be

Мэмуары

Каляндар Бахарэвіча
pdf

Каляндар Бахарэвіча


Бахарэвіч Альгерд

«Каляндар Бахарэвіча» — 366 эсэ пра падзеі, асобы і факты гісторыі, якія варта ведаць, каб адчуць сябе часткай чалавецтва. Рэкамэндуецца для любога ўзросту, пажыцьцёвых зьняволеньняў і палётаў на Марс.... Болей »

Імёны Свабоды
pdf

Імёны Свабоды


Арлоў Уладзімер

Што агульнага паміж Эміліяй Плятэр і Напалеонам Ордай, Зоськай Верас і Стэфаніяй Станютай, Віктарам Туравым і Аляксеем Карпюком, Уладзімірам Мулявіным і Міхасём Ткачовым? Усе гэтыя адышоўшыя ў нябыт людзі пакінулі нязгасны след у гісторыі нашай Бацькаўшчыны і будуць жыць у памяці нашчадкаў, пакуль жыве... Болей »

Аўсяныя росы
pdf

Аўсяныя росы

Вершы. Успаміны
Іверс Анатоль

У кнігу старэйшага беларускага паэта Анатоля Іверса (Івана Дарафеевіча Міско) (1912-1999) увайшлі выбраныя вершы і ўспаміны, напісаныя ім на працягу шматгадовай літаратурнай дзейнасці. У Слоніме ў доме № 8 на вуліцы Дабрыяна цяпер жывуць іншыя людзі. Я стараюся ў тым раёне бываць рэдка. Бо калі праходжу... Болей »

Волат з Мігаўкі
fb2 mobi epub pdf

Волат з Мігаўкі

Успаміны землякоў пра Аляксандра Ўласава
Содаль Уладзімір

Постаць Аляксандра Ўласава досыць знаная беларускай грамадскасці: першы беларускі эканаміст новага часу, які пісаў па-беларуску. Нязменны, аж да 1914 года, рэдактар першай беларускай газеты «Наша Ніва» з малюнкамі. Дэлегат першага Ўсебеларускага кангрэсу 1917 г. Сябра Прэзідыума Рады Беларускай Народнай... Болей »

Была вайна...
pdf

Была вайна...

З гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціву
Ёрш Сяргей, Лескець Сяргей

Шмат хто чуў пра Украінскую паўстанскую армію, ці як казалі ў савецкі час “бандэраўцаў”, гэтак жа як і пра летувіскіх “лясных братоў”, ці польскю Армію Краёву. І толькі Беларусь падавалася “сінявокай партызансткай савецкай рэспублікай”. Сяргей Ёрш, які некалі дасьледваў і беспасьпяхова спрабаваў абарніць... Болей »

Мы стваралі сваю Беларусь
pdf

Мы стваралі сваю Беларусь

жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Грыцук Вольга

Кніга распавядае пра жыцьцё і дзейнасьць аднаго з лідэраў пасьляваеннай эміграцыі ў Канадзе – Аляксея Грыцука. У кнізе сьпісаны ўспаміны жонкі Вольгі Грыцук, якія паказваюць натуру і лёс чалавека, што апынуўся на чужыне, але не зрокся сваёй беларускасці. Тут сабраны ўспаміны людзей, якія асабіста зналі... Болей »

Заўтра ёсьць учора
pdf

Заўтра ёсьць учора

Раман
Акула Кастусь, Варабей Ірына - пераклад

“Вельмі неразумным ёсьць нам, простым ды малым, з нашымі абмежаванымі Богам магчымасьцямі, спрабаваць спасьцігнуць сэнс усяго існага створанага Ім, ды аспрэчвць Гасподнія шляхі і спосабы” –вось той маральны стрыжань, што трымае ўвесь раман слыннага беларускага пісьменьніка Кастуся Акулы. Раман, што... Болей »

Пасланец Праметэя
pdf

Пасланец Праметэя

Дакументальная аповесць
Калеснік Уладзімір

Складаныя часы першай паловы ХХ стагоддзя. Рэвалюцыйнае бражэнне, станаўленне новай імперыі, неспакойная сітуацыя ў Заходняй Беларусі. Пісьменнік Уладзімір Калеснік расказвае аб жыцці і дзейнасці Анатоля Альшэўскага, сакратара Цэнтральнага Камітэта камсамола былой Заходняй Беларусі, паплечніка Веры Харужай.... Болей »

Не жаль пражытага
pdf html

Не жаль пражытага


Яновіч Сакрат

Аб мінулых гадах, аб былым і пра сённяшнія адносіны да свайго жыцця распавядае кніга Сакрата Яновіча “Не жаль пражытага”. Часам лягчэй і прасцей поўнасцю адкрыць душу перад чужым, чым расказаць пра адну невялікую падзею сваім блізкім. Сакрат Яновіч меў адвагу (вельмі рэдкую) распавесці цэламу свету пра... Болей »

Пожня
epub pdf

Пожня

Аповесць
Петручук Васіль

У аповесці «Пожня» Васіль Петручук, беларускі празаік з Беласточчыны (ПР), у форме ўспамінаў сіраты-пастушка пераканаўча паказвае праблемы, якія сугучны нашаму часу. Гэта кніга — вострае непрыняцце чалавечай бездухоўнасці, голага эгаізму, гарачы заклік да сумлення, дабрыні, міласэрнасці, да... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org