be

Ткачоў Васіль

Ткачоў Васіль

На творчым рахунку Васіля Ткачова на сённяшні дзень некалькі кніг для дзяцей і дарослых, упэўнена адчувае ён сябе ў галіне сатыры і гумару, публіцыстыкі. А ячшэ добра вядомы як драматург, спектаклі па асобных п’есах яго ставіліся нават за межамі Беларусі. Зборнік апавяданняў «Незвычайны дыктант» - гэта творы, адрасаваныя, перадусім, маладому чытачу, аднак таксама цікава іх будзе пачытаць і дарослым. Аўтар – тонкі псіхолаг, які ўмее паказаць багацце ўнутранага свету сваіх герояў, іх перажыванні, настроі душы. Апавяданні поўныя гумару і маральнай чысціні вельмі пасуюць да хатняга сямейнага чытання і спрыяюць разважанням над далейшымі лёсамі герояў, іх захаваннямі, прымушаюць задумацца над тым як бы паступіў чытач, трапіўшы на месца персанажа таго ці іншага апавядання.

Ткачоў Васіль. Выданьні

Хітры сват
pdf

Хітры сват

гумар
Ткачоў Васіль

Васіль Ткачоў часта выступае перад сваімі чытачамі. У кнізе “Хітры сват” сабраны лепшыя гумарыстычныя творы пісьменніка – на памяць аб такіх сустрэчах. Перасялілі жыхароў вёскі пасля чарнобыльскай аварыі. Жывуць-абжываюцца людзі на новым месцы, не адразу і пра Ігната ўспомнілі: а дзе ж ён і сапраўды... Болей »

Крутыя хлопцы
epub pdf

Крутыя хлопцы

Гумар
Ткачоў Васіль

Вядомы пісьменнік Васіль Ткачоў нарадзіўся ў вясёлы навагодні дзень 1948 года ў вёсцы Гута Рагачоўскага раёна. Ці не таму і жыве весела, сам умее добра рагатаць і чытачоў ды слухачоў сваіх прымушае. Сапраўды, хочаш не хочаш, а калі чытаеш ці слухаеш яго гумарэскі або глядзіш спектаклі па яго камедыях... Болей »

Канфуз
epub pdf

Канфуз

Апавяданні
Ткачоў Васіль

Васіль Ткачоў часта выступае перад сваімі чытачамі. У кнізе “Канфуз” сабраны лепшыя гумарыстычныя творы пісьменніка – на памяць чытачам аб такіх сустрэчах. Яшчэ адзін дом-прыгажун вырас у нашым горадзе. Цагляны, шматпавярховы, з вялікі вокнамі! Навасёлы рады: будуць жыць амаль у самым цэнтры сталіцы.... Болей »

Карасі на пяску
epub pdf

Карасі на пяску

гумар
Ткачоў Васіль

З выгляду Васіль Ткачоў надзвычай сур’ёзны і займаецца вельмі сур’ёзнымі справамі – піша п’есы і адначасова кіруе Гомельскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. У свае няпоўныя пяцьдзесят Васіль шмат пакалясіў па белым свеце, пабачыў столькі крутых сюжэтаў і характараў, колькі і не снілася дамаседам... Болей »

Мой рай зямны
fb2 mobi epub pdf

Мой рай зямны

Апавяданні, кароткія былі, драматургія, сітуацыі, немаўляткам, гумарэскі
Ткачоў Васіль

Палеская зямля на таленты надзіва шчодрая… Пацвярджэнне таму і творчы лёс Васіля Ткачова. Імя Васіля Ткачова, празаіка, драматурга і гумарыста добра вядома ў літаратурных кругах Беларусі і не толькі. Творы пісьменніка перакладаліся на русскую, украінскую, польскую, туркменскую, удмурцкую і марыйскія... Болей »

Недоразумения
pdf

Недоразумения

Веселые и грустные истории в 2-х действиях
Ткачев Василь

Зборнік двухактавых п’ес “Непаразуменні” складаецца з чатырох асобных твораў – чатырох “непаразуменняў”, як акрэсліў іх аўтар. Нерпаразуменне першае мае назоў “Следчы эксперымент”, другое – “Дурная баба”, трэцяе – “Добрыя адносіны да сабакі” і апошняе – “Сланечнікі”. Дзеянні ў кожным “непаразуменні”... Болей »

Смех на прызбе
pdf fb2 mobi epub

Смех на прызбе

Гумарэскі і вясёлыя сітуацыі
Ткачоў Васіль

Гумарэскі і вясёлыя сітуацыі, падгледжаныя у рэальным жыцці, пачутыя ў тым месцы, дзе ўсе гэтыя гісторыі агучваюцца, перарасказваюцца па шмат разоў, прыўкраш-ваюцца і распаўсюджваюцца. Прызба – цяпер забытае паняцце і асірацелае месца традыцыйнай беларускай вёскі і вясковай хаты. На прызбе збіралася... Болей »

Пахвалі пражыты дзень
epub pdf

Пахвалі пражыты дзень

Кніга-дзённік
Ткачоў Васіль

Асобнае месца ў кнізе-дзённіку Васіля Ткачова займае нарыс “Шчасця табе, дом!” (Блакнот Чанорнобыльскай бяды). Усхвалявана расказвае аўтар пра сустрэчу з бацькамі героя-пажарнага Васіля Ігнаценкі, які загінуў, але да канца выканаў свой абавязак перад Радзімай. Глыбокая зацікаўленасць да вострых праблем... Болей »

Дзень у горадзе
fb2 mobi epub pdf

Дзень у горадзе

Апавяданні
Ткачоў Васіль

«Чытайце Васiля Ткачова! Чытайце пра сябе, чытайце ўслых (уголас), чытайце людзям. У iх вы знойдзеце сябе, убачыце знаёмых, суседзяў. Калi сумна — вы паплачаце, калi весела — парадуецеся. I галоўнае, вы захочаце жыць лепш, жыць па-людску, вы адчуеце гонар за тое, што беларусы, што жывяце сярод беларусаў».... Болей »

Партрэт салдата
pdf fb2 mobi epub

Партрэт салдата

Апавяданні
Ткачоў Васіль

Зборнік апавяданняў для дзяцей “Партрэт салдата” увабраў у сябе творы, аб’яднаныя тэмай вайсковай службы ў далёкія часы і ў сённяшнім дні, усё гэта бачанае і пераасэнсаванае дзіцячым розумам, прадстаўленае праз прызму дзіцячага успрымання. Тонкі псіхолаг, выдатны назіральнік і асоба, здольная зразумець... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org