be
pdf

Літаратурная Беларусь 7 (155) 2019

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Ці ведаеце вы, што натхняе ці, наадварот, астуджвае творчы патэнцыял пісьменніка? Сёлета Каралеўскае літаратурнае таварыства Брытаніі зрабіла даследаванне пад назвай «Мой уласны пакой». І ніцыятары даследавання натхніліся працай вядомай брытанскай пісьменніцы і літаратурнай крытыкесы Вірджыніі Вулф (Virginia Woolf; 1882–1941) «Свой пакой» (1929), дзе сцвярджаецца, што аўтар можа стаць сапраўды свабодным і здольным ствараць шэдэўры толькі тады, калі мае ўласны пакой і заробак, не меншы за 500 фунтаў, што на сёння адпавядае прыблізна 30 тысячам фунтаў на год (каля 3000 $ на месяц — Рэд.). Вось літаратурнае таварыства і вырашыла даведацца, ці дасягнулі пісьменнікі Брытаніі гэтага ўзроўню і што ўвогуле трэба зрабіць для аўтара, каб яму камфортна працавалася. Згаданае даследаванне базавалася на вывучэнні наступных аспектаў дабрабыту творцаў: патрэбы аўтараў, дапамога ад сваякоў і сяброў, асноўныя праблемы, якія даводзіцца вырашаць, а таксама тое, што прымушае аўтара рухацца далей і падтрымліваць пастаянную пісьменніцкую дзейнасць. Для правядзення даследавання былі задзейнічаныя ажно 2166 аўтараў з усіх куткоў Брытаніі, прадстаўнікі мноства розных сацыяльных слаёў, расавых і гендарных груп. Нягледзячы на тое, што Вірджынія Вулф была перакананая ў тым, што галоўным стымулам для паспяховай дзейнасці аўтара з’яўляецца фінансавы дабрабыт, новае даследаванне прадэманстравала, што эмацыйныя праблемы турбуюць сучасных аўтараў нашмат больш.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-07
  • Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)
  • Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
  • Copyright: © 2019 by Літаратурная Беларусь
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org