- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Людмiла Рублеўская нарадзiлася ў Менску ў 1965 годзе. Сярэдняй школы ня скончыла, пайшла ў архiтэктурна-будаўнiчы тэхнiкум на аддзяленьне архiтэктуры, пасля сканчэньня якога два гады працавала на вытворчым аб'яднаннi "Гарызонт" тэхнiкам-архiтэктарам, аздабляючы працоўныя iнтэр'еры. Паралельна пачала друкаваць вершы ў перыядычным друку i прыходзiць да беларушчыны пад уплывам Караткевiча, Багдановiча i ўласнага рамантызму. У 1986-м годзе паступiла ў Лiтаратурны iнстытут iмя Горкага ў Маскве на аддзяленьне паэзii, адкуль вярнулася праз год ужо разам з мужам, паэтам Вiктарам Шнiпом i перавялася на беларускае аддзяленьне фiлфака БДУ. Працавала ў газэце "Наша слова", часопiсе "Першацвет", тыднёвiку "Лiтаратура i мастацтва". У "ЛiМе" займала пасаду рэдактара аддзела крытыкi i рэгулярна збiрала дыскусiйны клуб "За гарбатай", дзе сустракалiся беларускiя iнтэлектуалы. Пасля стварэньня холдынгу "Лiтаратура i мастацтва" адтуль сышла i прыняла прапанову працаваць лiтаратурным аглядальнiкам газэты "СБ-Беларусь сегодня". Была аўтарам серыi радыёперадач пад назвай "Дзеяслоў" на канале "Культура", у якiх расказвалася пра гiсторыю i сучаснасьць беларускай мовы. Кiруе суполкай маладых творцаў "Лiтаратурнае прадмесьце". Выкладае ў школе маладога пісьменніка W/rights пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Лаўрэат прэмii часопiса "Дзеяслоў" "Залаты апостраф" за паралельны раман "Золата забытых магiлаў", дзеянне ў якiм адбываецца ў часы паўстання Кастуся Калiноўскага i ў нашым часе. Лаўрэат прэміі Францішка Багушэвіча за раман “Сутарэнні Ромула”, дзе даследуецца тэма сталінскіх рэпрэсій і гістарычнай памяці (2011), прэміі “Кніга году-2014” Беларускага ПЭН-цэнтра за раман “Авантуры студыёзуса Вырвіча”, Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі (2017 г) за раман “Авантуры Пранціша Вырвіча, канфедэрата і здрадніка”, раман “Дагератып” заняў 2-е месца прэміі Гедройца (2018 г). Усяго выйшла амаль чатыры дзясяткi кнiг у розных жанрах - паэзiя, проза, драматычныя творы, эсэ, крытыка, творы для дзяцей, сярод якiх кнiжка казак "Прыгоды мышкi Пiк-Пiк" - спроба стварэння сучаснай беларускай гарадской мiфалогii (выдадзена на Беларусi i ў Польшчы). Аўтар кніг прозы “Старасвецкія міфы горада Б”(2002), “Сэрца мармуровага анёла” (2003), “Пярсцёнак апошняга імператара” (2006), “Сутарэнні Ромула”(2009), “Дагератып”(2017), “Пантофля Мнемазіны” (2018) і інш., кніг казак для дзяцей «Прыгоды мышкі Пік-Пік» (2000, 2008,), “Карона на дне віра” (2008), сборніка гістарычных эсэ “Беседы о философах”(2006), кнігі краязнаўчых артыкулаў “Я – мінчанін” (2006, у перакладзе на рус. мову – 2007), зборніка архіўных даследванняў па гісторыі беларускай літаратуры “Время и бремя архивов и имен» (2009), у сааўтарстве з гісторыкам В.Скалабанам, і зборніка эсэ “Рифма ценою в жизнь». У празаiчным цыкле "Старасьвецкiя мiфы горада Б*" сiнтэзавала антычныя мiты i рэалii беларускага мястэчка 19 ст. Шмат займаецца тэмай рэпрэсiй 1930-х гадоў. Цыкл авантурна-прыгодніцкіх раманаў “Авантуры Пранціша Вырвіча” (2011-2019), які на сёння складаецца з пяці кніг, малюе панараму Беларусі XVIII стагоддзя. Людміла Рублеўская таксама выяўляе сябе як паэтэса, яна аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў: “Крокі па старых лесвіцах”(1991), “Замак месячнага сяйва”(1992), “Над замкавай вежай”(2003), “Балаган”(2000), “Рыцарскія хронікі”(2002), “Шыпшына для пані” (2008) і др., а таксама аўтар драматычных паэм і п’ес, некаторыя з якіх былі пастаўлены на тэатральных сцэнах. Па драматычнай паэме “Апошняя з Алелькавічаў” зняты аднайменны відэафільм ( БТ, 1999). Дакументальная п’еса “Людвіка і Фабіян” у сааўтарстве з гісторыкам В.Скалабанам выйшла асобнай кнігай (2007). Кінааповесць “Пад залатымі трубамі” пра род Радзівілаў надрукаваная ў часопісе “Дзеяслоў” у 2019 г. (№99). Першы раман авантурна-прыгодніцкага цыклу “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега” экранізуецца на кінастудыі “Беларусьфільм”, прэм’ера запланавана на люты 2020 г. Выступае ў друку як крытык і літаратуразнаўца. Аўтар дасьледвання "Беларускi мiф i яго трансфармацыя ў маладой паэзii 10-20-х i 80-90-х гг. ХХ ст.". Творы перакладалiся на дзясяткi моў свету.
У чацвёртай кнізе цыкла Пранціш Вырвіч і Баўтрамей Лёднік трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. Доктара ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра.... Болей »
У Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў» у выдавецтве «Кнігазбор» пабачыў свет новы зборнік пісьменніцы, крытыка, журналіста Людмілы Рублеўскай, куды ўвайшлі вершы, а таксама іранічныя мемуары «Бестыярый майго савецкага дзяцінства». Філасофія, інтэлектуальнасць, шлях ад пафасу да горкай усмешкі і незнішчальны... Болей »
Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў 18 стагоддзі былога шкаляра Менскага езуіцкага калегіюму, маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацку. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, які здабыў сабе шляхецтва на полі... Болей »
Гледачы не паспелі пабіцца аб заклад, хто пераможа, а малады падхаружы трапным ударам шаблі акуратна ўклаў свайго пышнавусага даўганосага суперніка на траўку – на аптэчны рамонак, настой з якога добра дапамагае ад ветраў у жываце, на трыпутнік, які карысны для зажыўлення ранаў ды ад кашлю, на цыкорыю... Болей »
История белорусской литературы – это карта почти сплошь из белых пятен… Карта архипелага незаслуженно забытых имен и сломанных судеб. Но это и история подвигов и самопожертвования, ярких талантов и ярких поступков. В самые тяжелые времена — и тогда, когда белорусская литература считалась несуществующей... Болей »
Белорусская история все еще зачастую воспринимается однобоко, как история крестьянского забитого народа, у которого почемуто не рождалось своих поэтов и философов, не было рыцарей и дам... Да как же не было?! Неужели наши предки на какомто диком острове жили среди Европы? Стоит только заглянуть в глубь... Болей »
Огонь добрался до серебряной ленты, которая нежно обвивала свечу из белого, душистого воска, произведенного не иначе как пчелиной королевой (хотя нет, королевы не производят воска, даже такого белого). Лента сразу сжалась, почернела, обнаруживая родство не с благородным металлом, а с бумагой, терпеливой... Болей »
У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэдневечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную... Болей »
Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы... Болей »
Зборнік выдадзены да дзесяцігоддзя вядомай суполкі «Літаратурнае прадмесце». Творы, якія ўвайшлі ў яго, адносяцца да розных жанраў і стыляў: чытач знойдзе і авангардысцкія вершы, і класічныя санеты, аповеды з жыцця сучаснай моладзі і філософскія прыпавесці, сустрэнецца з пачынаючымі творцамі і з тымі... Болей »