- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга ўпершыню лаканічна адлюстроўвае сацыяльны ўклад Беларускай губерні часоў Паўла І з уціскам на выясненне прычын голада сялян ў 1800 годзе, у чым абвінавачваліся мясцовыя габрэі. Таксама ўпершыню публікуюцца матэрыялы даследавання гэтай падзеі паэтам і сенатарам Г.Р.Дзержавіным, якія з’ўляюцца ілюстрацыяй... Болей »
Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі аналізуюцца практыка і дакументальныя вынікі Генеральнага межваення Магілёўскага і Полацкага намесніцтваў, вызначаюцца прычыны і абставіны правалу яго на абшары іншых заходніх губерняў Расійскай імперыі ў першый палове ХІХ ст. Разлічана на гісторыкаў, эканамістаў... Болей »
Манаграфія прысвечана пачатковаму перыяду Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Упершыню ў беларускай і замежнай гістарыяграфіі зроблена спроба даследаваць „белую пляму” вайны - Навагрудскі „кацёл”, перыяд мужнай барацьбы 11 дэвізій Заходняга фронту супраць 25 дывізій групы армій „Цэнтр” у Налібоцкай... Болей »
У манаграфіі даследаваны перадспасылкі і арганізацыя ўгону насельніцтва Беларусі на прымусовыя працы ў Германію ў 1942-1944 гадах, умовы ўтрымання ў рэйху і вяртанне на радзіму пасля вызвалення рэспублікі. Кніга разлічана на даследчыкаў, выкладчыкаў ВНУ, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.... Болей »
У кнізе змешчаны матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Рым-IV”, прысвечанай узаемадзеянню нацыянальных і рэгіянальных культураў (культурнаму памежжу) Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны (Гродна, 1993), беларуска-польскай канферэнцыі па грамадска-культурным узаемадзеянні (Брэст, 1993), скарыназнаўчыя... Болей »
Пасля доўгіх гадоў замоўчвання імя і творчасць Алеся Гаруна (1887—1920) вяртаецца да нас. Трагічны быў лёс пісьменніка: у 20-гадовым узросце трапіўшы за рэвалюцыйную дзейнасць у турму, а потым у Сібір, ён знайшоў у сабе волю і сілы захаваць чалавечую годнасць і працягваць барацьбу за лепшую долю народа... Болей »
У гады Вялікай Айчыннай вайны аўтар быў упаўнаважаным ЦК ЛКСМБ па Мінскай вобласці. У кнізе расказвае аб дзейнасці камсамольскіх арганізацый у падполлі і ў партызанскіх атрадах, аб барацьбе моладзі ў тыле ворага супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. ... Болей »
Мне давялося ўбачыць справу аб секвестры маёмасці ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў. Я быў уражаны: у спісах, якія там змяшчаліся, сустракаліся прозвішчы знаёмыя мне не толькі па даследаванням Асіповіцкага раёна, а і па будзенным жыцці. Я міжволі адчуў няёмкасць за сваю неадукаванасць і недасведчанасць... Болей »
Сьцюдзёная "Менская вясна 1996" - гэта серыя масавых акцыяў пратэсту супраць аўтарытарнага рэжыму прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. Мітынгі, пікеты, зьбіцьцё дэманстрантаў, арышты, галадоўкі, палітычныя суды, пагромы, вобыскі, - усім гэтым на працягу трох веснавых месяцаў было напоўнена грамадскае... Болей »
Дадзены зборнік упершыню прадстаўляе важнейшыя дакументы ваенна-палітычнага кіраўніцтва Расійскай імперыі часу яе барацьбы з паўстаннем 1794 г. у Вялікім Княстве Літоўскім. Сярод іх — маніфесты кіраўнікоў паўстання, сведчанні лазутчыкаў, актывістаў і ўдзельнікаў вызваленчага руху, перапіска адносна карных... Болей »