be
pdf

Беларуская Атлянтыда

Ракіцкі Вячаслаў
Кніга другая: міты і брэнды калянізаванай нацыі

Рэстаўратары выраю. Вячаслаў Ракіцкі зь сябрамі робяць справу, якой немагчыма зрабіць: яны вычэрпваюць мора чужых мітаў, бліскучае, цяжкае і сьлізкае, як ртуць, і такое ж небясьпечнае. Яны глядзяць назад і бачаць не мінулае, а таемнае і прышлае. Яны адчыняюць куфар з фамільным срэбрам, а там манэты краіны, якой няма на мапе. Яны выцягваюць са студні ваду, якая нараджае адно ненатольную смагу. Яны здымаюць слой за слоем тынкоўку ў пошуках фрэскі, якой майстра не пасьпеў напісаць, хаця меўся і мог. Яны ваююць зь ценямі, кожны зь якіх мае даўгі нож, што пакідае шрамы, і так ствараецца новы рукапіс і летапіс. Як прысохлы бінт з раны, яны зрываюць з гісторыі прасякнутыя сваёй крывёю чужыя сьцягі, і так паўстаюць іх харугвы. І разыходзіцца мора на два бакі, і йдуць яны сваёй грамадой агромністай па вуліцах беларускай Атлянтыды, дзе ляціць Пагоня, дзе старыя багі яшчэ маладыя, дзе ахвяры недарэмныя, а слава вечная, як памяць, салодкая, як сьляза, і блізкая, як вырай. Яны не азіраюцца. За імі! (Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода)

Беларускія аўтары: Ракіцкі Вячаслаў
Выдаўцы і выдавецтвы: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе
  • Месца выхаду: Прага
  • Дата выхаду: 2010
  • Рэдактар: Гарэлік Кацярына
  • Выдавец: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
  • Памеры: 352с.
  • ISBN: 978-0-929849-34-8
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Мастацкая літаратура, Грамадзтва
  • Copyright: © 2010 by Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 5113
  • Дадатковая даведка: Крыніца: http://svaboda.org/; Заснавальнік і каардынатар сэрыі Аляксандар Лукашук; У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі з архіву Радыё Свабода і з уласных архіваў удзельнікаў перадачы
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org