Слонімскі край, 8 (30) 2018

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

8 (30) 2018

У 1981-1982 гадах супрацоўнікі Рэспубліканскага музея атэізма і гісторыі рэлігіі ў Гродне (цяпер — Музей гісторыі рэлігіі) правялі шэраг экспедыцый па даследаванні сакральнага мастацтва Гродзеншчыны. Былі даследаваны 128 храмаў Гродзенскай вобласці, сярод якіх 13 на тэрыторыі Слонімскага раёна. Па выніках быў складзены “Спіс помнікаў гісторыі і культуры, якія знаходзяцца ў культавых будынках Рымска-каталіцкай і Рускай праваслаўнай Цэркв... Болей »


Слонімскі край, 7 (29) 2018

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

7 (29) 2018

Некалі слонімскі паэт Анатоль Іверс (Іван Дарафеевіч Міско) мне казаў: наша гісторыя — побач, толькі трэба яе ўмець шукаць, каб не страціць тое, што яшчэ захоўваецца ў прыватных архівах. І гэта так. Нядаўна мяне запрасіў да сябе ў госці старэйшы слонімскі мастак Пятро Фёдаравіч Бурсевіч, каб я пераглядзеў яго фотаархіў, можа што карыснае знойдзецца? І што вы думаеце — знайшоў! І знаходка аказалася даволі ўнікальнай. Болей »


Слонімскі край, 6 (28) 2018

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

6 (28) 2018

“СК” працягвае публікаваць нарыс пра гісторыю слонімскага футбола ў 1920-1930-я гады, “за польскім часам”. У папярэдніх частках* мы распавялі пра кароткі ўзлёт слонімскай каманды WKS 79 pp Słonim (Вайсковы спартыўны клуб 79-га пяхотнага палка). Клуб быў заснаваны 24 чэрвеня 1921 года і адразу спецыялізаваўся на футболе. Таму гэтую дату можна лічыць за час заснавання слонімскага футбола (да імавернага выяўлення матэрыялаў пра ранейшыя па... Болей »


Слонімскі край, 5 (27) 2018

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

5 (27) 2018

20 гадоў таму аўтарам гэтых радкоў былі запісаныя ўспаміны жыхара Слоніма, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны 74-гадовага Рыгора Захаравіча Зайцава. Яны прысвечаныя падзямеллям у нашым горадзе.* Зайцаў у пасляваеннае дзесяцігоддзе неаднаразова сутыкаўся з імі ў розных месцах (Спаса-Праабражэнскі сабор, пл. Леніна і яе наваколле) ды мог параўнаць выяўленыя тунэлі, іх памеры, цэглу. Болей »


Слонімскі край, 4 (26) 2018

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

4 (26) 2018

Усё пачалося з архіўнага дакумента, які ўпершыню быў апублікаваны на старонках “СК”. У 1927 годзе жыхар вёскі Сялявічы Слонімскага павета Хведар (Фёдар, Тодар) Жыткевіч даслаў у Вільню ў рэдакцыю газеты “Беларуская крыніца” беларускамоўны ліст. Ён скардзіўся на неўраджай і цяжкія матэрыяльныя варункі, прасіў дасылаць выданне бясплатна. Болей »


Слонімскі край, 3 (25) 2018

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

3 (25) 2018

100-годдзе абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі адзначаецца 25 сакавіка пры прыхільным стаўленні ўладаў. Дата важная. Пасля доўгага часу няволі, пасля патопленых у крыві вызваленчых паўстанняў, вясной 1918-га беларусы заявілі пра сваё права на самастойнае дзяржаўніцкае жыццё. І гэта падчас Першай сусветнай вайны, калі акупанты дзялілі і рабавалі нашу зямлю, калі мільёны суайчыннікаў апынуліся ў бежанстве на ... Болей »


Слонімскі край, 2 (24) 2018

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

2 (24) 2018

Тэатральны рэжысёр Міхаіл Фрыдман прыехаў у Слонім у лістападзе 1948 года. Горад пасля Другой сусветнай вайны яшчэ ляжаў у руінах, але развешаныя ўсюды афішы паведамлялі пра першы спектакль толькі што створанага пры раённым Доме культуры тэатральнага гуртка. Кіраўніком гуртка тады быў дэмабілізаваны з арміі 27-гадовы франтавік Аляксандр Бялоў (1921 — 1985). У Слоніме Бялоў жыў да 1956 года, а пасля пераехаў у Мінск і працаваў акцёрам у ... Болей »


Слонімскі край, 1 (23) 2018

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

1 (23) 2018

Рыма-каталіцкі храм на плошчы Сапегі ў Слоніме — адна з візітовак нашага горада. Пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя, ён — маўклівы сведка падзей мінуўшчыны Слонімскага краю больш чым за два стагоддзі. Касцёл святога Андрэя перажыў паўстанні, войны, атэістычныя савецкія часы і надалей служыць людзям і Богу. Ён прыцягвае ўвагу і турыстаў, і даследчыкаў, якія спрабуюць раскрыць усе таямніцы храма. Адшуканы кожны новы здымак — гэта падзея. ... Болей »


Слонімскі край, 12 (22) 2017

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

12 (22) 2017

Вось і настаў час развітацца з 2017 годам. Быў ён шмат для каго нялёгкім, няпростым. Але адначасова багатым на падзеі: пазітыўныя і негатыўныя, радасныя і сумныя, нават трагічныя. Слонім на працягу года рэгулярна трапляў у стужкі інфармагенцтваў. Відэазапіс з неспадзявана шматлюднай сакавіцкай вулічнай акцыі на YouTube набраў 130 тысяч праглядаў. Уся краіна была ў шоку ад абставін гібелі скульптара Леаніда Богдана. З’явілася на-дзея, шт... Болей »


Слонімскі край, 11 (21) 2017

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

11 (21) 2017

Гэтая таямнічая гісторыя адбылася на пачатку Другой сусветнай вайны. У першыя тыдні верасня 1939 года Слонімшчына яшчэ была пад польскай уладай. Нашыя землякі ў складзе польскага войска ўдзельнічалі ў абарончых баях з нямецкім агрэсарам. Слонім апынуўся ў глыбокім тыле, у горадзе заставаліся толькі нязначныя падраздзяленні 79-га і 80-га пяхотных палкоў, але актыўна праходзіла падрыхтоўка рэзервістаў. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя