета Раманчук вярнулася з мацярынскага водпуску, ёй абвясцілі, што з верасня 2012 года заступіць яе іншы спецыяліст па беларускай мове. Я магла спадзявацца такога, паколькі ў Чаромсе ў мяне было толькі шэсць гадзін і з за гэтага я атрымала працоўны дагавор на... Болей »
Як прыклад жывой крэатыўнасці Фестывалю царкоўнай музыкі прамовіла музычна-рэлігійна-мастацкая падзея. Мова аб прэм'еры твора Рамуальда Твардоўскага: Воспойте Господеви песнь нову. Твор польскага кампазітара выканаў знакаміты хор Нацыянальнага цэнтра мастацтва „Preludiu" пад кірункам Воіцу Эначэску.... Болей »
На мінулым тыдні я наведала дзве непублічныя пачатковыя школы: беластоцкую праваслаўную і вясковую школу з дваццаццю вучнямі ў Арэшкаве. Абедзве сустрэчы пацвердзілі дзіўнае і прызабытае ўжо назіранне. Вучні гэтых дзвюх навучальных устаноў з даверам слухалі слоў сваіх настаўнікаў. Настаўнікі ў сваю чаргу... Болей »
Невядомыя злачынцы замалявалі зялёнай фарбай каля дзесяці надпісаў на двухмоўных указальніках у Арлянскай гміне з назвамі вёсак на беларускай мове. Хутчэй за ўсё злачынства здзейсненае было ноччу з 1 на 2 мая на ўказальніках пры краёвай дарозе ¹ 66, на адрэзку з Бельска-Падляшскага ў Кляшчэлі, якія паказваюць... Болей »
Сёлетні другі адкрыты конкурс на рэалізацыю „публічных задач у галіне культуры, мастацтва, аховы культурных здабыткаў і нацыянальнай спадчыны”, ладжаны беластоцкай Гарадской управай, быў вырашаны 16 сакавіка. Гэтыя задачы маюць быць здзейснены да канца года, пачынаючы з 1 красавіка. Вырашэнні конкурсу... Болей »
Дваццацёра ўдзельнікаў з Польшчы, Беларусі, Украіны і Расіі прыняло ўдзел у сёлетнім, чацвёртым ужо фестывалі званарства „Абвяшчае, усхваляе, склікае” ў Супрасльскім манастыры Благавешчання Прасвятой Багародзіцы. Ад мінулага года ў конкурсных змаганнях прымаюць удзел званары з замежжа. У той час было... Болей »
„Як хрысціянін я павінен аддаць частку сябе самога іншым людзям”, — сцвярджае без усякага пафасу Славамір Назарук. Раднага горада Беластока лаўлю па тэлефоне дзесьці між Беластокам і Тапалянамі. Па дарозе ён наведае яшчэ Міхалова, каб асабіста перадаць святочныя пакеты з харчамі і ласункамі. Наша размова... Болей »
Праваслаўны жаночы манаскі дом святой велікамучаніцы Кацярыны ў Залешанах быў адкрыты 24 жніўня 2007 года і летам будзе адзначаць пяцігоддзе дзейнасці. Пастаянна жыве ў ім ігумення Елізавета (Нічыпарук), якая родам з непадалёк распаложанага Грабаўца. Сярод залешанцаў, загінуўшых пасля вайны з рук жаўнераў... Болей »
Самаўрадаўцы Гайнаўскага павета не здзіўляюцца ўступнымі вынікамі датычнымі ліку беларусаў, пражываючых у Польшчы, апрацаванымі на падставе мінулагодняга Нацыянальнага перапісу насельніцтва Галоўнай статыстычнай установай (ГСУ), а абнародаванымі 22 сакавіка ў час ІІ Дэмаграфічнага кангрэса ў Варшаве.... Болей »
Верш Рыгора Барадуліна ў выкананні вучняў Бельскага белліцэя прагучаў на святкаванні Дня волі ў Беластоку — у 94-я ўгодкі з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Святкаванне Дня Волі ў Польшчы было адноўлена ў сярэдзіне 1980-х гадоў беларускімі студэнтамі ў Варшаве і з таго часу... Болей »