- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Людмiла Рублеўская нарадзiлася ў Менску ў 1965 годзе. Сярэдняй школы ня скончыла, пайшла ў архiтэктурна-будаўнiчы тэхнiкум на аддзяленьне архiтэктуры, пасля сканчэньня якога два гады працавала на вытворчым аб'яднаннi "Гарызонт" тэхнiкам-архiтэктарам, аздабляючы працоўныя iнтэр'еры. Паралельна пачала друкаваць вершы ў перыядычным друку i прыходзiць да беларушчыны пад уплывам Караткевiча, Багдановiча i ўласнага рамантызму. У 1986-м годзе паступiла ў Лiтаратурны iнстытут iмя Горкага ў Маскве на аддзяленьне паэзii, адкуль вярнулася праз год ужо разам з мужам, паэтам Вiктарам Шнiпом i перавялася на беларускае аддзяленьне фiлфака БДУ. Працавала ў газэце "Наша слова", часопiсе "Першацвет", тыднёвiку "Лiтаратура i мастацтва". У "ЛiМе" займала пасаду рэдактара аддзела крытыкi i рэгулярна збiрала дыскусiйны клуб "За гарбатай", дзе сустракалiся беларускiя iнтэлектуалы. Пасля стварэньня холдынгу "Лiтаратура i мастацтва" адтуль сышла i прыняла прапанову працаваць лiтаратурным аглядальнiкам газэты "СБ-Беларусь сегодня". Была аўтарам серыi радыёперадач пад назвай "Дзеяслоў" на канале "Культура", у якiх расказвалася пра гiсторыю i сучаснасьць беларускай мовы. Кiруе суполкай маладых творцаў "Лiтаратурнае прадмесьце". Выкладае ў школе маладога пісьменніка W/rights пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Лаўрэат прэмii часопiса "Дзеяслоў" "Залаты апостраф" за паралельны раман "Золата забытых магiлаў", дзеянне ў якiм адбываецца ў часы паўстання Кастуся Калiноўскага i ў нашым часе. Лаўрэат прэміі Францішка Багушэвіча за раман “Сутарэнні Ромула”, дзе даследуецца тэма сталінскіх рэпрэсій і гістарычнай памяці (2011), прэміі “Кніга году-2014” Беларускага ПЭН-цэнтра за раман “Авантуры студыёзуса Вырвіча”, Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі (2017 г) за раман “Авантуры Пранціша Вырвіча, канфедэрата і здрадніка”, раман “Дагератып” заняў 2-е месца прэміі Гедройца (2018 г). Усяго выйшла амаль чатыры дзясяткi кнiг у розных жанрах - паэзiя, проза, драматычныя творы, эсэ, крытыка, творы для дзяцей, сярод якiх кнiжка казак "Прыгоды мышкi Пiк-Пiк" - спроба стварэння сучаснай беларускай гарадской мiфалогii (выдадзена на Беларусi i ў Польшчы). Аўтар кніг прозы “Старасвецкія міфы горада Б”(2002), “Сэрца мармуровага анёла” (2003), “Пярсцёнак апошняга імператара” (2006), “Сутарэнні Ромула”(2009), “Дагератып”(2017), “Пантофля Мнемазіны” (2018) і інш., кніг казак для дзяцей «Прыгоды мышкі Пік-Пік» (2000, 2008,), “Карона на дне віра” (2008), сборніка гістарычных эсэ “Беседы о философах”(2006), кнігі краязнаўчых артыкулаў “Я – мінчанін” (2006, у перакладзе на рус. мову – 2007), зборніка архіўных даследванняў па гісторыі беларускай літаратуры “Время и бремя архивов и имен» (2009), у сааўтарстве з гісторыкам В.Скалабанам, і зборніка эсэ “Рифма ценою в жизнь». У празаiчным цыкле "Старасьвецкiя мiфы горада Б*" сiнтэзавала антычныя мiты i рэалii беларускага мястэчка 19 ст. Шмат займаецца тэмай рэпрэсiй 1930-х гадоў. Цыкл авантурна-прыгодніцкіх раманаў “Авантуры Пранціша Вырвіча” (2011-2019), які на сёння складаецца з пяці кніг, малюе панараму Беларусі XVIII стагоддзя. Людміла Рублеўская таксама выяўляе сябе як паэтэса, яна аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў: “Крокі па старых лесвіцах”(1991), “Замак месячнага сяйва”(1992), “Над замкавай вежай”(2003), “Балаган”(2000), “Рыцарскія хронікі”(2002), “Шыпшына для пані” (2008) і др., а таксама аўтар драматычных паэм і п’ес, некаторыя з якіх былі пастаўлены на тэатральных сцэнах. Па драматычнай паэме “Апошняя з Алелькавічаў” зняты аднайменны відэафільм ( БТ, 1999). Дакументальная п’еса “Людвіка і Фабіян” у сааўтарстве з гісторыкам В.Скалабанам выйшла асобнай кнігай (2007). Кінааповесць “Пад залатымі трубамі” пра род Радзівілаў надрукаваная ў часопісе “Дзеяслоў” у 2019 г. (№99). Першы раман авантурна-прыгодніцкага цыклу “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега” экранізуецца на кінастудыі “Беларусьфільм”, прэм’ера запланавана на люты 2020 г. Выступае ў друку як крытык і літаратуразнаўца. Аўтар дасьледвання "Беларускi мiф i яго трансфармацыя ў маладой паэзii 10-20-х i 80-90-х гг. ХХ ст.". Творы перакладалiся на дзясяткi моў свету.
* Адамовіч Славамір, Сны эмігранта * Акудовіч Валянцін, Вялікая здрада * Акуліч Алесь, Захаваць сваё нацыянальнае "Я" * Арсеньнева Натальля, "Не наракаю на долю..." * Барадулін Рыгор, На ўскрайку Вечнасьці * Быкаў Васіль, Прыпавесьці * Васючэнка Пятро, Пятрогліфы і філалагемы ... Болей »
* Быкаў Васіль, "Ганаруся Вашай "залатой" паэтычнай нітачкай...". Лісты Васіля Быкава да Ларысы Геніюш * Быкаў Васіль, Бутэльчына, альбо Прэзідэнт на дрэве * Васючэнка Пятро, Пятрогліфы і філалагемы * Голубеў Дзяніс, Адпускаю на волю Любоў... * Грыль Франц Салес, Мастак магічнага... Болей »
* Аўтары нумару * Слова ад Дзеяслова * АНДРУХОВІЧ ЮРЫ, "...Трэба дастуквацца да людзей, трэба актыўней іх заахвочваць...". Інтэрвію * Астравец Сяргей, Каўтун. Неверагоднае апавяданьне * Базылёва Вольга, Сьляпое сонца * Барадулін Рыгор, Бога і маму ў душы нашу. Вершы * Васючэнка... Болей »
* Алексіевіч Сьвятлана, Два аповеды з кнігі «Чароўны алень вечных ловаў». * Асташонак Алесь, «...Каб стаць мастаком, патрэбны дазвол Бога...». Інтэрв’ю. * Багданава Галіна, Рыгорава зорка. * Берасьцень Сьвятлана, Фэстаў нашых музыка. І проза. * Брыль Янка, Вясна. З лірычных запі саў. ... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »
* Булгакаў Валерка, Каляндарык для кастрата * Гавэл Вацлаў, Першы смех * Екадумаў Андрэй, Час імпэрыяў мінуўся * РУБІНЧЫК ВОЛЬФ, Яўрэйскі погляд на „жыдоўскі нумар“ * Рублеўская Людміла, Дапісацца да міленіюму * Уэсклер Лоўрэнс, Жыцьцё і сьмерць героя * ХАДАНОВІЧ АНДРЭЙ... Болей »
У гэтым нумары: рэцэнзія Сакрата Яновіча "Дастаеўскі Беларусі" (на кнігу Vasil Bykaŭ: „Ściana“, tłum. Czesław Seniuch, Jan Maksymiuk, wyd. SETPro, Białystok 1999.), артыкул Андрэя Екадумава "Мёртвыя сярод жывых", эсэ Юрыя Андруховіча "Малая інтымная урбаністыка", аналітычны артыкул Рычарда Пайпса "Што... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »
* Малы чырвона–зялёны цытатніk * Наркотыkі: гісторыя, сkлад, дзеяньне * Па старонkах беларусkіх часопісаў * Пераkлады Дзядзьkі Васіля Бэртальт Брэхт. Ёган Вольфганг Гётэ * Saloskin Zmicier, Cuzajedy * Адамовіч Славамір, Чарнавіkі * Адамчык Вячаслаў, Бронікі, альбо Навэля... Болей »