be

Сцяпан Уладзімір

Сцяпан Уладзімір

Уладзімір Сцяпан

Нарадзіўся ў 1958 годзе, у гарадскім пасёлку Касцюкоўка (сёння гэта частка Гомеля). Скончыў мастацкае вучылішшча імя Глебава і тэатральна-мастацкі інстытут (сёння гэта Беларуская Акадэмія Мастацтваў). Па адукацыі – мастак-жывапісец. Даволі плённа працаваў у галіне кніжнай графікі. Яшчэ ў інстытуце заняўся літаратурай.

У сваёй працоўнай біяграфіі Уладзімір Сцяпан спалучае некалькі відаў мастацтва: мае мастацкую адукацыю і досвед у гэтай галіне. Амаль дваццаць гадоў працаваў на беларускім тэлебачанні ў рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм, а потым у творчым аб’яднанні «Тэлефільм», дзе выступаў не толькі як галоўны рэдактар, але і як вядучы і аўтар праграм, сцэнарыст дакументальных і мастацкіх фільмаў.

Пачатак літаратурнай дзейнасці прыпадае на 1982 год, калі яго творы ўпершыню з’явіліся ў друку, на старонках штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З тых часоў вершы з’яўляліся амаль ва ўсіх літаратурных выданнях Беларусі і за яе межамі, друкаваліся ў некалькіх калектыўных зборніках. Аўтар уваходзіў у літаратурную суполку «Тутэйшыя».

Хаця Уладзімір Сцяпан пачынаў, як і многія, з вершаў, але сёння ён вядомы найперш як майстар прозы. На рахунку пісьменніка — зборнікі «Адна капейка», «Вежа», «Сам-насам», два раманы, напісаныя ў суаўтарстве з Максімам Клімковічам, — «Цень анёла» і «Тэолаг» і інш. Апошнія выдадзеныя кнігі Уладзіміра Сцяпана — зборнік хайку «Папяровая шапка», што выйшла ў 2018 годзе ў «Бібліятэчцы часопіса “Дзеяслоў”», і кніга-пераможца Нацыянальнай літаратурнай прэміі — «Хвалі».

«Хвалі» — зборнік прозы, які складаюць мастацкія апавяданні і цыклы мініяцюр, што хутчэй адносяцца да нон-фікшн. У зборніку выявіліся галоўныя рысы творчасці Уладзіміра Сцяпана: майстэрства менавіта кароткай прозы, уменне перадаць у мінімуме слоў максімум сэнсу, «выяўленчасць», візуальнасць вобразаў, своеасаблівая кінематаграфічнасць.

Мастацкія тэксты ў зборніку рэалістычныя і праблемныя, засяроджаныя на актуальных для сённяшняга грамадства пытаннях, што выдатна спалучаецца з самім жанрам кароткай прозы. Так сюжэты атрымліваюцца вастрэйшымі — без марнавання часу і слоў на экспазіцыю і дакладнае апісанне вобразаў.

Але ж большая частка тэкстаў — гэта тыя самыя лірычныя мініяцюры, у якія аўтар запакоўвае найбольш цікавыя і каштоўныя кавалачкі аўтабіяграфіі. Рэдкая аўтабіяграфія пісьменніка атрымліваецца неэмацыянальнай. Толькі ад майстэрства аўтара залежыць, ці будуць гэтыя эмоцыі спрацоўваць на стварэнне атмасферы, раскрываць характары і значэнне падзей або толькі забіваць прастору тэксту і перашкаджаць сюжэту. Уладзімір Сцяпан праблем з авалоданнем эмоцыямі не мае. Проза і вершы Уладзіміра Сцяпана перакладаліся на англіскую, нямецкую, рускую, украінскую і іншыя мовы.

Сцяпан Уладзімір. Выданьні

Дзікае паляванне

Дзікае паляванне

Легенда ў малюнках паводле аповесці У. Караткевіча
Глобус Адам, Сцяпан Уладзімір

Дзікае Паляванне (Wilde Jagd, Wild Hunt), народны міф, пашыраны некалі ў Паўночнай Еўропе ды Брытаніі Аснова міфу паўсюль амаль аднолькавая: фантастычны гурт паляўнічых з адпаведным рыштункам (на конях, і з сабакамі; часам на чорных конях і з чорнымі сабакамі і г.д.) праносіцца імклівай пагоняй па небе.... Болей »

Паркан
pdf epub

Паркан

Зборнік апавяданняў

Зборнік складзены з апавяданняў здольных маладых літаратараў — Адама Глобуса, Максіма Клімковіча, Уладзіміра Сцяпана, Міраслава Шайбака. Запрашаем чытачоў сваёю ўвагаю падтрымаць новае пакаленне творчай моладзі.... Болей »

Тутэйшыя
pdf

Тутэйшыя

Творчасць сяброў таварыства

Зборнік «Тутэйшыя» прадстаўляе творчасць сябраў аднайменнага незалежнага аб'яднання маладых літаратараў-нонканфармістаў. Аб'яднанне «Тутэйшыя» было заснавана ў 1987 г., праз некалькі гадоў спалучала больш за шэсць дзесяткаў літаратараў з усяе Беларусі. Гэта было не толькі і не столькі літаратурнае... Болей »

Дзеяслоў 125
pdf

Дзеяслоў 125

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Дзеяслоў 120

Дзеяслоў 119

Дзеяслоў 114

Літаратурная Беларусь 6 (178) 2021
pdf

Літаратурная Беларусь 6 (178) 2021

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Прывітанне, дарагі Вітольд! Я быў у ад’ездзе, калі прыйшоў ад цябе ліст з месца твайго зняволення. Мне паведамілі пра тое па тэлефоне. Я падумаў, што адпішу табе адразу, як вярнуся дахаты. Я заўсёды адказваю на лісты. Ты ж ведаеш. А пасля прыйшла жудасная трагічная навіна пра тое, што смерць забрала... Болей »

Дзеяслоў 106
pdf

Дзеяслоў 106

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Літаратурная Беларусь 6 (166) 2020
pdf

Літаратурная Беларусь 6 (166) 2020

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Сябры! У сумны час пандэмійнай самаізаляцыі заклікаем у бязмежны і вольны свет сучаснай нацыянальнай літаратуры! Яго ўжо амаль два дзесяцігоддзі прэзентуе «Дзеяслоў» — адзіны ў краіне перыядычны часопіс, які аб’ектыўна асвятляе літаратурна-мастацкі працэс, друкуе творы беларускіх аўтараў (і пераклады... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org