- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уладзімір Сіўчыкаў Мікалаевіч, нар. 03.05.1958, г. Жодзіна Мінскай вобл., перакладчык, празаік, паэт, драматург, выдавец. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1990, Беларускага ПЭН-Цэнтра з 2004, Беларускай асацыяцыі журналістаў з 2009.
З сям’і служачых. Скончыў 8 класаў Жодзінскай СШ № 5 у 1973, педагагічнае аддзяленне Мінскай мастацкай вучэльні ў 1977. Выкладаў маляванне і крэсленне ў Траянаўскай сярэдняй школе (Барысаўскі раён), пасля службы ў Савецкай Арміі (1977—79) працаваў мастаком-афарміцелем у Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў у Мінску. У 1981 паступіў, а ў 1986 скончыў аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. Падчас вучобы праходзіў стажыроўку ў Тбіліскім універсітэце, дзе вывучаў грузінскую мову і літаратуру. З 1986 рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, а з 1989 адказны сакратар часопіса «Бярозка». З 1992 ачольваў Беларускую асацыяцыю дэтэктыўнага, прыгодніцкага і палітычнага рамана (БАДППР), з 1994 -- выдавецтва «Радыёла-плюс». Жыве ў Мінску.
З 1982 выступае ў рэспубліканскім друку. З 1984 вядомы як перакладчык найперш з грузінскай на беларускую мову. У яго перакладзе выйшаў раман Надара Думбадзе «Закон вечнасці» («Мастацкая літаратура», 1989). Аўтар прадмовы, складальнік біяграфічных звестак, каментарыяў, перакладчык твораў у «Анталогіі грузінскай паэзіі» (у 2-х т. — «Мастацкая літаратура», 1989). Пераклады Ул. Сіўчыкава змяшчаліся ў беларускім і грузінскім друку, альманахах «Братэрства», «Ветразь», у зборніку дэтэктыўных навел «Кінжал з крыламі» («Юнацтва», 1994) і інш.
Добра валодае словам і як празаік, адчувае яго каларыт. Адзін з аўтараў зборнікаў прозы «Жнівеньскі праспект» («Бібліятэка «Маладосці», 1988), «Тутэйшыя» («Мастацкая літаратура», 1989), «Карані» («Юнацтва», 1994).
Аўтар кнігі апавяданняў і п’ес «Гульня ў тастамант» («Юнацтва», 1992), кніг прозы «Лісты да брата» («Радыёла-плюс», 1998), “Бювар” (“Радыёла-плюс”, “Выдавец І. П. Логвінаў”, 2009), “Уладзевы гісторыі” (Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, 2015), “Пацалаваць Фідэля” (Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, 2020).
Склаў кнігу прозы маладых аўтараў «Перад маімі вачыма» («Бібліятэка «Маладосці», 1990), зборнік дэтэктыўных навел «Кінжал з крыламі» (“Юнацтва”, 1994), «Сучасная беларуская проза. Традыцыі і наватарства» (сумесна з М.Тычынам, «Сэр-Віт», 2003), зборнік дэтэктываў «Карона Вітаўта Вялікага» (сумесна з А. Сіўчыкавай, «Мастацкая літаратура», 2004).
Выступіў укладальнікам кніг прозы Васіля Быкава «Избранное» (Москва, «Мартин», 2004) і «Афганец» (Москва, «Вагриус», 2005), выбраных твораў Славаміра Мрожака “Дом на мяжы” (“Радыёла-плюс”, “KEW”, 2008).
Як крытык і публіцыст вядомы шэрагам артыкулаў па літаратурных узаемасувязях, рэцэнзіямі, мастацтвазнаўчымі эсэ, падарожнымі нататкамі. З 1983 працуе ў жанры паэзіі. Вершы друкаваліся ў перыёдыцы, калектыўных зборніках «Вусны» («Юнацтва», 1985), «Маладыя галасы» («Мастацкая літаратура», 1985), «Лагодны промень раніцы» («Мастацкая літаратура», 1988), «Квадра» («Універсітэцкае», 1990), «Круглы год. Хоку беларускіх паэтаў» («Літаратура», 1996) і інш.
Аўтар кніг паэзіі «Высакосны год» (“Радыёла-плюс”, 2004), “Кошык Велікодны” (“Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў”, 2014), “Багоўка” (“Мастацая літаратура”, 2018).
Уклаў кнігу версэтаў Алеся Разанава «Горад-вандроўнік» (разам з Н. Каберыдзе, «Сабчота Сакартвело», на грузінскай мове, 1987), зборнікі «Яна і Я. Вершы і песні пра каханне» (сумесна з Р. Шастак, «Радыёла-плюс», 2005), “Максім Багдановіч. Інтымны дзённік. Выбраныя творы” (“Радыёла-плюс”, 2006), “Рыгор Барадулін. Руны Перуновы. Выбраныя творы” (сумесна з А. Камоцкім, “Радыёла-плюс”, 2006), “Пад шэпат хваляў Віліі” (“Радыёла-плюс, 2006), “Качка-дзівачка. Польская паэзія дзецям” (сумесна з Л. Баршчэўскім, “Радыёла-плюс”, 2006), анталогію беларускай паэзіі ХV-ХХ стагоддзяў “Чала я не хіліў прад сілай” (на беларускай, лацінскай, польскай мовах, разам з Л. Баршчэўскім, А. Паморскім, А. Скурко, А. Хадановічам, “Калегіюм Усходняй Еўропы”, Уроцлаў, 2008), кніг вершаў дзецям “Рыгор Барадулін. Выпаў грук у грома з рук” (“Радыёла-плюс, 2009) і “Артур Вольскі. Выйшаў зайчык пагуляць” (“Радыёла-плюс”, 2009), “Максім Багдановіч. Пярсцёнак. Выбраныя творы” (“Папуры”, 2015), “Рыгор Барадулін. Тастамéнт. Выбраныя творы” (“Папуры”, 2015), “Кастусь Тарасаў. Апошняе каханне князя Міндоўга. Выбраныя творы” (сумесна з Г. Тарасавай, “Папуры”, 2016), “Кастусь Тарасаў. Крывавы патоп. Выбраныя творы” (сумесна з Г. Тарасавай, “Папуры”, 2016), “Іван Навуменка. Інтэрнат на Нямізе. Аповесці і апавяданні” (разам з П. Навуменкам, “Папуры”, 2016). Уклаў і пераказаў шэраг тэкстаў у зборніках “Сіняя Світа. Казкі, легенды, паданні” (“Папуры”, 2015) і “Зачараваны Замак. Легенды, паданні, казкі, песні” (“Папуры”, 2016). Укладальнік (разам з А. Марачкіным) і адзін з аўтараў альбомаў “Жодзінцы. Жывапіс. Графіка. Мастацкае слова” (“Радыёла-плюс”, 2008), “Рыцары Пагоні і Арла” (“Радыёла-плюс”, 2010).
П’есы-казкі Ул. Сіўчыкава выходзілі на старонках часопісаў «Бярозка» (№ 4, 1990 — «Кароль і Майстра», «Вясёлка» (№ 2, 1990 — «Чаму кабета спачыну не мае», № 2, 1992 — «Тыгр-абаронца»), «Тэатральная Беларусь» (№ 2, 1994 — «Філасофскі камень»). П’есы «Лёс і Удача», «Кароль і Майстра», «Чароўны камень» ўвайшлі ў кнігу «Гульня ў тастамант» («Юнацтва», 1992), п'еса «Філасофскі камень» — у зборнік «Сучасная беларуская драматургія. Традыцыі і наватарства» («Сэр-Віт», 2003), а таксама ставіліся ў драмгуртках Барысава, Беластока, Слуцка і інш. У Беларускім тэатры лялек «Лялька» (Віцебск) з 1995 г. у перастварэнні Ул. Сіўчыкава ідзе казка ў 2-х дзеях «Хлопчык-зорка» паводле О. Уайльда.
У 1987—89 напісаў сцэнарыі і правёў тэлеперадачы «Старонкі беларуска-грузінскіх літаратурных узаемасувязей», «Дыялогі маладых перакладчыкаў» і інш., выступіў аўтарам шэрагу сюжэтаў для тэлеперадач «Ліра», «Літаратурная Беларусь», «Роднае слова», «Сустрэнемся пасля адзінаццаці».
Аўтар слоўнікаў-даведнікаў «2000 русских, 2000 белорусских идиом, фразеологизмов и устойчивых словосочетаний», «Русско-белорусский Белорусско-русский словарь фразеологизмов» (сумесна з А. Баярынай, «Папуры», 2006, 2012).
Аўтар творчых партрэтаў замежных і беларускіх мастакоў – Вінцэнта Ван Гога, Язэпа Драздовіча, Фрыды Кала, Аляксандра Ксёндзава, Аляксея Марачкіна (Алесь MaRa), Івана Міско, Ігара Рымашэўскага і інш.
Творы Ул. Сіўчыкава перакладаліся на балгарскую, грузінскую, рускую, славацкую і украінскую мовы.
Вядзе актыўную грамадскую, а таксама краязнаўчую дзейнасць (найперш па родным Жодзіне, дзе працуе ў складзе ініцыятыўных груп па ўсталяванні помніка заснавальніку горада князю Багуславу Радзівілу, а таксама надання адной з вуліц і сетцы гарадскіх бібліятэк імя пісьменніка Івана Сіняўскага).
Памёр Уладзімір Сіўчыкаў 21 ліпеня 2021 года.
Шаноўныя чытачы! Гісторыя вучыць нас: — сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай; — сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады; — сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе. Аднак у таталітарных дзяржавах улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў... Болей »
Паэзія: Генадзь Бураўкін. Нагаварыцца з зоркамі... Вершы -- Уладзімір Някляеў. Турма. Паэма -- Тацяна Беланогая. Скульптура слова. Вершы -- Вольга Чайкоўская. Ледзяныя карункі. Вершы -- Проза -- Алесь Пашкевіч. Сім победиши. Раман-прыпавесць -- Ева Вежнавец. Любоў зла. Апавяданні -- Вінцэсь Мудроў. Шпег.... Болей »
Выйшаў з друку пяты нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Як заўсёды ў нумары багата прадстаўлены раздзел "Паэзія". Тут друкуюцца вершы Марылі Шлык, Валера Прычынца, Марысі Суша, Глеба Лабадзенкі, Надзеі Філон, Насты Грышчук, Таццяны Мацюхінай. Паэтычным майстэрствам з маладымі творцамі... Болей »
Ніл Гілевіч. Споведзь крывічанкі * Ігар Сідарук. Подых звера. Лясовы трыпціх * Віка Трэнас. За крок да раю... Вершы * Святлана Варонік. Святло самоты. Вершы * Людміла Рублеўская. Сутарэнні Ромула. Раман * Аляксандр Лукашук. Cаша what is your name?.. Спроба заўчасных успамінаў * Андрэй Федарэнка. Сечка-13... Болей »
* “Вера ўмацавала маю душу...” Гутарка Андрэя Масквіна з Рыгорам Барадуліным. * “Полацкія лабірынты яшчэ падораць нам сенсацыйныя адкрыцьці!” Гутарка Асі Паплаўскай з Уладзімерам Арловым. * Рэцэнзіі Марыны Весялухі, Алены Карп і Вітаўта Мартыненкі на кнігі Тацяны Нілавай, Андруся Белавокага... Болей »
* «Крыві не павідна быць відна», «Рыбін горад» Размова пра кнігі Наталкі Бабінай * «Я адкрыла Беларусь яшчэ тады…» Гутарка Галіны Дубянецкай з Верай Рыч * Дзесяць сьвечак. Вершы Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Някляева, Алега Мінкіна, Анатоля Вярцінскага, Эдуарда Акуліна, Віктара Шніпа, Людмілы... Болей »
Падарожжы Алеся Адамовіча Хто быў блізка знаёмы з ім, той добра ведаў, які гэта быў маторны чалавек. Ні хвіліны без працы, не працы — то ідэі працы, ідэі часцей за ўсё нечаканай, ні на што не падобнай, магчыма, нават практычна нерэальнай, але заўсёды прыцягальнай, узрыўной, эфектнай. І прыцягальнасць... Болей »
* «Жоўты колер белага сьнегу». Размова пра кнігу Алеся Асташонка * Аблажэй Алег, Аптыпесімізм * Аўчыньнікава Ганна, Песьні каханьня * Бабкова Вольга, Дом на пярэсьпе * БЕЛЬСКАЯ Ірына, Каб адагрэць сваю душу * Быкаў Васіль, У тую вясну... Няскончаны рукапіс апавяданьня *... Болей »
* Акулін Эдуард, Непрычалены човен * Арсеньнева Натальля, Лісты да Антона Луцкевіча / Пераклады вершаў з "Кнігі джунгляў" Рэдзьярда Кіплінга. Уступнае слова Анатоля Сідарэвіча * Барысевіч Юрась, Мастацтва і вар'яцтва * Бураўкін Генадзь, Яшчэ ня вечар * Быкаў Васіль, Афганец *... Болей »
* Аўтары нумару * Слова ад Дзеяслова * АНДРУХОВІЧ ЮРЫ, "...Трэба дастуквацца да людзей, трэба актыўней іх заахвочваць...". Інтэрвію * Астравец Сяргей, Каўтун. Неверагоднае апавяданьне * Базылёва Вольга, Сьляпое сонца * Барадулін Рыгор, Бога і маму ў душы нашу. Вершы * Васючэнка... Болей »