Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Дэбіш Васіль, Чуйнар

Чуйнар

Вершы

Дэбіш Васіль

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2015

Выдавец: Кнігазбор

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

ISBN: 978-985-7119-30-1

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2015 by Дэбіш В.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У берасцейскага паэта Васіля Дэбіша ў Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў змястоўны вершаваны зборнік, які шырока паказвае тэматычную і вобразную разнастайнасць яго творчасці. Выданне складаецца з пяці раздзелаў, у кожным з якіх можна знайсці ўзоры філасофскай, пейзажнай, любоўнай, грамадзянскай лірыкі. Не дзіва, што творчы наробак спадара Васіля вялікі — пісьменнік шмат гадоў друкуецца ў абласной і рэспубліканскай прэсе і мае тры паэтычныя кнігі: “Белыя птахі”, “Лісты да Марыі”, “Праз дождж”. Аўтар аддае перавагу класічнаму рыфмаванаму вершу, хаця ёсць і верлібры, а завяршаецца новы зборнік “жвірынкамі” — паэтычнымі мініяцюрамі. Некаторыя з іх хочацца чытаць і перачытваць.

Беларускія аўтары: Дэбіш Васіль

Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі кнігазбор

Выдавецкія сэрыі: Кнігарня пісьменніка

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Дэбіш Васіль, Праз дождж

Праз дождж

Вершы

Дэбіш Васіль

“Праз дождж” – трэці па ліку паэтычны зборнік вершаў берасцейскага паэта. У ім – спроба асэнсавання мінулага і сённяшняга жыцця, роздумы пра чалавечую годнасць, сяброўства, каханне, нашу, часам абсурдную, рэчаіснасць. Літаратура, і найперш паэзія, ва ўсе часы гісторыі чалавецтва застаюцца захавальніцамі духоўнасці, гармоніі, красы – таго высокага і вартага, дзеля чаго жывуць народы на зямлі, дзеля чаго жыве і асобны творца. Мастацкае, ... Болей »


Дэбіш Васіль, Лісты да Марыі

Лісты да Марыі

Дэбіш Васіль

Васіль Дэбіш — брат паэта Анатоля Дэбіша, які ўжо з'яўляецца аўтарам зборніка вершаў „Стодзівы”, выдадзенага ў серыі „Першая кніга паэта”. І вось у гэтай серыі дэбютуе Васіль. Яго лірычны герой пазнае сябе ў бязраднасці і няпэўнасці дня сённяшняга, задумваецца над тым чым дапамагчы людзям, краю роднаму ў наш складаны час як выжыць самому. Ён задаецца пытаннем „Каму маліцца мне?», Вобраз ягонага трыадзінага Бога яскрава праступае ў іпаст... Болей »