- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кожны з нас — так ці інакш — спасцігае таямніцу Быцця: задумваючыся над вялікай загадкай ці падсвядома далучаючыся да яе. Святло гэтай загадкі — можа, найбольш яркае i незамглёнае ў дзяцінстве i юнацтве. Аде промні таго святла адчуваюцца ўсё жыццё — асабліва калі яно пачыналася ў слынным горадзе Наваградку.... Болей »
У кнігу ўвайшлі некаторыя творы аўтаркі, што былі замысленыя даўно, займелі магчымасць з’явіцца ў друку толькі ў пасляцэнзуровы час i вызначаюць адметныя творчыя накірункі аўтара. Размова — пра адухоўлепае верай i думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Роздум i факт, эстэтычна-філасофскія... Болей »
Успаміны Галіны Пазьняк (Палачанінай-Вашчанкі) – адна зь першых спробаў асэнсаваньня перыяду нацыянальнага адражэньня Беларусі канца 80-х пачатку 90-х гадоў праз прызму ўласнага досьведу грамадзскай дзейнасьці. На фармаваньне актыўнай грамадзскай пазыцыі аўтаркі паўплывалі знакавыя “Дзяды” 1988 года... Болей »
Зоська Верас (Людвiка Сiвiцкая-Войцiк), старэйшая нашая пiсьменьнiца й актыўная дзеячка на нiве беларускага адраджэньня першай паловы ХХ ст., пражыла доўгае жыцьцё (1892 – 1991). Зь сярэдзiны 60-х гг. зноў узяла рупны ўдзел у беларускім культурным i грамадзкiм жыцьцi. Ведаючы асабiста многiх выдатных... Болей »
Дасьледчык гісторыі беларускага рэзыстансу прадстаўляе чарговае выданьне, прысьвечанае постацям беларскга антысавецкага супраціву. Героем брашуры – Усевалад Родзька, кіраўнік Беларускай Незалежніцкай Партыі, маёр Беларускай Краёвай абароны, патрыёт і змагар за незалежнасьць Бацькаўшчыны. Падвойнае жыцьцё... Болей »
У «трох вымярэннях» вядзецца дыялог журналіста Юрася Залоскі з Васілём Быкавым: у форме палітыннага інтэрв'ю, размовы на грамадзянскія темы; у форме літаратурнай эсэістыкі, «сумоўя» з мастацкімі творамі пісьменніка; як звычайнае чалавечае сумоўе. Урэшце паняцце дыялога набывае ў аўтараў пашыраны сэнс... Болей »
Генрых Далідовіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 года i 15 гадоў жыў на хутары Амшарок, што быў паблізу сенняшняй вёскі Янковічы Стаўбцоўскага раёна. Гэта паспрыяла яму змалку спазнаваць палі, сенажаці i лес Налібацкай пушчы, жыццё хутаранцаў i вяскоўцаў i па-свойму суадносіць усвядомленае з іншым светам -... Болей »
Кніга прысвечана некаторым падзеям жыцця і творчасці акадэміка Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага (вядомага беларускага эканаміста, геолага, географа, грамадскага дзеяча), звязаным з Украінай, вывучэнню геалагічнай будовы якой ён аддаў шмат гадоў. Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай навукі.... Болей »
За гады вандраванняў па роднай краіне, па блізкім i далёкім белым свеце ў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля замалёвак сабралася даволі шмат. Яны — па часе з'яўлення — расцярушаны па кнігах, а цяпер аўтару задумалася лепшыя з ix сабраць у адну кніжку i прапанаваць юнаму чытачу, як сведчанне любові... Болей »
У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар.... Болей »