- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алег Анатольевіч Трусаў (нар. 7 жніўня 1954, Мсціслаў) — беларускі археолаг і грамадскі дзеяч. Кандыдат гістарычных навук (1981). Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (ТБМ).
Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1976). У 1976—1992 працаваў у Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце, загадчык аддзела комплексных навуковых даследаванняў. У 1981 абараніў кандыдацкую дысертацыю, тэма дысертацыі «Монументальное зодчество Белоруссии XI—XVII вв. Историко-археологический анализ». Адзін з заснавальнікаў ТБМ імя Ф. Скарыны. У 1996 — сакав. 1998 — дэкан факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага універсітэта культуры. Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства (з 1995). У крас. 1997 абраны Рэспубліканскай Радай першым намеснікам старшыні ТБМ. На VI з'ездзе ТБМ (17.4.1999) абраны старшынёй ТБМ. Адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філатэліі Беларусі. Жанаты, мае дачку.
Адзін з заснавальнікаў БНФ, БСДГ (з 1991), намеснік (1991), старшыня Цэнтральнай Рады БСДГ (1992—1995). У 1990—1996 — дэпутат ВС РБ XII склікання. У 1990—1995 — намеснік старшыні камісіі ВС РБ па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны. Прымаў удзел у распрацоўцы афіцыйнай выявы дзяржаўнага герба «Пагоня», бел-чырвона-белага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і наверша да яго. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазіцыі БНФ (11-12.4.1995) супраць арганізаванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму пра змену дзяржаўных сімвалаў, скасаванне статуту беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай і эканамічную інтэграцыю з Расіяй.
Аўтар некалькіх манаграфій і больш за 150 навуковых прац па археалогіі і гісторыі архітэктуры. У 1990 быў адным з заснавальнікаў беларускага гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа.
Крыніца: www.be.wikipedia.org
Апавядаецца пра багатую гісторыю унікальнага помніка старажытнасці — Лідскага замка, своеасаблівага ваенна-абарончага збудавання XIV—XVII стагоддзяў, пра яго сённяшні дзень і далейшы лёс. Адрасуецца масаваму чытачу.... Болей »
В книге разработана классификация каменных кладок, кирпича, плиток пола, изразцов, черепицы, определена хронология их развития. Результаты исследований могут быть использованы как в практике полевых архитектурно-археологических исследований, так и при реставрационных работах. Рассчитана на архитекторов... Болей »
"Деды" — научно-популярное издание типа альманаха, предназначенное широкому кругу читателей, не имеющих исторического образования, однако интересующихся прошлым своей страны и её народа. В альманахе представлены статьи и очерки, освещающие неизвестные или малоизвестные современным читателям страницы... Болей »
В шести разделах второго выпуска дайджэста "Деды" содержится 14 статей и несколько рецензий. Они посвящены рассмотрению вопросов беларуской истории с XIV века до нашего времени. При этом 8 статей (Тимошенко, Трусов, Ростова, Морякова, Татаренко, Чернявской, Петрова) написаны специально для дайджэста... Болей »
Зрабаваны народ – збор інтэрвію беларускіх інтэлектуалаў, якія спрабавалі, адказваючы на пытаньні двух польскіх журналістаў Малгажаты Ноцунь і Анджэя Бжэзецкага, патлумачыць і раскрыць для польскага чытача фэномэн “Беларусь”. Кніга, выдадзеная першапачаткова на польскай мове зрабіла пэўны фурор: польскі... Болей »
У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры... Болей »
Ваенная гісторыя сярэднявечнай Беларусі, царкоўная унія, трагічны лёс дзеячаў нацыянальнай культуры ў гады сталіншчыны, беларуская эміграцыя і іншыя «белвя плямы» - такі тэматычны абсяг кнігі. Сярод яе аўтараў вядомыя гісторыкі і пісьменнікі – Анатоль Грыцкевіч, Генадзь Сагановіч, Рыгор Барадулін, Іван... Болей »
* Бажэнаў Юрый, Сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Каштанаўка * Варганаў Валерый, Матэрыялы для правядзення школьных алімпіяд па гісторыі * Гальпяровіч Максім, Дзень беларускага пісьменства - 2009 у г. Смаргонь * Ладысеў Уладзімір, Беларускае пытанне ў Другой Рэчы Паспалітай. Уз'яднанне... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »
Каб правільна аналізаваць асобныя зьявы з абсягу культуры для пэўнай тэрыторыі, трэба вызначыцца, ці была гэтая тэрыторыя рэальнай структурай, ці можна яе акрэсьліць як рэгіён, што характарызуецца супольнай гісторыяй ужо працяглы пэрыяд часу. Толькі ў такім выпадку можна будзе ажыцьцявіць правільны аналіз... Болей »