be

Кнігі

Я, мама і смерць у калідоры
epub

Я, мама і смерць у калідоры

Апавяданне
Рублеўскі Сяргей

Мы спім утраіх – я, мама і смерць у калідоры. Аніяк не скажаш «у вітальні», бо хто з людзей надумае яе прывеціць… Дык у калідоры. Не ведаю, як і калі смерць праціснулася ў наша жытло. Можа, у фортку пратачылася… Чуў жа аднойчы скрозь сон грукат, нібы хто вядро буракоў высыпаў на падлогу, мусіць, звалілася... Болей »

Апошні палёт Артура Казюры
epub

Апошні палёт Артура Казюры

Апавяданне
Рублеўскі Сяргей

Душа пісьменніка Артура Казюры патрэскалася, нібы шыбіна ад кінутых у яе шчодрай жменяй камень­чыкаў. Яго заціскалі нястача, непаразуменні з роднымі, звадкі ды іншая побытавая чамярыца. Колькі такіх каменьчыкаў! Апроч усяго, балюча калола сэрца растанне з Зойкай, гарачай каханкай, якая колькі гадоў таму... Болей »

Гусарскі дом
epub

Гусарскі дом

Два апавяданні
Варанец Віктар

Напалеон Банапарт стаяў каля маленькага акенца і ўглядаўся ў ноч. Вар’яцела бязлітасная завіруха, ломячы галіны на дрэвах, зрываючы з хат саламяныя стрэхі. Але нічога гэтага вялікі палкаводзец не бачыў, бо ў вачах стаяў адзін і той жа ранішні малюнак: заснежанае поле, ледзь прыкметная каляіна ад саней... Болей »

Бомж
epub

Бомж

Апавяданне
Сяргей Сцяпан

Міхаіл прытармазіў насупраць гастранома, з цяжкасцю прыпаркаваўся на забітай машынамі пляцоўцы і заглушыў матор. Лабавое шкло пакрылася кропелькамі дажджу і адразу пачалі расплывацца, губляць свае абрысы ярка асветленыя вітрыны крамы, ліхтары, постаці людзей. Вецер разгойдваў голле дрэў, зрываючы з іх... Болей »

Святочнае
epub

Святочнае

Абразкі
Камінская Зараслава

Прачынаешся цёмным ранкам і бачыш за вакном ззянне, якога не было восенню. Значыць, ноччу выпаў снег. Бязгучна лёг паўсюль, не прамінуў ніводзін шлях, ніводзін дах, нібыта пыл. І горад цяпер – як пакой, куды даўно не заходзілі. Падзьмеш – уздымеш пыл. Правядзеш пальцам – пакінеш след. Чый гэта пакой?... Болей »

Дом творчасці
epub

Дом творчасці

Апавяданьне
Мудроў Вінцэсь

За вокнамі з урачыстай павольнасцю праплылі гарадскія ўскраіны, аўтобус з’ехаў з магістралі і, страсянуўшыся на калдабане, пакаціў па гравійцы. Паабапал дарогі паўстаў вячысты лес, і ў салоне адразу ж стала цёмна. Юрась машынальна паправіў гальштук, скасіў вока на кіроўцу. Рабаціністы малец у кудлатай... Болей »

Стрыптыз каля Белага Дома
epub

Стрыптыз каля Белага Дома

З нізкі “Уладзевы гісторыі”
Сіўчыкаў Уладзімір

Сусед па лесвічнай пляцоўцы Віктар Х. аніяк не хацеў адпускаць, нават калі правёў іншых гасцей, са свайго дня нараджэння. – Пасядзі яшчэ – куды табе спяшаць? Два крокі – і ты дома! – Ну, тады налівай “расхадуху”! – Будзе табе яшчэ і “расхадуха”, і “аглаблёвая”, і нават “забугорная”, – гаспадар на хвіліну... Болей »

Тузік-Гузік
epub

Тузік-Гузік

Аповед пра сабачку, унукаў і іх шчаслівага дзядулю
Рублеўскі Сяргей

Невядома чаму, але Уладзіслаўка з нядаўняга часу пачала звяртацца да свайго дзеда як да хлопчыка – па імені Сяргейка. Звычайна ўнукі звяртаюцца да дзядоў паважна, вымаўляючы поўнае імя, напрыклад, дзед Іван або дзед Мікіта, а не змяншальнае – Іванька, Мікітка… А тут – Сяргейка замест Сяргея… Не дзед... Болей »

Як я “рабіў” шпіёнам у Нью-Ёрку
epub

Як я “рабіў” шпіёнам у Нью-Ёрку

Аповесць
Казько Віктар

Азіраючыся на сябе колішняга, мушу сцвердзіць: у нашым жыцці не бывае нічога выпадковага, нечакана стыхійнага. Усё загадзя ў ім прадпісана і наканавана. Кожнае нашае жаданне, мара, думка і слова не застаюц­ца на гэтым свеце не пачутымі. І калі ёсць энергія волі, мыслення, бласлаўленне ці жаданне лёсу... Болей »

За Крывою Грываю
epub

За Крывою Грываю

Апавяданне
Зізюк Міхась

Цёплая, ледзь улоўная смуга калыхалася паміж соснаў. Ласкавыя сонечныя промні нябачным веерам рассеяліся па зялёным імшаніку, па жоўтым пясочку на пагорку, ціхі вятрыска, гуляючы, злёгку пагойдваў вершаліны дрэваў. Пахла нагрэтаю за дзень ігліцаю, грыбамі, мляваю ліпень­скаю спякотаю, водарам спелых... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org