be
pdf

Фараон у заапарку

Вішнёў Зміцер
тэксты

Вядомы і неардынарны беларускі паэт Зьміцер Вішнёў прадстаўляе зборнік сваіх вершаў. Свае творы аўтар аднак не называе традыцыйнымі вершамі, бо паэзія Вішнёва – гэта сучасная пастмадэрнісцкая літаратура эўрапейскага ўзроўню. Тэксты – вось тое трапнае і непаўторнае азначэньне творачасьці Зьмітра Вішнёва. Сам зборнік вершаў складаецца ў шасьці частак, кожная зь якіх вызанчаецца завершанасьцю і асэнсаванасьцю. І безумоўна аўтар перадае сваё разуменьне гэтага сьвету. У творчым багажы літаратара – некалькі кніг прозы і паэзіі, у тым ліку “Верыфікацыя нараджэння”, “Ich sitze im Koffer”, “Фараон у заапарку” і іншыя. Творы Змітра Вішнева перакладзеныя на больш чым 20 моваў свету. Усё ведаюць Зьмітра Вішнёва, як чальца знакамітага літаратурнага «Бум-Бам-Літа», гэткага пэрфарматара, і часам на гэта толькі і зьвяртаюць. Але ўсё гэта толькі другі бок творчасьці Вішнёва. Не галоўны. А ёсць і першы – галоўны. Вішнёў уварваўся ў сучасную беларускую літаратуру ў 1998 году ашаламляльнай кніжачкай сваіх вершаў «Штабкаваны тамтам” і цяпер прадстаўляе чарговы збор твораў. (З.К.)

Беларускія аўтары: Вішнёў Зміцер
Выдаўцы і выдавецтвы: Ігар Логвінаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2007
  • Рэдактар: Акудовіч Валянцін, Сін Ілля
  • Выдавец: Ігар Логвінаў
  • ISBN: 985-6800-05-6
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2007 by Зміцер Вішнёў, выдавец Ігар Логвінаў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 2698
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org