be

Шатыловіч Дзмітры

Шатыловіч Дзмітры

Шатыловіч Дзьмітры нарадзіўся 8 лістапада 1926 года ў вёсцы Чаромха ў Беластоцкім ваяводзтве ў сялянскай сям’і. У 1939 годзе скончыў шэсьць клясаў польскай пачатковай школы на станцыі Чаромха і пасьля, да чэрвеня 1941 года, вучыўся ў Бельску-Падляскім у сярэдняй школе савецкага тыпу. У час нямецкай акупацыі ў сакавіку 1943 года быў вывезены на прымусовую працу ва Ўсходнюю Прусію пад горад Гайльсбэрг. Пасьля прыходу туды Чырвонай арміі, у лютым 1945-га, быў сілаю ўключаны ў яе шэрагі і накіраваны на фронт. Пад канец лютага быў цяжка паранены ў левы бок і асколкам у брыво левага вока і перавезены ў вайсковы шпіталь у Зээбургу. Па дэмабілізацыі ў студзені 1946 года вярнуўся з Бабруйску дамоў і паступіў у 4-ю клясу Беларускай гімназіі ў Бельску-Падляскім, якую закончыў у чэрвені 1946 года. У сувязі з тым, што польскія ўлады ў жніўні 1946-га ліквідавалі Беларускі ліцэй у Бельску-Падляскім, здаў іспыты ў польскі ліцэй імя Тадэвуша Касьцюшкі ў Бельску-Падляскім, які скончыў у чэрвені 1948-га і быў накіраваны Міністэрствам асьветы ў Варшаве ў Ленінградзкі электратэхнічны інстытут, які закончыў у сьнежні 1953 года, атрымаўшы ў Польшчы дыплём магістра інжынэра-электрыка-аўтаматыка. Ад сакавіка 1954 года пачаў працаваць у праектным бюро ў Варшаве, дзе праектаваў многія цеплавыя электрастанцыі і ў Польшчы, і за мяжою. Быў паўгода на аўтарскім наглядзе ў Тузьле ў Югаславіі і амаль тры гады ў Індыі ў Бакара.

У вольны час працаваў гідам замежных экскурсій у польскім турыстычным бюро “Орбіс” і іншых. Беларускія, польскія і расейскія вершы пачаў пісаць у 1940 годзе, а друкавацца – пад канец 1957-га на старонках штотыднёвіку “Ніва”, затым у літаратурных альманахах, “Беларускіх календарах”. Сябра Саюзу польскіх літаратараў, ганаровы сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Узнагароджаны кавалерскім крыжам ордэна адраджэньня Польшчы, срэбным крыжам заслугі ды іншымі мэдалямі. Аўтар паэтычных зборнікаў: “Этуды падарожжа”, “Маё Падляшша”, “Хвалі часу”, “Вясёлка над імглою”, “Струмені лёсу”, “Асеньнія промні”,“Янтарныя віры”, “Гронкі надзеі”, “Ліхтар уражаньняў”,“Подых хвілін”, “У ціхай лагуне”. “Забытая паляна”, “Вясновы гай”i ў перакладзе на польскую мову – “Rezonanse pamieci”, “Patos jesienny” і “Echa wrazen”. У кнігах “У новай айчыне”, “Пакаленьне вайны”, “Час трывогі і надзеі”, выдадзеных “Нівай” у Беластоку, сабраныя ягоныя ўспаміны да 1955 года. Пазьнейшыя ўспаміны друкаваліся і друкуюцца ў “Czasopisie”.

Памёр 21 лютага 2020 г. у Варшаве.

Шатыловіч Дзмітры. Выданьні

Гронкі надзеі
pdf

Гронкі надзеі


Шатыловіч Дзмітры

„Гронкі надзеі” з’яўляецца дзевятым зборнікам вершаў Дзмітрыя Шатыловіча (8 на беларускай і 1 на польскай мове), які выйшаў у 2008 г. У сборніку знаходзяцца вершы на розныя тэмы. У тым ліку некалькі на гістарычныя - аб апошніх гадах жыцця полацкай княгіні Рагнеды, дачкі князя Рагвалода, аб полацкім князю... Болей »

Ліхтар уражанняў
pdf

Ліхтар уражанняў


Шатыловіч Дзмітры

Новы дзесяты паэтычны зборнік вершаў Дзмітры Шатыловіча напісаных у 2008 годзе, які выйшаў пад канец года. У вершах бачым водгукі мінулага перажытага аўтарам, роздумы на злобадзённыя тэмы жыцця, а таксама аўтар закранае гістарычныя тэмы.... Болей »

Янтарныя віры
pdf

Янтарныя віры


Шатыловіч Дзмітры

Зборнік быў надрукаваны ў 2007 годзе, аднак 8 вершаў у раздзеле „Вершы ў альбомы”, так як у зборніку „Асеннія промні”, былі напісаныя ў 1948-50 гады ў альбомы знаёмых дзяўчын аўтара. Іншыя вершы – гэта ўспаміны з Бельска Падляшскага і з роднай вёскі Чаромхі, на злобадзённыя тэмы сённяшняга жыцця, аб... Болей »

Rezonanse pamięci
pdf

Rezonanse pamięci


Szatyłowicz Dymitr

Зборнік вершаў Дзьмітрыя Шатыловіча “Рэзанансы памяці” пабачыў свет у 2006 годзе і ўключыў у сябе аўтарскія пераклады з беларускай на польскую вершаў, якія раней друкаваліся ў зборніках "Эцюды падарожжа", "Маё Падляшша", а таксама некаторыя вершы з пазнейшых зборнікаў. Прадстаўленыя творы звязаныя з... Болей »

Асеннія промні
pdf

Асеннія промні


Шатыловіч Дзмітры

Зборнік умоўна падзелены на раздзелы: Успаміны з Падляшша, Сляды жыцця, Экскурсія ў мінулае, У розны час, Вершы ў альбомы, Санеты ў альбомы, Рагнеда - палацкая княжна. Вершы, якія знаходзяцца ў раздзелах "Вершы ў альбомы" і "Санеты ў альбомы" былі напісаны ў 1947-53 гадах. Калі аўтар іх знайшоў у сваім... Болей »

Струмені лёсу
pdf

Струмені лёсу


Шатыловіч Дзмітры

Зборнік быў надрукаваны ў 2005 годзе. Аднак знаходзяцца ў ім вершы, якія аўтар напісаў намнога раней. Першыя тры вершы былі напісаныя у 1945 г. у вайсковым шпіталі ў Зеебургу. Яны былі знойдзены недаўно ў дамашнім куфары і пасля карэктуры ўвайшлі ў зборнік. Такі сам лёс спаткаў чатыры вершы ў IV раздзеле... Болей »

Вясёлка над імглою
pdf

Вясёлка над імглою


Шатыловіч Дзмітры

Зборнік быў надрукаваны ў 2004 годзе. Знаходзяцца ў ім вершы, якія аўтар напісаў год і тры гады раней. Напрыклад верш "Крывадушнасць" быў напісаны ў 2001 г., як пратэст супраць тадышніх улад з Беластока, якія не дазвалялі сем’ям забітых бандытамі ПАС Рамуальда Райса праваслаўных вазакоў, каб на помніку... Болей »

Хвалі часу
pdf html

Хвалі часу


Шатыловіч Дзмітры

Зборнік быў надрукаваны ў 2000 годзе і большая частка вершаў раней друкавалася на старонках „Нівы”. Многія вершы - гэта ўспаміны аўтара з падарожжаў у Дуброўнік, у Капенгаген, а найбольш да розных мясцовасцяў ў Індыі, як Варанасі, Гая, Будгая, Наланда і яго рэфлексіі. Аўтар быў у індускіх ці буддыйскіх... Болей »

Маё Падляшша
pdf

Маё Падляшша


Шатыловіч Дзмітры

Зборнік „Маё Падляшша” быў надрукаваны ў 1993 г, аднак быў гатовы да друку ў 1986 г. У ГП БГКТ праляжаў 6 год. Амаль усе вершы са зборніка друкаваліся раней на старонках „Нівы”, ў каляндарах і ў выданнях ГП БГКТ. Пад кожным вершам паказаны год, калі ён быў напісаны. Рэдактарам зборніка быў беларускі... Болей »

Эцюды падарожжа
pdf

Эцюды падарожжа


Шатыловіч Дзмітры

Зборнік „Эцюды падарожжа” быў надрукаваны ў 1991 г., аднак ён быў гатовы да друку ў 1986 г. У ГП БГКТ праляжаў 4 гады. Амаль усе вершы зборніка друкаваліся раней на старонках „Нівы” і ў каляндарах БГКТ. Пад кожным вершам паказаны год, калі ён быў напісаны. Рэдактарам зборніка быў беларускі паэт Віктар... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org