- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сьвята еднасьці й паразуменьня. У беларускай суполкі зь літоўскай сталіцы ёсьць традыцыя штогод Дзень Волі распачынаць з наведваньня цьвінтара. Яны ходзяць на могілкі Росы ўшаноўваць памяць заснавальнікаў БНР братоў Луцкевічаў. Так сталася і сёлета. Гэтым разам беларусы прынесьлі вянок і да магілы патрыярха літоўскага нацыянальнага адраджэньня доктара Ёнаса Басанавічуса. Паводле словаў пісьменьніка Сяргея Дубаўца, літоўскія й беларускія дзеячы напачатку мінулага стагодзьдзя лічылі сябе нашчадкамі Вялікага княства і, нягледзячы на рознасьць моваў, разумелі адзін аднаго без перакладчыкаў. Блізкасьць літоўцаў і беларусаў падкрэсьліў і кіраўнік Саюзу літоўскіх народнікаў Гінтарас Сангайла: – Я адчуваю сябе ня толькі літоўцам, але і з крыві й душы вашым братам, і думаю, што літоўцы і беларусы заўсёды такімі былі. Гэта толькі справа часу, можа, і не такога доўгага, што пачуцьцё свабоды ў беларускага народу памацнее, а культурнае і палітычнае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі дасягне больш высокага ўзроўню.