be

Эшалоны бягуць на Захад. З гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 - май 1945)

Лыч Леанід

Леанід Міхайлавіч Лыч - доктар гістарычных навук, прафесар, аўтар шэрагу кніг. Вядомыя яго манаграфіі "Беларуская нацыянальная ідэя", "Уніяцкая царква на Беларусі". Сумленны, скрупулёзны гісторык з пільным вокам, аўтар акутальных артыкулаў у "Народнай волі" і "Новым часе" у лютым адзначыць 83 дзень народзінаў. Моцны духам чалавек, жыццялюб з пачуццём гумара, непахісны абаронца беларускай мовы і нацыянальных інтарэсаў працягвае даследчыцкую працу. Леанід Міхайлавіч у канцы 2011 года выдаў тры новыя кнігі. Ён даследваў тэму дзейнасці нацыянальнай інтэлігенцыі ў гады 2-й Сусветнай вайны пад нямецкай акупацыяй. Сабраў каштоўныя разважанні пра сучасны стан мовы ў працы "Варыяцыі на нацыянальную тэму". Надрукаваў успамін пра жыццё аднасяльчанаў з роднай вёскі Магільнае Уздзенскага раёна ў грозныя гады. У вайну яму было 11 год, уражлівая падлеткавая душа запомніла цяжкія мужчынскія турботы. Землякі пазванілі, папрасілі прыслаць больш асобнікаў кнігі. Дбайнасць, актыўнасць у навуцы і грамадскім жыцці на працягу доўгіх гадоў падмацоўвалася сямейнай згуртаванасцю, узаемнай падтрымкай мужа і жонцы, супадзеннем навуковых інтарэсаў, вернасцю і чалавечнасцю, надзвычайнай трываласцю і аптымізмам. Варта ўзгадаць, што навукоўца не проста працаваў за пісьмовым сталом, але і даглядаў знямоглую жонку на працягу апошніх 8 гадоў. Падлечваў у шпіталях, карміў, мыў, насіў на руках, не давяраў нікому іншаму. Ён хоча аддаць даніну памяці жонцы Ефрасінні Георгіеўне, якую бярог усё жыццё, і прысвяціць яе дзейнасці навуковую педагагічную

Каталёг: Каталёг БГТ
Беларускія аўтары: Лыч Леанід
Выдаўцы і выдавецтвы: ІДТУ
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2005
  • Выдавец: ІДТУ
  • Памеры: 168 с., 21 см
  • ISBN: 985-6421-43-8
  • Катэгорыя: Гісторыя
  • Copyright: © 2005 by Лыч Л.
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2709
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org